<<
>>

АДУКАЦЫЯ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ ЯК ФАКТАР СТАНАУЛЕННЯ САЦЫЯЛЬНАГА СУБ’ЕКТА

Адукацыя у сучасным свеце інфармацігі і ведау — адзін з найбольш істотніх фактарау, што вызначае ступень сацыяльнай адаптаванасці і мабільнасці індівіда, а галоунае — пад- рыхтаванасць суб’екта да неспадзяваных віклікау сучаснага дінамічнага соцыуму, які з ня- дауніх часоу даследчікі апраудана назывюць «грамадствам рызыю» [1].

Згодна з тэрмшалопяй французскага сацыёлага-антраполага П. Бурдзьё, адукацыя у шэ- рагу іншіх істотніх форм сацішлізаціп індівідау адыгрывае ролю так званага культурнага капіталу. Як вядома, П. Бурдзьё першы стау выкарыстоуваць пализканамічнае паняцце «капітал» у пашыраным сэнсе, распрацаваушы нарауне з яго першасна эканамічнай штэрпрэ- тацыяй такія катэгорып, як «сацыяльны капітал», «палпычны капітал», «сімвалічні капітал», «культурны капітал» і інш. [2]. Культурны капітал — гэта такая разнавіднасць капіталу, якая уключае у сябе шэраг набытых агентамі у працэсе сацішлізаціп навыкау, ведау і уменняу тэарэтычнага і практычнага кшталту. У Бурдзьё і яго паслядоунікау галоуным чынам гаворка ідзе аб адукаціі, сацыякультурным развіцці, а таксама аб прафесійніх навыках.

Назапашванне культурнага капіталу цягне за сабой намаганні па асваенні і асіміляціїі навыкау, ведау, уменняу. Гэты працэс патрабуе затрат часу непасрэдна самога інвестара. Такім чынам, спеціфіка дадзенага тыпу капіталу заключаецца у тым, што яго назапашванне немагчыма ажіццявіць шляхам дэлегавання трэцяй асобе сваіх паунамоцтвау. Праца па набіцці падобных уласцівасцей — гэта праца над сабой (самаудасканаленне), якая прадугледж- вае уласныя намаганні.

Набыты на працягу жыцця культурны капітал шмат у чым вызначае суб’ектнасць індівіда (і адпаведна — групы, у якую ён уключаны). Па-першае, валоданне пэуным культурным капіталам дае знешнія прівілеі, уплываючы на сацыяльны статус суб’екта, яго становішча у грамадскай іерархіі, павышаючы яго сацыяльную мабільнасць.

Па-другое, культурны капітал вызначае ступень штэлектуальна-духоунай развітасці суб’екта, а значыць — ступень рэфлек- сійнасці яго паводзін (дальнабачнасць, разуменне падзей, працэсау у грамадстве, магчымасць стратэпчнага планавання).

Такім чынам, наяунасць культурнага капіталу шмат у чым вызначае кампетэнтнасць, сацыяльны статус і у канчатковым вініку — суб’ектнасць як індівідау, так і калектывау у сучасным шфармацыйным грамадстве, дзе веды выступаюць адным з найважнейшых фактарау грамадскага развіцця.

У ланцугу выхаванне — адукацыя — набыццё прафесійнай кваліфікаціі звяно «адукацыя» адыгрывае вельмі істотную ролю. Менавіта яна першасна вызначае жыццёвы шлях асобы. Яе варта разглядаць не толькі як шлях атрымання комплексу ведау і акадэмічных кваліфікацій, але і як інститут сацішлізаціп асобы, дзякуючы якому суб’ект атрімлівае доступ да больш шырокага спектра камунікаціі, магчімасці праяулення сябе, атрымання высокааплатнай працы, і, такім чынам, поруч з культурным капіталам у выпадку поспеху асоба набывае так- сама сацыяльны (кантакты, грамадскія сувязі, знаёмствы), сімвалічні (прызнанне) і экана- мічні капіталі.

