<<
>>

ЗААХВОЧВАЮЧЫ ДА ФІЛАСОФІІ, ЗААХВОЧВАЕМ ДА ТВОРЧАСЦІ Анджэй Гаральскі

Разгледзім праблему творчасці праз прызму трох падставовых пытанняу.

  • акажацца, так мы мяркуем, заахвочванне да іх пастаноукі ёсць - альбо можа стацца - заахвочваннем да творчасці.
  1. Пачнем ад пытання:

Чаму варта імкнуцца да творчасці?

  • адкажам:

Да творчасці варта імкнуцца, бо яна ачалавечвае тых, хто да яе звяртаецца і увасабляе у рэчаюнасць.

Зауважым: уласна дзякуючы ёй асягаем сутнасць таго, што робіць нас людзьмі - творчае здзяйсненне ёсць пацвярджэннем і развщцём ужо увасобленай чалавечнасці, перанясеннем яе у новы абшар, адкрыццём таго, што заставалася няугледжаным, хаця і было вартым залучэння у спадчыну чалавецтва.

Дадамо і наступнае: да творчасці варта імкнуцца, бо творчасць ёсць часткаю боскага.

  • сапрауды: творчасць выступае як крьініца, і можа як пачатак боскага - той, хто творыць, адначасова і змяняе і утварае свет, уносіць у яго новыя вартасці, а тыя, што ужо існуюць, паглыбляе і пашырае.

Зауважым таксама, што у цяжкія хвіліны творчасць бывае (і ёсць) пажаданая і неабходная.

Асабліва выразна бачная надзвычайнасць творчага чыну у моманты пералому, г.зн. тады, калі чалавецтва пераходзіць ад аднаго стану да іншага, знаходзячы новыя формы і вырашэнш для супольнага існавання, альбо калі прымае новыя выклікі, шукае светы яшчэ незнаёмыя, нявывучаныя, але якія у той жа час утрымліваюць новыя значныя і высоюя магчымасці.

Мае такасама значэнне тое, што творчасць добра рыхтуе да нязведанага і таго, што гэта нязведанае нясе з сабой.

Гэта становіцца асабліва ясным у цяжкія хвшшы, калі мы вымушаныя даваць рады новым пагрозам, распазнаваць іх і вытворваць сродкі супрацьдзеяння, інструмента абароны, а таксама дарэчна і эфектыуна гэтыя сродкі ужываць.

Як гэта адбываецца у выпадку нашага панавання над прыродай, што пераутвараецца - не без цяжкасцяу і праблемау - у братэрскае суіснаванне, на роуных і ушверсальных прынцыпах.

Урэшце аспект онтычны: творчасць закараняе нас - трывала і пэуна - у свеце, гарманізуе існаванне і су-існаванне, пагружае адзінкі і супольнасці у поуніцу су-светау прыроды, культур, традыцый, перакананняу, памкненняу і чынау.

  1. Наступнаярэч:

Што мы набываем дзякуючы творчасці?

А вось жа усялякая добра і напоуніцу зрэалізаваная творчасць дае у прыватнасці:

  • месцы свабоды;
  • смеласць прымаць выклікі жыцця;
  • мудрасць, што паустае са здзяйсненняу;
  • горкае, але істотнае усведамленне межау магчымага;
  • рэалізацыю дадзенага нам патэнцыялу, як асабістага, так і агульнакультурнага;
  • прыняццё свайго наканавання і з ім згоду;
  • радасць, вялікую і усеахопную радасць існавання;
  • пацверджанне вартасцяу.

Бо сапрауды - увасабляючы творчае здзяйсненне, творца уступае у terra incognita, у прастору не толькі недаследаваную, прынамс у істотнай сваёй частцы, але таксама нават напоуніцу неразведаную, такую, у якой пануе не толькі нязбытная неабходнасць, але і новыя шансы і магчымасщ, на прасторы якой можа паустаць тое, што у шшых су-светах немажліва, прынамсі у сваёй поунщы, а значыць і у сваёй свабодзе.

А гэта ёсць вартасцю важкай і нялёгка асягальнай.

Перажыванне свабоды існавання спрыяе адвазе і смеласці у прыняцці выклшау, якіх звычайна і жыццё і лёс нам не ашчаджаюць. А выклт гэтыя прымаць трэба, хаця б дзеля таго, што само існаванне ёсць адмысловым, звернутым да сябе самога (а значыць і да нашага жыцця), выклшам.

