<<
>>

МЕЖДИСЦИПЛИНАРНАЯ ПРОГРАММА ГУМАНИТАРНЫХ ИССЛЕДОВАНЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ У ЭПОХУ САЦЫ1ЯЛЬНЫ1Х ТРАНСФАРМАЦЫЙ В.А. Максімовіч

Пераемнасць усяго сацыяльна-пщхалапчнага комплексу як адкрытай сгстэмы, якая развіваецца у сілу сваіх унутраных аб’ектыуных законау, забяспечваецца моцнай духоуна- кроунай сувяззю, існуючай паміж пакаленнямі.

Усведамляючы сваю арганічную спрычынен- асць да непарушных, унутрана засвоеных артэфактау нацыянальнай псторып і культуры, ча- лавек, аб’ектыуна, лягчэй арыентуецца у навакольным свеце і адчувае сваю духаментальную абароненасць, сваю непарыуную сувязь з часам мшулым і сённяшшм, з культур^ші набыт- камі усяго чалавецтва. Да таго ж, адкрываецца магчымасць быць рэальна далучаным да агульнай справы, стаць паунапрауным суб’ектам жыцця. І, наадварот, «адарванасць ад сваёй глебы, ад традыцыйнага уклада жыцця абарочваецца стратай звыклай гармоніі, вострай неза- даволенасцю, фрустрацыямц неурозамі, наркаманіяй, злачынствам, тэрарызмам, нарэшце, самазабойствам. Па сутнасці, усё гэта можна вызначыць як аксіялагічную катастрофу, най- хваравщейшы злом каштоунасных установак і традыцый, страту "вечных" каштоунасцей» [1, с. 16]. Вось чаму традыцыя у яе ушверсальным значэнні дазваляе унікнуць крызюных праяу у сферы духоуна-маральнага і грамадска-сацыяльнага, выступае гарантам устойлівасці, стабільнасці функцыянавання усяго сацыякультурнага арганізму як неабходнай перадумовы для яго далейшага паунацэнага развіцця, спрыяе спасціжэнню універсальна-сутнаснага разу- мення існасці быцця, гісторыі, чалавека, яго месца і прызначэння у свеце, фарміраванню па- важлівага стаулення да шшых людзей і да самога сябе. Без перабольшвання можна сцвяр- джаць, што традыцыя у самым шыроюм значэнні слова уплывае на усю жыццядзейнасць чалавека, яго ментальнасць, паха-эмацыянальны стан, жыццёва важныя прыярытэты і пера- кананні, вызначае алгарытм жыццёвых паводзін, дабратворна уплывае на эвалюцыйнае развіццё соцыума увогуле. Менавіта стала замацаваныя у культуры і літаратуры «кодэксы» з’яуляюцца стабілізуючымі фактарамі захавання і зберажэння этычных і эстэтычных каш- тоунасных матрыц грамадскай свядомасці, спрыяюць выпрацоуцы, фарміраванню духоуных запытау.
Усё гэта складае кансерватыуна-ахоуную дамінанту калектыунай свядомасці.

Нароуні з пазнаваучай, стваральнай і камунікатыунай, вялікую вагу зараз набывае рэ- гулятыуная функцыя мастацтва, непасрэдна звязаная з выяуленнем этычнага кампаненту. Па словах даследчыкау, «менавіта гэты бок жыццепрыняцця складае асобую у сваёй псіхалагіч- най ёмютасщ плоскасць разумення этыкі як умовы духоунага засваення акумуляваных у ча- лавечым вопыце сэнсазначных утварэнняу, якія складаюць каштоунасны рад, што пранізвае "вертыкаль" развіцця канкрэтнага сацыяльнага у формах чалавечай культуры» [2, с. 356]. Да месца будзе зрабіць удакладненне наконт таго, што сам лацінскі тэрмш культура, па словах даследчыкау, з часоу Антычнасці «ужываецца практычна як сінонім грэчаскаму paideia (вы- хаванне у адпаведнасці з традыцыямі этаса, норава-традыцыі» [3, с. 17].

