<<
>>

ДА ПЫТАННЯ ВЫВУЧЭННЯ ФІЛАСОФСКАЙ СПАДЧЫНЫ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ УБЕЛАРУСІ А.А. Суша

Культурная спадчына мае выключнае значэнне для кожнага цывшзаванага народа, для узроуню яго самапавагі, гонару за уласныя культурныя набытк і дасягненні. Значная частка культурных багаццяу Беларусі звязана сваім паходжаннем з уніяцкай царквой, якая узнікла на беларускіх землях больш за чатырыста гадоу таму, мела шырокае пашырэнне у XVII - пачатку XIX ст.

і значны уплыву на тагачаснае беларускае грамадства. У той жа час спадчына уніяцкай царквы дасюль не атрымала належнага навуковага асэнсавання, што павышае актуальнасць правядзення даследаванняу, прысвечаных яе ідэнтыфікацыі, уліку і вывучэнню. Асабліва гэта тычыцца даследавання багатай філасофскай спадчыны уніяцкай царквы у Беларусі, якая яшчэ толькі пачынае вывучацца. Можна вызначыць шэраг праблемных момантау, якія шкодзяць паунацэннаму яе вывучэнню.
  1. Агульная нераспрацаванасць гісторьгі уніяцкай царквы. Не ведаючы пстарычнага шляху уніяцкай царквы, вельмі складана аналізаваць яе культуратворчую дзейнасць, у т.л. вывучэнне філасофіі ва уніяцкіх навучальных установах, выданне навуковых і навучальных прац філасофскага характару, збіранне і чытанне адпаведнай лпаратуры ва уніяцкіх бібліятэках і г.д. Даследаванні, прысвечаныя псторып уніяцкай царквы, яе адукацыйнай, выдавецкай, навуковай дзейнасці, вызначаюцца нешматлікасцю і фрагментарнасцю. У Беларусі абаронена толькі адна доктарская дысертацыя адпаведнай тэматыю, не існуе даведачных выданняу, прысвечаных уніяцкай царкве. У некаторай ступені такі недахоп айчынных навуковых даследаванняу можа быць кампенсаваны за кошт работ навукоуцау з Польшчы, Украіны і шшых краін. Аднак, беларускі матэрыял у гэтых работах адлюстраваны недастаткова.
  2. Катастрафічньї недахоп комплексных навуковых работ менавіта па гнтэлектуальнай культуры уніяцкай царквы. Каб знайсці неабходныя звесткі, часта даводзіцца звяртацца да публшацый, толькі часткова звязаных з уніяцкай кніжнасцю.
    Гэта могуць быць даследаванні па псторып беларускай філасофіі, навукі, лпаратуры, кніжнай культуры адпаведнага перыяду; даследаванні, прысвечаныя асобным творам і канкрэтным творцам, тым ці шшым штэлектуальным асяродкам (манастырам, кансюторыям, школам, семшарыям і акадэміям).
  3. Прадузятасць і неадназначнасць трактовак ролі уніяцкай царквы у культурных працэсах канца XVI - пачатку XIX стст. Нярэдка щэйныя перакананні аутарау накладвалі адбітак на форму падачы псторып інтэлектуальнай культуры уніяцкай царквы. Калі дарэвалюцыйныя даследаванні ставілі за мэту дыскрэдытацыю любой дзейнасці царквы у сферы культуры, то многія савецкія аутары стараліся наогул не узгадваць пра уніяцкую царкву. Праблема застаецца часткова актуальнай і сёння.
  4. Нявызначанасць крытэрыяу суаднясення помнікау філасофскай думкі Беларусі з уніяцкай царквой. Сярод такіх крытэрыяу можна назваць: узнікненне творау ва уніяцкіх асяродках (манастырах, адукацыйных установах, епархіяльнщх і мітрапалічых структурах) і стварэнне іх прадстаунікамі уніяцкага кліру. Частковае дачыненне да філасофскай спадчыны уніяцкай царквы маюць таксама працы, якія захоуваліся ва уніяцкіх кнігазборах альбо быкт падрыхтаваны для патрэб уніяцкай царквы ці быгш вынікам грамадскага абмеркавання тых ці шшых праблем, шщыяваных царквой. Аднак нават пры дакладна вызначаных крытэрыях ідэнтыфікацыі філасофскіх помнікау як уніяцкіх пры правядзенні аналізу канкрэтных прац нярэдка узнікаюць сур’ёзныя цяжкасці. Напрыклад, некаторыя праблемы выклікае ідэнтыфікацыя прац, зробленых неуніяцкімі аутарамі з мэтай папулярызацыі деі царкоунай уніі. Як прыклад можна назваць выдадзены Пятром Скаргай у 1577 г. у Вільні і перавыдадзены у 1590 г. у Кракаве багаслоускі трактат «Аб адзінстве царквы божай пад адным пастырам...». Безумоуна, такія працы звязаны з штэлектуальным жыццём узніклага неузабаве уніяцкага асяроддзя, аднак каб называць іх уніяцкімі падстау недастаткова. Урэшце цяжкасць выклікае таксама сінкрэтычны міждысцыплінарны характар многіх творау, што узніклі ва уніяцкім асяроддзі, магчымасць аднесці іх і да філасофскіх, і да багаслоускіх, і да лпаратурных, і да навуковых работ.
