<<
>>

ЗМЕСТ І ФОРМА У ФІЛАСОФІІ І ЛІТ АРАТУРЫ Т.П. Барысюк

Філасофскія паняцці «змест» і «форма» можна суаднесці з літаратуразнаучымі паняццямі «мастацкая ідэя» і «жанр» (маецца на увазе яго фармальны аспект). Пад «фармальным аспектам жанру» у пюзіі я разумею віды верша (элепя, прысвячэнне, пародыя і інш.) і цвёрдыя формы верша (санет, трыялет, рандо і інш.), хоць змястоуны элемент у іх таксама прысутшчае.

Дарэчы, змест як «зацвярдзелая форма» [1, с. 21] добра стасуецца з цвёрдымі формамі верша, напрыклад, з санетам. Бо санет як форма патрабуе пэунага зместу. Так, сярод яго правіл можна назваць страфічную суаднесенасць як «гззіс - развщцё - ашьпззіс - сштэз або як завязка - развщцё - кульмшацыя - развязка» [2, с. 412] і звычайную прыналежнасць да філасофскай або ішьімнай лірыкі.

Філасофскаму паняццю «змест» можна таксама прыпадабнщь лпаратуразнаучыя паняцці «тэма» і «вобраз», а «форме» - «стыль», «кампазіцыю», «рытм», «рыфму», «паэтычную лексіку», «фоніку», «сінтаксіс». У літаратуразнаустве звычайна даследуюць форму і змест творау не паасобку, а у межах адной працы - гэта абумоулена патрабаваннямі цэласнага аналізу мастацкага твора. Відавочнае адрозненне паміж «зместам» і «формай» у філасофіі і літаратуры вінікае з таго, што філасофія «думае» паняццямі, а літаратура - вобразамі. Адпаведнасць і гармонія зместу і формы у пюзіі - гэта «залатое правіла», якое не толькі не страціла сваёй актуальнасці, але, на нашу думку, з’яуляецца асноуным сродкам бессмяротнасці мастацкага твора. Паэты са сваёй тонкай нервовай успрымальнасцю звычайна не толькі усведамляюць гэту неабходнасць дзякуючы сваёй адукаванасці і эрудыцыі, але і адчуваюць праз свой эстэтычны густ, пачуццё меры і гармоніі. Культуролаг М.І. Крукоускі суадносіць лпаратурны стыль з узаемаадпаведнымі зместам і формай з катэгорыямі прыгожага і гарманічнага, згадваючы, што такі стылёвы тып Георг Лукач называе рэалізмам, а стыль з неадпаведнымі зместам і формай суадносіць з катэгорыям1 брыдкага і дысгармашчнага [3, с.

180]. Да таго ж, даследчык адносіць творы са зместавай дамінантай да катэгорып “узнёслага» (гэта характэрна класіцызму, рамантызму і экспрэсіянізму), а творы з фармальнай дамінантай - да катэгорып камічнага (уласціва крытычнаму рэалізму, натуралізму і імпрэсіянізму [3, с. 183-185].