Спрычыненасць да агульнапрынятых прынцыпау і норм, перакананняу і щэй, якія складаюць аснову, базіс грамадскай структуры, дазваляе сцэментаваць, злучыць у адзінае цэлае розныя часткі сацыяльнага арганізму, кансалідаваць грамадства, актывізаваць працэс нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, а тым самым і дасягнуць духоунага адзінства. Варта у гэтай сувязі падкрэсліць, што у сённяшняй сацыякультурнай прасторы з яе імклівым раз- гортваннем працэсау глабалізацыі праблему нацыянальнай ідэнтычнасці варта аднесці у раз- рад праблем асобага, стратэпчнага кірунку. Пры шматвектарнасці падыходау і трактовак (часам неадназначных, а то і палярных) варта пагадзіцца з тым, што чалавек у XXI стагоддзі не павінен стаць «закладнікам», а тым больш «ахвярай» глабальных працэсау, наупрост звя- заных з небяспечнымі праявамі нівелявання, стандартывацып асобы як носьбіта шдывщуаль- нага пачатку. Выказаная перасцярога набывае асаблівае значэнне і першаступенную важ- насць ва умовах духоуна-культурнага крызюу, глыбокай сацыяльнай дыферэнцыяцыі і паля- рызацыі, дэвальвацыі і размывання пстарычна усталяваных (канстытуяван^1х), выпрацава- ных у працэсе культурагенеза сацыяльных каштоунасцей і грамадскіх практык.

Іх вольнае або міжвольнае ігнараванне або адмауленне непапрауна уплывае на унутрана-псіхалагічны стан чалавека, які, пазбаулены надзейнага духоунага атрышча, паступова мімікрыруе, звы- каецца з адсутнасцю цвёрдага жыццёвага стрыжня, незауважна для сябе адаптуецца, прыста- соуваецца да інертнага ладу жыцця, успрымаючы свой стан як аб’ектыуную дадзенасць, і, у вышку, дэградуе, страчваючы сваю самащэнтычнасць. У гэтай сувязі нельга пагадзіцца з навязлівай щэяй новага сусветнага беспарадку, узрастання хаосу як праяу «свабоднага», аль- тэрнатыунага развіцця грамадства і асобы. Падобныя заявы пярэчаць сутнаснай прыродзе чалавека, у якім жыве адвечная невыкараняльная імк^насць да угрунтаванасці, стабільнасці, устойлівасці светабудовы і уласнай самасці. Успрыманне свету як упарадкаванай і структурна арганізаванай цэласнасщ, якая развіваецца па сваіх аб’ектыун^гх законах і заканамер- насцях, дабратворна уплывае на біяпсіхалагічны статус індывідуума, дапамагае яму усвядоміць сваё месца у сістэме грамадскіх і сацыякультурных адносін. Менавіта прытрым- ліванне родава-генетычн^1х «культурн^іх праграм» як базавых механізмау самазахавання і самаузнаулення гістарычнага вопыту дазваляе пэуным чынам структурыраваць, алга- рытмізаваць свядомасць, актывізаваць яе стваральную дамінанту, надаушы ёй каштоунасны змест і сэнс.

Калі ужо і гаварыць пра неабходнасць знаходжання новых сродкау удасканалення адносін «чалавек - свет», то яны, на нашу думку, павшны ляжаць у плоскасці гарманізацп грамадства з Сусветам, цывшзаваных прынцыпау узаемаадносін у самім грамадстве. А для гэтага неабходна пераадолець камушкацыйны хаос, кансалідаваць грамадства, канцэнтрую- чы яго духоуную энергію з мэтай захавання касмічнага парадку на якасна новым узроуні, у тым ліку і праз гарманізацію сацыяльнага і асабістага быцця, праз сцвярджэнне духоунага тыпу светаадносін.

Сёння становіцца вщавочным фактам, што «грамадства як асобая, гранічна складаная, космапланетарная сістема здольная выжыць і нармальна функцыянаваць як цэласны арганізм толькі у форме культуры, сцвярджаючы духоуны тып светаадносін» [4, с.