Адоленне перашкодау, эфектыунасць дзеянняу і дасягненняу, трываласць памкненняу - усё гэта уздымае чалавечае існаванне, робіць яго зауважным, надае бляск, пакідае зерні сатысфакцып і праудзівага гонару. А гэтага - прызнаем - прагне кожны і рознымі спосабамі да гэтага імкнецца.

Шлях, які вядзе нас у творчасць, захапляе такім чынам сваёй прыгажосцю і нязвыкласцю.

  • варта пастарацца, каб па яму пайсці.

Не усё, аднак, бывае спрыяльным.

Ёсць хвшны разладу, моманты сумневау, перыяды няверы у мажлівасці, надмерная - часамі - уражлівасць на няудачы. Але усё гэта разам дае нам аднак важны капітал - запас досведу, мудрасць, што паустае са здзейсненага. А тое, што здзейснена творчым чынам, становіцца для такой мудрасці не толькі будаунічым матэрыялам, але і падмуркам, асновай канструкцыт

Быць мудрым варта. А часам нават і патрэбна.

Напрыклад тады, калі дасягаем мяжы магчымага, калі здзяйненне сутыкае нас з немагчымасцю і мы вымушаны зазнаць смак паразы.

Параза не ёсць аднак канцом дарогі, хутчэй яе непазбежнай часткай. Пры гэтым часткай важнай, такой, што дае нам магчымасць праудзіва ацаніць здзейсненае, асягнуць мяжу дасягненняу.

Усведамленне абмежаванняу можа быць балючым, аднак сведчыць пра даспеласць і розум. А творчасць ёсць дзеля гэтага выдатным інструментам.

Які служыць адначасова і сродкам для умелага распазнання і рэалізацыі патэнцыялу здольнасцяу, рэсурсу талентау, і магчымасцю такой рэалізацыі.

Частка з іх стаецца рэалізавана, рэшта - часта пераважная - застаецца у сферы магчымасщ альбо не да канца даведзеных здзяйсненняу. Усведамленне гэтага бывае нялёгюм, аднак трэба гэта прыняць і з гэтым пагадзіцца.

Бо лепей ведаць, чым заставацца у свеце мрояу, лепей пагадзіцца з наканаваным нам прызначэннем, і прыняць яго, чым застацца у магчыма і прыгожай, але непраудзівай уяве, у каралеуствах і княствах ілюзіі.

Цвяроза і адэкватна успрымаючы рэчаіснае, заклікаем да сябе удачу.

Ёсць аднак і светлыя бакі жыцця. Тыя, што дораць пачуццё радасці.

А творчасць і утрымоувае у сабе радасць. Пры гэтым той яе асаблівы гатунак, які шляхетна вырозшваецца ад шшых формау весялосці, - радасць існавання.

Існавання поунага, сапрауды чалавечага, а часткова нават нябёснага.

Інавання дзякуючы творчасці і праз творчасць. Існавання дзеля творчасці і тварэння.

У гэтым існаванні творца знаходзіць сваю вартасць, свой сэнс і сваю сутнасць.

Трывалую і увесь час новую.

  1. І трэцяе пытанне:

Якія далягляды адкрывае для нас творчасць?

Як гэа можна было зразумець рэфлекая над сутнасцю творчасці пераконвае, што гетамі рубежамі ёсць перадусім і звычайна

  • здзяйсненне вартасцяу;
  • удзел у культуры і псторып;
  • набыццё майстэрства;
  • прадбачанне;
  • сапраудны дыялог з мінулым;
  • дзейснае кшталтаванне рэальнасщ;
  • пераадоленне памылак;
  • павага да адрознасці;
  • шырокае і цэласнае бачанне рэчау, і у той жа час прашкнёнае;
  • набыванне мудрасці;
  • задума, рэфлекая, сінтэз;
  • трываласць следу;
  • увасобленая чалавечасць.
  1. Гэта не так ужо і мала, а значыць варта думаць пра творчасць і варта звяртацца да творчасці.

Будзем гэта рабіць!