Размеркаванне культурнага капіталу (а таксама эканамічнага і сацыяльнага) у сучасным грамадстве характарызуецца няроунасцю: «Як і эканамічны капітал, культурны капітал — гэта рэсурс, які эліты выкарыстоуваюць для зацвярджэння сваёй улады», — адзначае амеры- канскі сацыёлаг М. Відал [3]. Акрамя таго, што культурны капітал не можа быць лёгка пера- дадзены шляхам навучання (бо сацыяльнае становішча і спосабы разумення і узаемадзеяння з асяроддзем — гэта рэчы, глыбока укаранёныя у індівіда у працэсе многіх гадоу саціялі- заціі), сённяшнія меры па зшшчэнш бясплатнай вышэйшай адукаціі у Еуропе і краінах СНД робяць шанцы індівідау са слабімі стартавімі пазіціямі (інакш кажучы — з «нізкім» сацыяльным паходжаннем) зусім мізэрнымі.

Здавалася б, няма нічога больш простага за прыняцце урадамі краін свету рашэння аб усеагульным доступе да адукаціі як мага большай колькасці насельніцтва (а у перспектыве — усеахопнай і абавязковай адукаціі).

У такім выпадку сучасныя грамадствы мелі б надзвычай вісокі узровень чалавечага капіталу, што спрыяла б іх несупыннаму развіццю. Да некаторага часу у большасці краін Заходняй Еуропы і у былым сацлагеры працэсы ішлі менавіта у такім кірунку, і доступ да вышэйшай і спецыяльнай сярэдняй адукацып быу сапрауды высокі. Але «неаліберальны рэванш» 70—80-х гадоу ХХ ст. у Еуропе і ЗША, за якім праз хуткі час адбы- лося падзенне Усходняга блока, прывёу да замарожвання гэтых працэсау, а у 2000-я гады — увогуле да павароту сацыяльнай палітыкі (у тым ліку у сферы адукацып) у супрацьлеглым кірунку, што прывяло да камерцыялізацыі адукацыі.

Няроунасць у валоданні культурным (як і эканамічным, і сацыяльным) капіталам ба- чыцца нам у рамках існуючага грамадскага сусветнага парадку непазбежным. А паколькі усе азначаныя формы капіталу узаемазалежныя, то уладанне, да прыкладу, вялікім фінансавым статусам (эканамічны капітал) або патрэбнымі «сувязямі» (сацыяльны капітал) азначае доступ да атрымання культурнага капіталу, неабходнага для поспеху у пэунай супольнасці. Вось чаму акадэмічная кваліфікацыя і культурная эрудыраванасць, па-першае, больш цяжка- дасягальныя для суб’ектау з нізкімі «стартавымі пазіщіямі», а па-другое, не даюць ім усіх тых пераваг, якія дазваляе здабыць высокі сацыяльны статус (па прычыне адсутнасці у азна- чаных індывідау неабходнага для паспяховага узаемадзеяння габітусу).

Такім чынам, адбываецца усё большая элпызацыя грамадствау з фармальна эгалггарнай дэмакратычнай структурай кіравання. Паколькі прэстыжная адукацыя усё у большай ступені становіцца раскошай для выхадцау з вышэйшых класау, то фактычна ранейшыя сацыяльныя ліфты намёртва закрываюцца для тых, каму не пашанцавала нарадзіцца у забяспечанай сям’і з высоюм сацыяльным статусам. Пакуль сучаснае грамадства працягвае заставацца капі- талютычным, становішча сацыяльнага суб’екта у класавай структуры будзе па-ранейшаму вызначаць ступень яго валодання культурнымі і сацыяльнымі рэсурсамі, а таксама наяунасць большай колькасці магчымасцей і адпаведных дасягненняу у адукацыі і у жыцщ у цэлым.

літаратура 1.

Бек У. Общество риска на пути к другому модерну. — М., 2000. 2.

Бурдье П. Формы капитала // Экономическая социология. — 2002. — Т. 3, № 5. — С. 60—74. 3.

Vidal M. Capital, Power and Class // ^u^erp^^ [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://www.coun- terpunch.org/vidal10122005.html. — Дата доступу: 27.05.2010.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме АДУКАЦЫЯ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ ЯК ФАКТАР СТАНАУЛЕННЯ САЦЫЯЛЬНАГА СУБ’ЕКТА:

  1. АДУКАЦЫЯ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ ЯК ФАКТАР СТАНАУЛЕННЯ САЦЫЯЛЬНАГА СУБ’ЕКТА
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -