<<
>>

БЕЛАРУСКАЯ ТДЭНТЫЧНАСЦЬ У КАНТЭКСЦЕ СУЧАСНАГА МІЖКУЛЬТУРНАГА ДЫЯЛОГУ Л.М. Уладыкоуская

Пытанне пра сутнасць беларускай філасофіі цесна звязана з пытаннем нацыянальнай ідэнтычнасці, якая адлюстроувае стан і характар першай.

Беларуская щэнтычнасць як нацыянальная тоеснасць і нацыянальнае увасабленне выступае адначасова і нацыянальнай каштоунасцю, і умовай грамадскай салідарнасці, а таксама культурнага развіцця і дзяржаунага будауніцтва у цэлым.

Слабасць беларускай нацыянальнай щэнтычнасщ на фоне разнастайнасці і шматлікасці яе узаемавыключальных версій (заходнерусізм, тутэйшасць, щэнтычнасщ савецкая, нацыянальна-адраджэнская, еурапейская і інш.) тлумачыцца самымі разнастайнымі фактарамі: культурнай і моунай разнароднасцю, доугім знаходжаннем у адной дзяржаве спачатку з Польшчай, потым з Расіяй, перыферыйнасцю беларускай сітуацыі у дачыненш да еурапейскай мадэрнасці [1] і інш. Вышкам канфлікту ідэнтычнасцей, узмоцненага недастатковай адкрытай грамадскай дыскусіяй па гэтым пытанні, з’яуляецца адсутнасць належнай нацыянальнай кансалідацті і грамадскай згоды.

Пашырэнне і умацаванне беларускай ідэнтычнасці звязана з неабходнасцю пераадолення цэлай сютэмы негатыуных сацыякультурных стэрэатыпау, сярод якіх можна назваць наступныя:

  • трактоука гісторші беларускага народа аж да сённяшняга дня ажыццяуляецца у значнай ступені у рэчышчы савецкіх падыходау, у ментальных межах савецкага мінулага, між тым як гэта не адпавядае сучаснаму мысленню, параджае перыферыйнае, правшцыйнае светауспрыманне, а таксама не адпавядае аб’ектыуным гістарычным ведам;
  • не пераасэнсаваны вытокі паходжання беларускай нацып і не удакладнены сэнс нацыянальных каштоунасцей; парушаецца прынцып непарыунасці, пераемнасці беларускай гісторыі;
  • недастаткова прапагандуюцца у грамадстве шляхам асветніцай працы нацыянальныя беларускія міфы;
  • недаацэненая гістарычная роля беларускай шляхты як грамадска-культурнай сшы;
  • каланіяльнае мысленне з яго комплексам непаунацэннасщ сілкуе псеудабеларускае выхаванне, якое ажно да сённяшняга дня паслугуецца вобразамі беларуса як мужыка у лапцях, прыгнечанага усімі магчымымі сацыяльнымі бедамі і няшчасцямі, між тым нацыянальнымі героямі павшны быць палітыкі, палкаводцы, мщсліцелі, навукоуцы, грамадскія дзеячы і т.п.
    ;
  • не прасоуваюцца геапалыычныя брэнды, шырока выкарыстоуваюцца паняцці Еуразіі і маста паміж Усходам і Захадам у дачыненні да Беларусі;
  • не прыняты Закон аб абароне беларускай мовы і не устаноуленыя нормы рэгулявання моунай сітуацыі, прынят^1я ва усіх суверэнных дзяржавах.

Між тым нацыянальная щэнтычнасць поруч з беларускай моваю, культурнай самабытнасцю, высоюм узроунем і запатрабаванасцю грамадствам прафесійнай і народнай мастацкай культуры, гуманітарнай бяспекай не толькі дае магчымасць народу захаваць сваю духоуную сутнасць у сучасным свеце глабальных трансфармацый, але і забяспечвае канструктыуную уключанасць уласнай культуры у сусветны культурны працэс, без якога культура у сённяшшм свеце непазбежна пераутвараецца у правінцыйную.

Калі рэалізацыя ідэі мультыкультуралізму сутыкаецца з нарастаннем крызюных з’яу, у чым адкрыта прызнаюцца кіраунікі еурапейскі дзяржау (так, Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіу 10 лютага, што палітака мультыкультуралізму па сутнасці правалілася; гэтаму папярэднічалі аналагічн^ія выступленні прэм,ер-міністра Вялшабрытанп Дэвіда Кэмерона і канцлера Германіі Ангелы Меркель), то «міжкультурнщ дыялог» застаецца адным з сам^іх папулярных паняццяу у сучасным свеце. Ён уключае у сябе не толькі адпаведны тып узаемадзеяння культур, але дыялог розных груп людзей з уласцівщмі ім поглядамі і перакананнямі, а таксама само права на існаванне адрознага, інакшага. Міжкультурнш дыялог - гэта такі адкрыты і пачщвы абмен думкамі, які вядзе да глыбейшага разумення і успрымання шшых, а значыць, да мірнага, бесканфліктнага вырашэння самых розных пытанняу і праблем, служыць асновай дэмакратычнай манеры міжнароднага камунікавання. Міжкультурны дыялог прадугледжвае існаванне роуных магчымасцей, у тым ліку роуную годнасць, добраахвотныя абавязкі, адкрытае мысленне, гатоунасць улічваць агульнае і адрознае, хаця б мінімальнтя веды адзін пра аднаго, здольнасць знайсці агульную мову для разумення адрозненняу і павагі да іх.

Дыялог паміж культурамі як фундаментальная мадэль дэмакратычнай камунікацті, якая супрацьстаіць насіллю і вучыць жыць мірна і канструктыуна у полікультурным свеце, служыць інструментам дасягнення кансенсусу і недапушчэння канфліктау дзякуючы павазе да чалавечай асобы і любым праявам яе творчай шщыятывы. Міжкультурнщ дыялог садзейнічае грамадскай салідарнасці, талеранцщі, ён не дапускае распаусюджвання фанатызму, ізаляванасці, здатных прывесці да здзічэння цэлых народау.

Актуальнасць сцверджання у Беларусі каштоунасці узаемадзеяння на аснове узаемапавагі заключаецца у тым, што гэта дазваляе забяспечыць магчымасць рэалізацыі інтэгральнай функцыі беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці з вырашэннем задач па дэмакратызацып сучаснага грамадства.

Сёння беларуская філасофія, гуманітарная навука і сацыяльная практыка маюць патрэбу у такіх даследаваннях, у якіх бы комплексна, з шщрокім ахопам матэрыялу па трох глыбінных блоках праблем - беларуская культура і нацыянальная щэнтычнасць, міжкультурны дыялог, глабалізацыя, - а таксама у рэчышчы беларускай культурнай традыцыі былі б асэнсаваны вызначальныя напрамкі усяго сацыякультурнага развіцця беларускай нацып у сучасным свеце.

Літаратура

1. Бобков, И. Генеалогия беларуской идеи // Беларусь превыше всего! (О национальной беларуской идее); составление, перевод, научное редактирование А.Е. Тараса. - Смоленск: Посох, 2011. - С. 62

100.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме БЕЛАРУСКАЯ ТДЭНТЫЧНАСЦЬ У КАНТЭКСЦЕ СУЧАСНАГА МІЖКУЛЬТУРНАГА ДЫЯЛОГУ Л.М. Уладыкоуская:

  1. БЕЛАРУСКАЯ ТДЭНТЫЧНАСЦЬ У КАНТЭКСЦЕ СУЧАСНАГА МІЖКУЛЬТУРНАГА ДЫЯЛОГУ Л.М. Уладыкоуская