<<
>>

ДУХОУНА-ФШАСОФСКІЯ АСПЕКТЫ МІЦКЕВІЧАВАГА РАМАНТЫЗМУ І ІХ 1НТЭРПРЭТАЦЫ1 У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЬІ С.Л. Мінскевіч

Адам Міцкевіч у фрагменце першай часткі "паэмы "Дзяды" апісвае уласцівасці прыраджэння (przyrodzenie). Тагачасны філасофскі тэрмш азначау увесь свет, пад якім разумелася сістема з’яу фізічнщх і духоуных.

Гэты тэрмш паэт запазычыу з місіьїка- пантэтычнага вучэння Тамаша Зана. У прыраджэнш можа узнікнуць своеасаблівщ эфект прамяністасці - «святла гармоніі», - падобна таму як у прыродзе гармонію ствараюць пары элементау, так і у духоуным свеце ёсць душы адна адной ад пачатку прызначаныя.

Так у айчыне целау, душ - у прыраджэнш -

Істоту маюць роднасную усе стварэннТ..

[1, с. 187] (пераклад наш - С.М.)

Другім важным штуршком, акрамя вучэння Тамаша Зана для зараджэння рамантызму у Беларусі, сталіся даі Яна Чачота, паплечніка і калегі па вучобе Адама Міцкевіча. У Чачотавых баладах, натсаных, як пераконвае польскі даследчык С. Свірка, у 1818-1819 гг [2, с. 147], можна прасачыць тыя ж вобразы і матывы, што пасля будуць выкарыстаны і развітщ у баладах Міцкевіча і паэме «Дзяды». Аднак у баладах Чачота вялікая доля сешьіменталізму і дыдактыкг Нягледзячы на кароткі час перадрамантызму - літаральна два- тры гады (да з’яулення балад Міцкевіча), ён падрыхтавау глебу для вялікага рамантызму, што яшчэ каля стагоддзя (да Купалы) будзе, бадай ці не асноуным «захопнікам» розумау у Беларусі.

У 1822 годзе выходзщь І том «:Паэзн» Міцкевіча, дзе паэт ужо свядома уключае свае творы у кантэкст еурапейскага рамантычнага руху, што абгрунтоувае ва уступным артыкуле.

Міцкевіч тлумачыць тэрмш «рамантызм», робіць экскурс у псторыю Еуропы і лпаратуры, аналізуе сучасныя яму тэндэнцыі еурапейскай думкі, у чым відавочна зауважаецца знаёмства аутара з працамі нямецкага філолага Аугуста Вільгельма Шлегеля. Міцкевіч змяшчае у кнізе баладу «Рамантычнасць», прызнаную за маніфест рамантызму, дзе у паэтычнай форме выказау палажэнш новай для свайго часу духоуна-філасофскай канцэпцыі, мэтай якой было адкрыванне «праудау жывых» - фіксацыя руху душы, - што супрацьпастаулялася «праудам мёртвым», датычных толькі «свету рэчау».

Відавочна у сваіх філасофскіх перакананнях паэт- рамантык ішоу разам з сучастаїмі яму мыслярамі, падрыхтоуваючы глебу для рамантызму ва Усходняй Еуропе. Хаця першавытокі беларускага рамантызму, як слушна адзначыу беларускі літаратуразнауца К. Лецка, вельмі глыбоюя і зауважаюцца у беларускім фальклоры і вераваннях, біблейскай традыцыі і рэлігійнай лпаратуры, пісьмовай славеснасці Сярэднявечча, літаратуры Асветніцтва і класщызму [3, с. 318-329]. Да гэтага пераліку варта дадаць антычныя міфы, літаратуру, сусветную псторыю і псторыю беларускіх зямель, дзе таксама выяуляюцца крыніцы рамантычнага светаадчування, якія уздзейнічалі на славеснасць Беларусі.