7]. Омптаматычна, што грамадскія дзеячы, дзеячы навукі і культуры усё часцей пачынаюць гаварыць пра неаб- ходнасць складвання гарманічнага грамадства, у аснове якога павінен ляжаць духоуны пача- так як яго найважнейшы структураутваральны складнік. Духоунасць жа у самым шырокім значэнні слова павінна ахопліваць усе сферы дзейнасці грамадства - ад міжасабовых, сямей- на-бытавых адносін да палыычных і дзяржауных структур, ад гаспадарча-эканамічных да нацыянальна-этшчных і канфесшных узаемастасункау.

Сённяшш час пераконвае у тым, што грамадства ва умовах пераходнага перыяду, трасфармацын і узнаулення ранейшых форм сацыяльнай камунікацыі заклікана супраць- стаяць каштоунаснаму рэлятывізму, распаусюджванню бездухоунасці, навязванню дэструк- тыуных стэрэатыпау паводзін і абясцэньванню сапрауднай сутнасці быцця. У гэтым сэнсе прадстаунікі творчых прафесій павшны заставацца партцрамі і аднадумцамі у светапогляд- ным дыялозе і супрацоуніцтве паміж рознымі галінамі міжкультурнага дыскурсу, у выпрацо- уцы узважаных падыходау і рашэнняу па забеспячэнні стабільнага і устойлівага развіцця са- цыякультурных сфер грамадства, актыуна удзельнічаць у фарміраванні грамадскай свядо- масці. Творчая штэлшенцыя як ніхто іншы павінна аб’яднаць свае намаганні па дзейсным уплыве на айчынную сістэму адукацып, маральнага і грамадзянска-патр^1ятычнага выхаван- ня, а таксама на сучасныя сродкі масавай тфармацып як важнейшы інструмент фарміравання грамадскай свядомасці з мэтай распаусюджвання вщсокіх узорау культуры, сацыяльных па- водзін, агульначалавеч^іх маральна-этычн^1х норм, якія пакладаюцца на пстарычныя трады- цыі і хрысціянскія каштоунасці. Спаконвечныя, выпрацаваныя на працягу стагоддзяу гу- маністычныя прынцыпы і ідэалы пераканауча засведчылі сваю непераходнасць, жыццястой- касць і запатрабаванасць у адвечным пошуку шляхоу да спазнання існасці. Бо і у сённяшні пераходны перыяд традыц^1я застаецца незаменным фактарам выпрацоую стратэгій і ме- ханізмау умацавання светапоглядных і духоуна-маральн^іх асноу грамадства і асобы, усіх сфер грамадскай жыццядзейнасцт

Работа падрыхтаваны пры падтрымцы Беларускага рэспублтанскага фонда фундаментальных даследаванняу, дагавор № Г11ОБ-081 от 15.04.2011 г.

Літаратура

  1. Современные глобальные трансформации и проблема исторического самоопределения восточнославянских народов. - 2-ое изд., перераб. и доп. - Гродно, 2009.
  2. Иванов, С.П. Субъект художественного действия в построении и развитии культурных сфер // Человек как субъект культуры. - М., 2002.
  3. Философия культуры. Становление и развитие. - СПб., 1998.
  4. Большой энциклопедический словарь: философия, социология, религия, эзотеризм, политэкономия. - Минск, 2002.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме МЕЖДИСЦИПЛИНАРНАЯ ПРОГРАММА ГУМАНИТАРНЫХ ИССЛЕДОВАНЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ У ЭПОХУ САЦЫ1ЯЛЬНЫ1Х ТРАНСФАРМАЦЫЙ В.А. Максімовіч:

  1. МЕЖДИСЦИПЛИНАРНАЯ ПРОГРАММА ГУМАНИТАРНЫХ ИССЛЕДОВАНЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ У ЭПОХУ САЦЫ1ЯЛЬНЫ1Х ТРАНСФАРМАЦЫЙ В.А. Максімовіч