<<
>>

М. Бабкоу МЮтычНАЯ НАВУКА АНДрЭЯ тАвЯНсКАГА: СПРОБА РЭКАНСТРУКЦЬИ

Андрэй Тавянскі нарадзіуся 1 студзеня 1799 г. у маёнтку Антошвшцы (Antoszwince) не- падалёку ад Вільні. Вучыуся у Віленскай гімназії, потым у Віленскім ушверсгтэце, на аддзя- ленні права і маральных навук.

Ва ушверсгтэце займау пазщыю хутчэй кансерватыуную — брау удзел у Таварыстве анты- шубрауцау, якое аб’ядналася пазней з Таварыствам віленскіх літаратарау. Прауда, на чым грун- тавалася гэта пазщыя, да канца не ясна.

У 1818 г. пакінуу навучанне (не прайшоушы поунага курса) і распачау працу у якасці памочніка сакратара Віленскага гарадскога суда.

Ужо пасля універспзту надрукавау у «Тыгодшку Віленскім» літаратурную замалёуку «Прау- дзівае здарэнне» і пазней сказау Гашчынскаму, што «калі б не прыняу сваёй місіі, дык заняуся б паэзіяй».

Тым не менш, распачау кар’еру прауніка — стау рэгентам Віленскага земскага суда (1824) і, урэшце, асэсарам-суддзёй Галоунага Віленскага суда (1827).

Але 11 мая 1828 г. у Віленскім касцёле бернардынцау атрымау прасвятленне, у якім яму ад- крылася яго місія.

Пачау гуртаваць вакол сябе кола слухачоу і прыхшьшкау: Фелікса Гута, Валентыя Вань- ковіча, пані Ксаверыю Дэйбель ды інш.

У 1832 г. паехау у Пецярбург. Але ужо у 1833 г. атрымау пастанову паліли аб прымусовым выездзе. Вярнууся у Вільню і праз год выехау на Захад. Жыу у Карлавых Варах, Дрэздэне, Празе. У 1837 г. вярнууся на радзіму, дзе пасля смерці бацькі яго чакала спадчына.

11 мая 1839 г. атрымау наступнае прасвятленне.

Як потым сам прыгадвау «паустау у Антошвінцах на небе крыж белы у моцным святле. У гэтах дзень з’явілася Маці божая з рукой, выцягнутай да Францыі».

Прадау усю маёмасць і выехау у Парыж. Па дарозе сустрэуся з генералам Янам Скржы- нецкім, якому паспрабавау растлумачыць свае ідзі. Генерал становіцца яго прыхільнікам, а запіс размовы з ім кладзецца у аснову першага тэксту, у якім выкладзены ідэі Тавянскага, — «Бяседа».

У Парыжы трапляе у хвалю чаканняу духоунага лідара, чалавека, які кардынальна аб- новіць эмацыйны і щэйны гештальт польска-літвінскай эміграцыі. Але майстра з Лтвы паз- бягае публічнасці, імкнучшся захаваць асабістае, інтымнае вымярэнне духоунай работы.

20 ліпеня 1841 г. сустрэуся з Міцкевічам. У вышку адбываецца цудоунае выздарауленне Цалшы, жонкі Міцкевіча, што ужо доугі час знаходзілася у стане псіхічнай нераунавагі. 27 ве- расня — прамауленне у Нотр-Дам, адно з першых публічных выступленняу Тавянскага.

У чэрвеш 1842 г. утвараецца Кола Справы Божай, у якое уваходзяць Міцкевіч, Славацкі і шшыя вядомыя асобы эміграцыі.

У 1842 г. высланы з Францый Выехау у Бельгію. Потым у Швейцарыю, дзе жыу да канца жыцця. Памёр 13 мая 1878 г.

Нягледзячы на тое, што існуе аутарызаваны корпус тэкстау, якія захацеу пакінуць пасля сябе сам аутар, — тры тамы, падрыхтаваныя і выдадзеныя у Турыне Станіславам Фалькоускім і Каролем Байкоускім, — мы толькі у вельмі спецыфічным сэнсе можам гаварыць аб «творах» Тавянскага.

У аснове спадчыны Тавянскага — яго размовы і фрагменты выказванняу на самыя розныя тэмы, што засталіся у лістах, запісах размоу, успамінах і г. д. Гэты корпус выказванняу значна перавышае тое, што мы маглі б назваць уласна творамі. У той жа час мы мусім пры- знаць, што гэта фрагментаванасць, кантэкстуальнасць думкі не з’яуляецца чымсщ выпадко- вым, больш за тое, менавіта кантэкстуальнасць можа быць названа важнай уласцівасцю духоунай работы Тавянскага і асаблівасцю яго стылю.

Тавянскі практычна ніколі не працавау з ідэямі, адарваншмі ад кантэксту, з абстрактным] сутнасцямі.

