<<
>>

КАНЦЭПЦЫЯ ЛТРЫТЧНАЙ СВЯДОМАСЦІ У ПАЭЗП СЯРГЕЯ ХМАРЫ І АНАТОЛЯ БЯРОЗКІ ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКАГА ПЕРЫ1ЯДУ М.У. Мікуліч

Творчасць Сяргея Хмары і Анатоля Бярозкі з’яуляецца дужа паказальнай у плане разумення тых працэсау, якія адбывалгся у паэзи Заходняй Беларусі (1921-1939). Гэтыя паэты належалі да розных, нават супрацьлеглых щэйна-палпычных сіл і грамадскіх рухау, прытрымліваліся розных мастацкіх канцэпцый і стылявых прыярытэтау.

Творчасць С. Хмары (сапр. прозвішча - Сіняк) (1905-1992) развівала рэвалюцыйную лінію рамантычнай стылявой плыні заходнебеларускай паэзіі. Яе прадстаунікі раскрывалі свет рэвалюцыйнага падполля, партызанскага змагання, турэмнай няволі з яго высокай героікай і ахвярнасцю, шматлікімі нягодамі і выпрабаваннямц Яны сцвярджалі тыя сувязі, якія паядноувалі чалавека і калектыу, рэвалюцыянера-падпольшчыка і шырокае сацыяльнае асяроддзе, народныя масы. Рэвалюцыйныя рамантыкі культывавалі валявую актыунасць героіка-рамантычнай асобы, услаулялі паунату яе быцця праз радыкальныя сацыяльна- маральныя пераутварэнні, ідэі сусветнай рэвалюцыі.

С.              Хмара востра адчувау дысгармонію і драматызм, складанасці і супярэчнасці заходнебеларускіх грамадска-сацыяльных адносін, заснаваных на несправядлівасці і прыгнёце, імкненні польскіх уладных структур і чыноунщтва да ліквідацыі беларускай нацыянальнай аутэнтычнасці. Мяркуючы па зборніку «Жураулшым шляхам» (1939), а таксама вершах, дасланых у віленскія перыёдыкі, якія у яго не увайшлі, паэт распрацоувау традыцыйныя для нашай лпаратуры матывы гаротнага жыцця селяніна, яго адвечных нястач, занядбанасці і беспрасвецця, цяжкой, знясільваючай паднявольнай працы, турэмных пакут, няшчаснага народнага лёсу-нядолй З-пад яго пяра пауставалі лірычныя малюнкі дапамогі вяскоуцау сям’і астрожніка («Талака»), страйку рабочых («Акупацыя»), вулічнай масоукі - дэманстрацыі («Элегія»).

Як вядома, у асобе С. Хмары сумяшчаліся якасці паэта, мастака слова і грамадска- культурнага дзеяча. Ён працавау інструктарам Таварыства беларускай школы, быу падклю- чаны да арганізацыі шзавых гурткоу ТБШ і Грамады, з’яуляуся прыхшьшкам левага крыла народна-вызваленчага руху, па словах А.

Клімовіча, належау «у той час да групы "паступо- вых", г.зн. камуністых і тых, хто за імі ішоу (сьведама ці нясьведама).» [1, арк. 311]. Паэт арыштоувауся і знявольвауся у турму, быу вязнем канцлагера Картуз-Бяроза.

Творы С. Хмары поуняцца пачуццём духоунага і сацыяльнага незадавальнення і прат- эсту. Лірычны герой паэта хацеу выйсщ за межы грамадска-сацыяльнай абумоуленасці і за- дадзенасці, пераадолець вострыя жыццёвыя праблемы і супярэчнасці, вырвацца «за дні нашы цёмныя у сіня-блакітную даль.» («У горадзе»). Аналізуючы кнігу С. Хмары «Жураулшым шляхам», Р. Бярозкін абгрунтавана падкрэ^вау: «Усё лепшае, што ёсць у зборніку, звязана з штанацыяй барацьбы, з настроем радаснага прадчування і надзеі» [2, с. 3]. Паэтыку

С.              Хмары визначалі вобразы буры-навальніцы, шляху, віхурнага часу, што «Жмені дзён буйных калосься» "у вір кідау сьцяушы», велічных барацьбітоу, якія горда ішлі «пад скрып перакладзін. сталі. Грудзі ранячы аб скалы, сонца, сонца здабывалЬ) («Жмені дзён буй- ных калосся.»).