Вартасць дасягненняу паэта і яго месца у вечнасці вызначаецца яшчэ і тым, традыцыйныя ці наватарскія змест і форма яго творау. Як правіла, у большай пашане з гэтага пункту гледжання наватары (часцей у плане формы), бо яны робяць крок наперад, развіваюць літаратуру, аднак, з іншага боку, традыцыяналгсты па форме твора, часта бывае, навізну прыуносяць праз змест - новыя тэмы, вобразы, асэнсаванне навакольнай рэчагснасщ. У аснове гэтых і змястоуных, і фармальных паэтычных адкрыццяу ляжыць індывідуальнасць, падкрэсленая нацыянальная самасвядомасць, інтэлектуальны і духоуны маштаб творцы, адметнасць яго светауспрымання і вернасць свайму паэтычнаму дару (Згадаем словы Максіма Танка: «Што самае цяжкое / На гэтым свеце? /.../ - Прайсці праз вернасць» [4, с. 114]). Кожны паэт на працягу жыцця павінен расці, самаудасканальвацца у плане паэтычнай тэхнікі і духоУна-інтэлектуальна. Тут для нас паказальны прыклад - тэорыя звышчалавека Ф. Ніцшэ, які быу не толькі філосафам, але і паэтам. Яго звышчалавек - моцная асоба, творца новага, валодае цвёрдай воляй і смеласцю у ажыццяуленш задум [5, с. 693-694]. «Смелае парыванне духу» [6] - можна было б назваць такога «звышчалавека» словамі А.Ф. Лосева. Літаратуразнавец П.В. Васючэнка разглядау жыццятворчую місію лпаратуры, асобу пісьменніка як дэміурга і генія [7]. Паводле В.В. Акудовіча, «геній - гэта той, хто пераадольвае эпоху» [цыт. па: 7, с. 139]. П.В. Васючэнка перакананы: «Вялікі Пісьменнік не адлюстроувае, а пераадольвае і перастварае рэчагснасць. Ён творыць уласны свет, з адпаведнай Пстэмай каардынатау, з унікальнымі прасторай і часам. Здатнасць такога перастварэння - почырк дэміурга, почырк генія» [7, с. 141]. Самае цікавае, што «сярод шшых відау мастацтва, - сцвярджае П.В.

Васючэнка, - менавіта літаратура найздальнейшая да стварэння альтэрнатыуных хранатопау» [7, с. 141]. І хоць у сваіх высновах даследчык абапіраецца на узоры прозы, стварэнне адметнага паэтычнага свету - таксама сведчанне таленту і велічщні асобы, таму што не кожны паэт на такое здатны. Літаратарам П.В. Васючэнка прапаноувае «ажыццяуляць творчы праект уласнае Беларусі у рэчаіснасць» [7, с. 145].

М.М. Бахцін акцэнтуе увагу на тым, што «мастацтватворная форма афармляе перш за усё чалавека, а свет - толькі як свет чалавека», што «адносшы формы да зместу у адзінстве эстэтычнага аб’екта носяць. персанальны характар» [8, с. 71]. Сучасная культурная сітуація пад уплывам постмадэршзму «забівае» аутара. Таму гуманіст А.М. Андрэеу сцвярджае, што «асоба павінна цікавіць мастацтва, а не «чорны квадрат» (сімвал элементарна зразуметай усёдазволенасщ, «свабоды» у рамках соцыяцэнтрызму, г.зн. прынцыповай няволі). Калі літаратуру сёння не цікавіць асоба, - даводзіць даследчык, - яе будзе цікавіць форма (спосаб ухіліцца ад спазнання)» [9, с. 74]. А як мы ведаем, свядомы фармалізм, г.зн. прыярытэт формы над зместам, збядняе сам твор і яго успрыманне.

Літаратуразнауцам не рэкамендуюць выкарыстоуваць філасофскі пастулат аб першаснасці зместу і другаснасці формы у якасці абавязковага крытэрыя пры разглядзе асобнага твора ці яго частак [10, с. 471]. Але мы прасочым, што першаснае для напісання верша - змест ці форма - з пункту гледжання псіхалогіі творчасці. У мяне як паэтэсы бывае па-рознаму. То з’явіцца жаданне напісаць верш пэунай формы, тады узнікаюць задумы, якім зместам (даямі, вобразамі, сюжэтам) яго запоуніць, або наадварот, пад пэуны змест падбіраецца адпаведная форма (від, цвёрдая форма верша). Для прыкладу вазьму мой «Трайны санет пра вечнае каханне». Да пытання - што было першасным: змест ці форма? Спачатку у маёй творчай свядомасці узнікла ідэя напісаць арыгінальную і складаную форму - «трайны санет» (жанрава-кампазщыйнае азначэнне маё. - Т.Б.). Такую форму я бачыла толькі у Валерыя Брусава і Юрася Пацюпы, аднак мяне яна зачапіла не зместам, які там быу прадстаулены, а адметнай формай.