Існуюць толькі два тэксты, якія мы у пэуным сэнсе можам назваць трактатамі. Гэта «Бяседа» і «Вялікі Перыяд».

«Бяседа» — гэта запіс размовы, якая адбылася у рэальнасщ між Андрэем Тавянскім і генералам Янам Скржынецшм 17 студзеня 1841 г. Існуюць дзве рэдакцып гэтага тэксту. Першая была надрукавана у 1842/1843 гг. непртяцелямі Тавянскага. У першы том творау трапіла другая рэдакцыя, якая датуецца 1860 г.

Станіслау Пігонь у сваім падборы творау Тавянскага надрукавау першую рэдакцыю, палічыушы яе больш смелай і больш аутэнтычнай. Што выклжае пэуныя пытанні, бо нават першае параунанне дзвюх версій паказвае, што другая рэдакцыя — гэта проста адрэдагаваны і кандаптуалізавант варыянт асноунага тэксту.

«Вялікі перыяд» з’явіуся у 1844 г., скончаны 27 сакавіка. Адразу быу высланы Міцкевічу, які зачытау яго рэшце братоу толькі 19 красавіка 1845 г. Рукапіс твора захоуваецца у музеі Міцкевіча у Парыжы. Але не арыгшал, а копія, перапісаная рукой Аляксандра Ходзькі.

Як мы бачым, і першы, і другі твор з’явіліся у выніку пісьмовай фжсацып некаторых рэчау, выкліканых патрэбай камушкацып на адлегласці.

Турынскае выданне творау Тавянскага з’яуляецца найбольш аутарытэтным і, што больш істотна, аутарызаваным. Але гэты статус прывёу таксама да некаторых рэвізій, пераробак і рэтра- спектыуных змен.

Нельга сказаць, што Тавянскі быу абдзелены увагай, як пры жыцщ, так і пасля смерці. Але гэта надзвычай спецыфічная увага, у вышку якой склауся адмысловы вобраз. І вобраз гэты практычна не пераглядауся ад сярэдзшы XIX ст.

Гэта быу вобраз адмоунага персанажа культурнай гісторщі, амаль авантурыста, зрэшты, чалавека, які спакусіу і звёу Міцкевіча.

Але хаця і ясна, адкуль ён яго звёу — з класічнай патрыятычнай паз^ыи, — значна менш зразумела, куды звёу. Нягледзячы на шматлікія разгляды, няясным застаецца самае істотнае — сутнасць навукі Майстра Андрэя.

Трэба прызнаць, праблематыка «тавяншчыны» дауно выціснута на перыферыю інтэлек- туальнай гісторыі рэгіёна, а даследчыш пераважна спаборнічаюць у больш радыкальнай дэканструкцыі, развянчанні і выкрыванш Тавянскага.

Да таго ж трэба адзначыць, што большасць даследчыкау зачараваныя гісторыяй узлёту і распаду Кола Справы Божай. Вышкам гэтага праекта стау тэзіс аб унутранай таталітарнасці калектыунага дзеяння, аб немагчымасщ татальнай рэгламентацыі духоунага жыцця. За Колам замацавауся вобраз секты, з усімі адмоУнымі канатацыямі, што яму спадарожнічаюць.

Адным з першых, хто паспрабавау акрэслщь Тавянскага пазттыуна, быу Станіслау Пігонь, у яго віленскі перыяд. Пігонь паспрабавау псіхалагізаваць Тавянскага, падвесці пад яго мютыцызм у якасці асновы пэуны псіхалагічны тып асобы.

Напрыканцы стагоддзя да Тавянскага звярнуліся прадстаунікі Варшаускай школы гісторыі ідэй (Сікора, Валіцкі, Гурскі), праштэрпрэтаваушы яго спірштуалізм як бунт супраць розуму, як кансерватыуны антыасветніцкі містыцызм.

У беларускай і літоускай інтэлектуальнай гісторщі Тавянскага проста не існуе. І гэта ігна- раванне тым больш дзіунае, бо і для сваіх суродзічау, і для еурапейцау Тавянскі выступау як ліцвін, Майстра з Літвьі.

У дадзенай працы хацелася б прапанаваць тое, што можна назваць пазпыунай тэрыторыяй, на якой было б магчыма разуменне «падзеі» Тавянскага.

У пошуках пазпыунай тэрыторыи мы мусім звярнуцца да традыцы/ якую Жэрар дэ Нэрваль назвау традыцыяй «рэвалюцыйнага мютыцызму», што асабліва буйна расквітнела у XVIII ст.

Сваімі каранямі гэта традыцыя сягае да хрысціанскага мютыцызму (Якуб Бёмэ, Майстар Экхарт) і алхіміі, але у XVIII ст. яе істотна трансфармавалі такія постаці, як Марцінез, Све- дэнборг і Сэн-Мартэн.