Трэба? - голавы зложым; -

трэба? - целам, касьцьмі!

Шлях бяздоньням праложым.

Нам палаць, а ня цьміць! [3, с. 19]

Якраз дадзенай асаблівасцю быу абумоулены і псеуданім паэта, які, па яго словах з аутабіяграфіі, «гневу народнага Хмарай хацеу быць, навальніцаю, пярунамі ворагау біць» [4, с. 167].

У адрозненне ад С. Хмары, А. Бярозка (сапр. - Мацей Смаршчок) (1915-2008) працавау у рэчышчы духоуначрацыянальнай стылявой плыні. Падпарадкоуваючыся та- ямшчым законам звышсвядомай сферы натхнення і інтуіцыі, яе прадстаунікі імкнуліся пера- адолець аспекты рацыянальнай логікі і разумовых ведау, знешнюю абалонку эмтрычнай рэчаіснасці, выйсці за межы канкрэтна-пстарычнага часу і геаграфічнай прасторы, усталява- ных адносін паміж з’явамі і прадметамі, пазнаць загадкавыя працэсы пазамежнага, асаблівасці свабоднай, дасканалай і вечнай красы і гармоніі. Далучаючыся да щэальнай суб- станцыі, усеагульнага адзінства і сэнсу быцця і свету, яны тым самым насычалюя транс- цэндэнтнымі зместаваутваральнымі сіламі і сэнсавобразам^ глыбокімі асацыятыунымі ім- пульсамі мастацкага мыслення, дасягалі сапрауднага душэунага прасвятлення і азарэння. Гэта была пюзія не адмабшзавана-дзёрзюх вывадау і заключэнняу, не гарачкавата-палкіх лозунгау і заклікау, а няулоуных, мімалётных адчуванняу, нязмушанага, часта выпадковага назірання, няпэуных, хісткіх уяуленняу, тонкіх намёкау, трымтшвых сумненняу, нечаканага настрою, невыразных і спантанных перажыванняу.

А. Бярозка быу звернуты да выяулення духоуна-эстэтычнага, пачуццёвага, псіхалагіч- нага зместу жыцця прыроды, грамадства і чалавека, шматлікіх сувязей і дачыненняу, якія раскрывалі іх узаемадзеянне. Чытаючы зборнік паэта «Адзінаццаць вершау» (1989), бачыш: яго найперш цікавіла унутранае напауненне працэсау і фактау, той ушверсальны і безумоуны пачатак, што вызначау функцыянаванне усяго жывога і нежывога на зямлі. Мастацкую стылістыку А. Бярозкі вызначалі змрочна-тужлівыя думы-мары, вобразы туману, які «раза- слауся над соннай зямлёю», цёмнай ночкі, што «завесай густою Паузе праз папары, лугі, се- нажаць...» («Туман разаслауся над соннай зямлёю...»), навіслай «заслонаю мауклівай» імглы, патухлых мрояу і надзей («Заснула ноч. Павіслі ціха зоры...»), цёмн^1х дум, што кружацца «вараньнём над галавою» («Ты сустрэнь мяне, о поле, шыр-прасторамт..»). Лірычнае пера- жыванне паэта было насычана падкрэсленым драматычным зместам. Яго рух забяспечвауся цікавымі формамі спалучэння асабістага, малога і грамадскага, вялікага, прыроднага і сацыяльнага, рэалютычнага, прадметна-рэчыунага і абстрактнага, іншасказальнага, алегарыч- на-сімвалічнага.