Міцкевіч чуйна улавіу філасофскія перакананні рамантыкау, што папярэднічалі яму, а таксама сваіх сучаснікау. Ён, безумоуна, вучыуся у прадстаунікоу нямецкай рамантычнай школы (як літаратарау, так і філосафау), і не толькі паспрабавау перанесці іх даі на беларуска-літоускія і польскія землі, але і творча развівау іх. Менавіта Міцкевіч стане тым, хто адным з першых звернецца да щэйна-эстэтычных крыніц фальклору і народных вераванняу, адкрые у іх невычэрпныя скарбы мудрасці, этыкі і эстэтыю. Паэт усё сваё жыццё спрабавау дапісаць другі маніфест рамантызму - паэму «Дзяды», дзе лпаратурным метадам аналізавау магчымасці «азоранага» чалавека, які з дапамогай сплаву пачуцця, думкі і слова мог бы пауплываць на «свет душау». Міцкевіч у прадмове да паэмы пісау: «Нашы Дзяды маюць тую асаблівасць, што язычніцкія абрады змяшаны з усведамленнямі хрысціянскай рэлігіі. Пабожная мэта, самотнае месца, начны час, фантастычныя абрады калісьці моцна хвалявалі маё уяуленне; я услухоувауся у казкі, апавяданні і песні пра нябожчыкау, што вяртаюцца з просьбамі ці перасцярогамі; і ва усіх гэтых надзвычайных змысленнях можна было улавіць пэуныя маральныя ідэі, пэуныя павучанні, вобразна выказаныя народам» [1, с. 17-18].

Універсальнасць маральна-этычных прынцыпау, «запазычаных» паэтам у беларускім народным свяце Дзяды, далі яму магчымасць пераасэнсаваць факты уласнага жыцця і пстарычныя падзеі Беларусі, Лпвы і Польшчы і увесці іх, як прыклады моцы і узвышэння чалавечага духу, у агульнагуманітарны кантэкст.

Фактычна паэт у «Дзядах» стварыу маральна-этычную праграму станаулення рамантычнага героя. Але і тут, Адам Міцкевіч развівае і пераасэнсоувае даі Фрыдрыха Вільгельма Шэлінга, што герой - абраннік боскага генія, але і сам можа развіць у сабе геніяльнасць. Таксама ідзе далей за байранічнага героя, - змесціва сусветнай тугі, «лішняга» сярод звычайных людзей, хоць і моцнага чалавека. Паводле Міцкевіча, героя немагчыма аддзяліць ад яго народа, за ім стаяць мшьёны, ён прыклад для іх, прыклад для кожнага, любы шшы чалавек можа скарыстацца яго досведам.

Заслуга рамантыкау ХІХ ст. у тым, што яны, з прычыны незадаволенасці рэальным светам, натхнялі людзей на пошукі і адкрыцщ новых прасторау для думкі і пачуцця чалавека. Больш таго, рамантызм праз свайго героя, здольны ствараць новыя Сусветы ці “уваходзіць» у шшыя ^маверныя, змадэляваныя у свядомасці). Сусветы для пэуных творчых мэтау, што сталася даволі звычайнай з’явай у літаратуры і мастацтве значна пазней, у часы постмадэршзму.

Першым прадаужальнікам Міцкевіча у Беларусі можна лічыць Яна Баршчэускага. У канцы 20-х гадоу XIX ст. два паэты сустракаліся у Пецярбургу, дзе Міцкевіч «заразіу» свайго земляка рамантычнымі перакананнямі. Відавочна Баршчэусю ідзе сваім шляхам у тую ж, шуканую Міцкевічам краіну душау. Свайго часу беларускі даследчык лпаратуры

В.              Каваленка адзначыу, што «У Шляхцщы завальні» Я. Баршчэускага ужываюцца запазычанні з рамантызму Міцкевіча» [8, с. 375]. Можна прасачыць, што Баршчэусю у сваёй творчасці падтрымлівае даі і пэуным чынам даказвае прынцыпы і канцэпцыі, абвешчаныя вялікім наваградчанінам. Факусіруючы сваё літаратурнае даследаванне на беларусе ні як на пстарычным літвіне, грамадзяніне Рэчы Паспалітай абодвух народау, жыхары Еуропы і усяго свету (як гэта мы бачым у Міцкевіча), а як на жыхары сваёй зямлі, «уросламу» у яе азёрна-лясны ландшафт, Баршчэуск адкрывае тыя запаветныя духоуныя багацці краю, што спрадвеку дазвалялі яго насельнікам змагацца і пераадольваць ліха пстарычнае, матэрыяльнае, нацыянальнае.

Сваю лепту у развщцё беларускага рамантызму унеслі Уладзіслау Сыракомля і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. І калі першы прыняу сабе ролю «лірніка вясковага» - збіральніка дум людскіх, лекара і выразшка «народнай душы», то другі старауся стаць пасярэдшкам-тлумачом паміж вышэйшым рамантычным щэалам (светам гармоніі душ) і сялянскім бытаваннем.