Хаця б дзеля таго, каб застацца у згодзе з думкай, што высноуваеца з канцавых фрагментау Protreptikos Арыстотэля:

Такім чынам мы павшны альбо займацца філасофіяй і тварэннем, альбо развітацца з жыццём і адысщ з гэтага свету, бо усё іншае ёсць нявартым.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме ЗААХВОЧВАЮЧЫ ДА ФІЛАСОФІІ, ЗААХВОЧВАЕМ ДА ТВОРЧАСЦІ Анджэй Гаральскі:

  1. ЛИТЕРАТУРА
  2. ФОРМЫ ГЛАГОЛОВ ВТОРОГО СПРЯЖЕНИЯ
  3. ПРЫВГГАЛЬНАЕ СЛОВА УДЗЕЛЬНІКАМ МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫГ «ГНФАРМАЦЫЙНА- АДУКАЦЫЙНЫЯ Г ВЫХАВАУЧЫЯ СГРАГЭГГГ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСГВЕ: НАЦЫЯНАЛЬНЫ Г ГЛАБАЛЬНЫ КАНГЭКСГ» АД ПРЭЗГДЫУМА НАТТЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМГГ НАВУК БЕЛАРУСГ Акадзмік-сакратар Аддзялення гумантарных наук і мастацтвау Нацыяналънай акадзміі наук Беларусі А.А. Каваленя
  4. МЭТЫ ВЫХАВАННЯ: ЗАХАВАННЕ ТРАДЫЦЫЙ І ПОШУКІ ТНАВАТТЫЙ Вячорка Г.Ф.
  5. ДУХОУНАЯ АСНОВА КУЛЬТУРНАЙ САМАБЫТНАСЦ1: КАНТЭКСТ ГЛАБАЛ1ЗАЦЫ1 Уладыкоуская Л.М.
  6. МЕТАДАЛАГ1ЧНЫЯ І СВЕТАПОГЛЯДНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ СУЧАСНАГА Г1СТАРЫЧНАГА НАРАТЫВУ У БЕЛАРУСІ Бацюкоу А.М.
  7. БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ І УНІВЕРСАЛЬНІЇ КАНТЭКСТ Конан У.М.
  8. 1ДЭАЛАГ1ЧНЫЯ КАЛВП У ВКЛ У XV - XVI СТАГОДДЗЯХ: «ВАЙНА» М1ФА-Г1СТАРЫЧНЫХ НАРАТЫВАУ Санько С.І.
  9. ДЫСЦЫПЛШАРНЫ СТАТУС ШТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ Г1СТОРЫ1 У С1СТЭМЕ ГІСТОРЬІКА-ФІЛАСОФСКІХ ДАСЛЕДАВАННЯУ Новік І.М.
  10. ПСТОРЫЯ ФІЛАСОФІІ У ОСТЭМЕ НАВУКІ, МОВЫ, ГІСТОРЬІІ Анцыповгч М.В.
  11. М. Бабкоу МЮтычНАЯ НАВУКА АНДрЭЯ тАвЯНсКАГА: СПРОБА РЭКАНСТРУКЦЬИ
  12. У. М. Конан хрысцшнствА НА ЭТАПАХ СТАНАУЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАУНАСЩ і КУЛЬТУРЫ
  13. В. А. Максімовіч ДУХОУНАСЦЬ ліТАРАТУРЬІ - НЕАД’ЕМНЫ СКлАДНІК ДУХОУНАСЦІ НАЦЫ1
  14. З. У. Драздова ЭТЫКА КАХАННЯ, сям’ї і ШЛЮБУ у ТВОРЧАСЦІ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ і ЗАХОДНІХ ПІСЬМЕННІКАУ (У ЛЮСТЭРКУ ХРЫСЩЯНСКАЙ ТРАДЫЦЬИ)
  15. ОГЛАВЛЕНИЕ
  16. ЗААХВОЧВАЮЧЫ ДА ФІЛАСОФІІ, ЗААХВОЧВАЕМ ДА ТВОРЧАСЦІ Анджэй Гаральскі
  17. БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФІЯ: УВЯДЗЕННЕ КАНЦЭПТА І.М. Бабкоу
  18. CВЕТАПОГЛЯД І ПОСТФАЛЬКЛОР Э.К. Дарашэв1ч
  19. ЗМЕСТ І ФОРМА У ФІЛАСОФІІ І ЛІТ АРАТУРЫ Т.П. Барысюк