Аутар арыентавауся на мастацкі вопыт М. Багдановіча і Н. Арсенневай, праз рэфлекауную мінорнасць і тужлівую самоту сцвярджау імкненне да прыгожага і гарманіч- нага, дасканалага і вечнага. Ён услауляу красу і хараство, чыстае, светлае, высакароднае у жыцці прыроды і грамадства, сведчыу эстэтызацыю з’яу і працэсау навакольнага свету, вы- танчанасць перажыванняу, лірычную пранікнёнасць і пяшчотнасць тонау. Краса і чуласць, безабароннасць і пяшчота быт прытоены у самім псеуданіме паэта. Думаецца, зусім нездар- ма мы сустракаем у ягоных вершах вобразы пахілен^іх «над соннаю нівай» бяроз-сірот, «што вецьцем чуткім спляліся» («Ноч ідзе...»), жаллів^іх бяроз, на якіх «Белай наквецьцю» павісла зіма («Зіма») і інш.

А. Бярозка быу звернуты у сферу метафізічнага, ідэальн^Iх сутнасцей, да безумоунага, абсалютнага пачатку, яго духоуна-маральны свет, мастацкія пошукі апладняліся і падтрым- ліваліся рэлігійна-хрысціянскімі каштоунасцямі і прынцыпамі.

Паэт быу перакананы у тым, што усё матэрыяльнае імкнецца да сувязі і аб’яднання з духоуным, малое, недасканалае, ча- совае - з вялікім, дасканалым, вечным. Абсалютная сутнасць, Бог, - гэта вялікая, універсальная сіла, тая субстанцыя, якая усё у сабе утрымлівае, усім валодае і усё вызначае. Для яе няма межау і перашкод. Гэта мэта развіцця любой з’явы і працэса, усяго прыроднага і гіста- рычнага руху і удасканалення. Бог супрацьстаіць стыхн і хаосу, граху і насіллю, забяспечвае парадак і гармонію у свеце, арганізуе яго у адзінае цэлае на аснове высокага жыццядайнага пачатку, дабратворнага сэнсу. Дадзеная щэя знайшла адметную рэалізацыю у вершах А. Бярозкі «Адзінота», «Ноч навісла над соннай зямлёй...», «Шуміць Нёман...» і інш.

Творчасць С. Хмары і А. Бярозкі выяуляла розныя бакі літаратурна-мастацкага працэсу у Заходняй Беларусі. Яна вызначалася натуральнасцю адчування з’яу і падзей, не- пасрэднасцю думак і перажыванняу героя і была звернута да раскрыцця духоуна-маральнага свету народа у адзін з самых складаных і супярэчл1вых перыядау яго жыццядзейнасці на шляху да дзяржаунасці і суверэнітэту.

Літаратура

  1. ЦНБ НАН Беларусі, аддзел рэдшх кніг і рукапісау. - Фонд 5. - Воп. 1. - Адз. зах. 1. «Матэрыялы да біяграфічнага слоуніка дзеячоу беларускай культуры і нацыянальнага руху» і спіс асоб, уключаных у картатэку / А. Клімовіч.
  2. Бярозкін, Г. Вершы Сяргея Хмары // ЛіМ. - 1939. - 11 кастр. - С. 3.
  3. Хмара, С. Жураулшым шляхам: вершы. - Вільня, 1939.
  4. Юрэв1ч, Л. Камэнтары: літаратуразнаучія артыкулы. - Мінск, 1999.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме КАНЦЭПЦЫЯ ЛТРЫТЧНАЙ СВЯДОМАСЦІ У ПАЭЗП СЯРГЕЯ ХМАРЫ І АНАТОЛЯ БЯРОЗКІ ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКАГА ПЕРЫ1ЯДУ М.У. Мікуліч:

  1. КАНЦЭПЦЫЯ ЛТРЫТЧНАЙ СВЯДОМАСЦІ У ПАЭЗП СЯРГЕЯ ХМАРЫ І АНАТОЛЯ БЯРОЗКІ ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКАГА ПЕРЫ1ЯДУ М.У. Мікуліч