Паколькі санет - гэта цвёрдая форма звычайна філасофскай або любоунай лірыкі, я вырашыла паразважаць у ім пра сваё вечнае каханне, па законах мастацкага слова тытзуючы гэту ідэю да вечнага кахання, якім яно бывае у людзей наогул. Таму што нярэдка бывае, што сапрауднае каханне, нават калі пара расстаецца, назаусёды застаецца у іх сэрцах. Спачатку я вызначылася з формай верша і з мілоснай тэмай, з тым, каму я прысвячу твор (першаму каханню і мужу), са схемай формы (два санеты па чатырнаццаць радкоу і трэщ сумарны). Пасля гэтага да мяне прыйшоу доугі радок, падобны на радок сумарнага санета, і, відавочна, заключна-выніковы (як мараль у байцы) - «Нас немагчыма аб’яднаць, / як можна - гэтыя санеты» [11]. Пасля гэтай падрыхтоучай працы увесь астатні твор напісауся хутка. Для кожнага паэта першаснасць зместу ці формы пры напісанні канкрэтнага верша шдывщуальная, залежыць ад спецыфт яго таленту, стылю і творчага вопыту.

Такім чынам, форма і змест у філасофіі і літаратурщ адрозніваюцца сродкамі, якімі яны аперыруюць: філасофія - паняццямі, літаратура - вобразамі. Філасофскія змест і форма у літаратуразнаустве адпавядаюць, у прыватнасщ, мастацкай даі і жанру, якія павшны быць гарманічна звязаны і узаемаабумоулены. Змястоуна-фармальныя літаратурныя традыцыйнасць ці наватарства залежаць ад шдывщуальнасщ, маштабу асобы паэта, яго творчага крэда. Першаснасць зместу ці формы у крэатыуным працэсе у кожным канкрэтным выпадку адметная і залежыць ад псіхалагічнай індывідуальнасці паэта, ад асаблівасцей яго задум і творчых прыярытэтау.

Літаратура

  1. Гачев, Г.Д. Содержательность художественных форм: Эпос. Лирика. Театр. - М., 1968.
  2. Гаспаров, М.Л. Сонет // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред.

В.М. Кожевникова и П.А. Николаева. - М., 1987. - С. 411-412.

  1. Крукоускі, М.І. Філасофія культуры: уводзшы у тэарэтычную культуралогію: вучэб. дапам. - Мінск, 2000.
  2. Танк, Максім. Зб.тв.: у 13 т.
    - Т. 5. Вершы (1972-1982). - Мінск, 2008.
  3. Румянцева, Т.Г. Ницше Фридрих // Новейший философский словарь: 3-е изд., исправл. - Минск, 2003. - (Мир энциклопедий). - С. 692-695.
  4. Лосев, А.Ф. Дерзание духа. - М., 1989.
  5. Васючэнка, П.В. Пісьменнік як дэм1ург: да пытання пра жыццятворчую місію лнаратуры // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывшзацыйнага узаемадзеяння: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 28 мая 2008 г. / Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі. - Мінск, 2008. - С. 139-146.
  6. Бахтин, М.М. Проблема содержания, материала и формы в словесном художественном творчестве // Бахтин, М.М. Вопросы литературы и эстетики: исследования разных лет. - М., 1975. - С. 6-71.
  7. Андреев, А.Н. Глобализация как литературное явление // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывшзацыйнага узаемадзеяння: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф (да 80-годдзя НАН Беларусі) (Мінск, 28 мая 2008 г.) / Ін-т мовы і лнаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі. - Мінск, 2008. - С. 69-77.
  8. Кожинов, В.В. Форма и содержание литературы // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова и П.А. Николаева. - М., 1987. - С. 471-472.
  9. Барысюк, Т. «Трайны» санет пра вечнае каханне // ЛіМ. - 2003. - 26 верас. - С. 13.

<< | >>
Источник: Авторский коллектив. ФИЛОСОФИЯ В БЕЛАРУСИ И ПЕРСПЕКТИВЫ МИРОВОЙ ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ Минск «Право и экономика» 2011. 2011

Еще по теме ЗМЕСТ І ФОРМА У ФІЛАСОФІІ І ЛІТ АРАТУРЫ Т.П. Барысюк:

  1. ЗМЕСТ І ФОРМА У ФІЛАСОФІІ І ЛІТ АРАТУРЫ Т.П. Барысюк