Калі рамантызм у Еуропе пайшоу на спад пасля паражэння «Вясны народау», то у Беларусі і Польшчы ён працягвау дамінаваць да паустання 1863-64 гг. Аднак і пасля разгрому паустання рамантызм цалкам на Беларусі не знікае. Такія творцы, як Янка Лучына і Зоф’я Манькоуская спрабуюць супаставіць высокамаральныя щэалы рамантыкау з меркантыльным на іх погляд пазпывгсцмм светауспрыманнем. Ці ёсць у новым грамадстве месца рамантычным щэалам?

Вялікі усплёск рамантызму прыпадае на перыяд нацыянальнага адраджэння беларусау. Цэнтральнымі постацямі такога «нацыянальна афарбаванага рамантызму» сталі Цётка і Купала. Аналізуючы культурную Птуацыю, у якой пачау сваю творчую дзейнасць Купала, беларуская даследчыца І. Багдановіч піша: «Узнауленне сармацка-рыцарскага архетыпу у рамантызме азначала вяртанне да нацыянальных традыцый, укарэненых яшчэ у часы барока і занядбалых у часы асветніцкага класіцызму. Праз А. Міцкевіча сармацка- рыцарская традыцыя кладзе свой адбітак і на беларускую літаратуру, на усю культуру Беларусі у цэлым» [5, с. 32]. Купала здолеу, абапіраючыся на міцкевічаускія щэйна- эстэтычныя здабыткі, сінтэзаваць уласнабеларускае рамантычнае светабачанне.

Аднак шмат у чым рамантызм канца ХІХ ст. і яго наступнік неарамантызм ХХ ст, спалучаюцца з деямі рэвалюцыйнага пераутварэння грамадства. Рэвалюцыйны рамантычны пафас вядзе да пераацэнкі магчымасцей пэуных класау грамадства. Свае штэрпрэтацып рамантызму (даволі Узаемапроцілеглыя) у 20-30 гг. ХХ ст. далі такія напрамкі беларускай лпаратуры, як «маладнякізм» і «адраджанізм». У сярэдзіне ХХ ст. некаторыя аспекты Міцкевічавага рамантызму знайшлі сваё адлюстраванне у творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Новы віток цікавасці да рамантызму у Беларусі назірауся у 90-х гадах ХХ ст. Паэт Алесь Аркуш прапанавау уласны творчы метад, які акрэсшу як пострамантызм. Сярод беларускай постмадэрновай плыш літаратуры вылучаюцца творцы з відавочна «рамантычнай афарбоукай» мастацкіх практык - прадстаунікі літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», суполкі «Smerzwerk», «Другога Фронту Мастацтвау», суполкі «Яна-тры-ён».

Нэц што зарадзіліся у канцы XVIII - пачатку XIX ст. у час «вялікага рамантычнага пералому», арганічна уліліся у маральна-эстэтычныя канцэпцыі наступных пакаленняу, сталіся трывалым падмуркам для развіцця беларускай літаратуры і мастацтва, што у сваю чаргу адбілася на своеадметнасці усёй беларускай гуманітарнай прасторы.

Літаратура

  1. Міцкевіч, А. Дзяды: у 2-х тт. 1. / агул. рэд. І. Кур’ян; пер. на бел. мову С. Мінскевіча; камент.

З.              Стэфаноускай, С. Мінскевіча. - Минск, 1999.

  1. Swirko, S. Z Mickiewiczem pod r?k? czyli zycie i tworczosc Jana Czeczota. - Warszawa, 1989.
  2. Лецка, К. Вытом і генезіс беларускага рамантызму ХІХ стагоддзя. - Гродна, 2003.
  3. Коваленко, В. Литературное влияние и проблема ускоренного развития (к вопросу о становлении белоруской литературы нового времени) // Сравнительное изучение славянских литератур. Литературная конференция 10-20 мая 1971 г. - М., 1971. - С. 373-379.
  4. Багдановіч, ГЭ. Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / рэд.

В.П. Жураулёу. - Мінск, 2001.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме ДУХОУНА-ФШАСОФСКІЯ АСПЕКТЫ МІЦКЕВІЧАВАГА РАМАНТЫЗМУ І ІХ 1НТЭРПРЭТАЦЫ1 У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЬІ С.Л. Мінскевіч:

  1. ДУХОУНА-ФШАСОФСКІЯ АСПЕКТЫ МІЦКЕВІЧАВАГА РАМАНТЫЗМУ І ІХ 1НТЭРПРЭТАЦЫ1 У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЬІ С.Л. Мінскевіч