  5. Нявызначанасць крытэрыяу для вылучэння беларускіх помнікау з агульнай спадчыны уніяцкай царквы. У часы афщыйнага існавання уніяцкай царквы на нашых землях (1596-1839 гг.).
    Рэспублт Беларусь не існавала. Беларускія землі уваходзілі у склад Рэчы Паспалітай, а потым - Расійскай імперыі. Немагчыма абмежавацца і тэрыторыяй сучаснай Беларусі, бо у такім разе па-за беларускай спадчынай застануцца працы, што узніклі ці быгш выдадзены у такіх буйных цэнтрах айчыннай культуры, як базыльянсюя манастыры у Вільні і Супраслі. У той жа час многія помнікі ствараліся беларускімі аутарамі-уніятамі па-за межамі Рэчы Паспалітай (напрыклад, у Рыме). Урэшце, надзвычай складана правесці мяжу паміж беларускай і украінскай спадчынай уніяцкай царквы, бо многія уніяцкія аутары лічацца і беларускімі, і украінскімі культур^ші дзеячамі. У такой спуацып мы можам казаць пра агульную кніжную спадчыну.
  6. Адсутнасць поуных анталогій, хрэстаматый, зводау помнікау беларускай філасофскай думкі, дзе была б паунацэнна прадстаулена спадчына уніяцкай царквы. Калі у асобных анталогіях і сустракаюцца помнікі філасофскай думкі, якія паходзяць з уніяцкага асяроддзя, то пра гэта паходжанне, звычайна, нават не згадваецца. А між тым наяунасць такіх зводау дазволіла б атрымаць комплекснае прадстауленне пра філасофскую спадчыну уніяцкай царквы, ацаніць яе аб’ем і значэнне, навуковыя і мастацкія якасці.
  7. Фізічнае зншчэнне многіх помнікау як падчас існавання царквы, так і на працягу больш чым 170 гадоу пасля яе ліквідації Ад многіх грэка-каталщюх выданняу і рукатсных прац засталіся толькі апісанні ці згадкі. Так напрыклад, Іпація Пацея, аднаго з найбольш вядомых дзеячау царквы, лічаць аутарам некалькіх прац на старабеларускай і польскай мовах, якія не захаваліся альбо дасюль не выяулены: «Размова Берасцейца з братчыкам» (1604), «Ерасі, невуцтва і палітщка папоу і мяшчан віленскага брацтва» (1608) і некаторых шшых. Апрача мэтанакіраванага знішчэння па щэйных прычынах многія помнікі гінулі у полымі войнау, пажарау, разбураліся ад дрэнных умоу захавання, знішчаліся ад няувагі і незапатрабаванасці. Таму да нас дайшла толькі нешматлікая частка спадчыны уніяцкай царквы.
  8. Нязначная прысутнасць помнікау у айчынных зборах.
    Пераважная большасць уніяцкіх помнікау філасофскай думкі сёння знаходзіцца па-за межамі нашай дзяржавы, што стварае значныя перашкоды для іх вывучэння. Беларускія даследчщкі вымушаны звяртацца да замежных зборау, вывучаць іх, аналізаваць вялікую колькасць замежных публікацый пра новыя знаходкі, вывучаць каталогі бібліятэк, музеяу і архівау. Але і айчынныя кшжныя калекцыі яшчэ зусім недастаткова вывучаны.
  9. Шматмоунасць помнікау філасофскай спадчыны уніяцкай царквы у Беларусі. Пры ідэнтыфікацыі спадчыны уніяцкай царквы мы не можам арыентавацца і на нейкі канкрэтны шрыфт ці мову. Калі асноуная частка прац, што узніклі у праваслауным асяроддзі Беларусі і Расіі у XVI-XVm стст., пісаліся і друкаваліся кірщліцай на царкоунаславянскай мове, а каталіцкіх - лацінкай на лацінскай ці польскай мове, то помнікі уніяцкай царквы у гэтым сэнсе носяць шмат больш стракаты характар. Яны пісаліся і кірщліцай, і лацінкай; выдавался на царкоунаславянскай, старабеларускай, польскай, лацінскай, нямецкай, французскай, італьянскай мовах. Такая моуная разнастайнасць выклікае сёння апрача іншага шэраг праблем у расчытанш і аналізе творау беларускімі даследчщкамі.

Такім чынам, перад даследчыкамі філасофскай спадчыны уніяцкай царквы у Беларусі стаіць шэраг праблем. Толькі іх асэнсаванне можа дазволіць правесці паунавартасную щэнтыфшацыю і улік асобных помнікау, а пасля - і прыстутць да іх паунацэннага даследавання.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме ДА ПЫТАННЯ ВЫВУЧЭННЯ ФІЛАСОФСКАЙ СПАДЧЫНЫ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ УБЕЛАРУСІ А.А. Суша:

  1. ДА ПЫТАННЯ ВЫВУЧЭННЯ ФІЛАСОФСКАЙ СПАДЧЫНЫ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ УБЕЛАРУСІ А.А. Суша