Гэта традыцыя была своеасаблівым ценявым бокам Асветніцтва, чымсьці накшталт іманентнага самакрытыцызму эпохі розуму. Накладаючыся, а часткова і перакрыжоуваючыся з масонскімі практыкам/ яна стала важнай щэалаычнай сілай эпохт

У аснове гэтай традыцыі ляжау адмысловы хрысціянскі спірытуалізм, трансфармаваны деаламі і спадзяваннямі эпохі розуму.

Спіритуалізм зыходзіць з анталагічнага тэзіса пра існаванне іншага плану Быцця, іншай рэчаюнасц/ чым тая, што апазнаецца пачуццямі і спазнаецца розумам.

Гэта іншая рэчаюнасць з’яуляецца рэчаюнасцю Духа. У хрысщянскай дагматыцы Святы Дух з’яуляецца адной з іпастасей Бога.

У той жа час дух як нематэрыяльная субстанцыя, якая мае шдывщуальнасць, адрознасць, асобнасць, — гэта щэя выклікала пэуныя перасцярогі. Непасрэдная камушкацыя з духамі была выключным і небяспечным досведам для хрысщянства.

Спіршуалізм з’яуляуся ютотным складнікам хрысщянскай традыцы/ хаця развіуся у баку ад яе.

У Рэчы Паспалітай і (пасля падзелау) у Пауночна-Заходнім краі яе прадстаунікамі был1 такія вядомыя асобы, як Тадэвуш Грабянка, Антоні Пошман і, канешне, Юзаф Алешкевіч.

Тадэвуш Грабянка, мютык і тэосаф канца XVIII ст., нарадзіуся на Падоле, але пачау сваю рэлтйную кар’еру у Францыі, дзе заснавау супольнасць Новы 1зраэль. Ён быу прыхшьшкам Сведэнборга, знаёмы з Каліостра, блізкі да Сэн-Мартэна.

Пік росквіту яго дзейнасці прыпадае на 1785 г., калі у Авіньёне, на поудні Франщііі ён выбудавау Храм, дзе як кароль і першасвятар вёу набажэнствы. Пад канец XVIII ст. пераехау у Пецярбург, дзе да смерці у 1807 г. меу невялікае кола прыхільнікаy.

Грабянка верыу у другі прыход Ісуса Хрыста, які мусіу адбыцца каля 1835 г., сябе ён л!чыу

вестуном. Верыу у непасрэдную камушкацыю з небам праз пасрэднщтва духау, даступную для выбраных. Пра сябе паведамляу, што меу размовы з анёламр духамі святых і з Богам.

Але калі Грабянка і Пошман был! людзьмі мінулай эпохі, дык Аляшкевіч быу важнай по- стаццю, што непасрэдна пауплывала на рамантычнае уяуленне. З ім бачыуся Міцкевіч у Пе- цярбургу, з ім быу знаёмы Ян Баршчэyскі.

Гэту традыцыю наследуе рамантычны спірытуалізм, але істотна трансфармуе яе.

Будзем разумець пад рамантычным спірытуалізмам — у самым агульным сэнсе — разна-

стайныя практыкі эпохі, звязаныя з адухауленнем часу і прасторы.

У цэнтры гэтых практык знаходзілася щэя духу як нематэрыяльнай субстанцыі, якая да таго ж шдывщуальная.

Безумоуна, эпоха рамантызму не была першай эпохай, якая звярнулася да деі духу. Раман- тыкі звярталіся да усёй традыщи спірытуалізму, але не супадалі з ім.

Эпоха рамантызму радыкальна парывае са знешняй формай — з ритуалам/ ложамі, ступенямі, пасвячэннямі, — са спробамі навязаць пэуную знешнюю іерархію у сферы духу. Важна толькі тое, што ты сам адчуу і перажыу.

Генеалагічна дух замяніу рамантычнае уяуленне. 1дэя духу, такім чынам, — гэта механізм індывідуалізацыі універсальнага.

Рамантычны спірытуалізм у нашым кантэксце адсылае не да дактрыны, сютэмы альбо тэорыі, а хутчэй да пэунага інтэлектуальнага поля, у якім щэя духу была дамінантнай. У гэтым штэлектуальным полі працавала рамантычная думка, выстройваючы сістэму паняццяу, кан- цэптуалізуючы рамантычны досвед.

У той жа час унутры гэтага спірытуалізму існавала зона спірытуалізму у вузкім сэнсе, до- сведу калі не непасрэднай «камушкацып з духамі», дык хаця б ведау пра такую камунікацыю.

Рамантычны спірытуалізм традыцыйна з’яуляецца праблемай для гісторыі філасофіі. І не толькі таму, што сам аналіз тэкстау і щэй патрабуе больш вытанчанага інтэлектуальнага інструментарыя, чым гэта можа прапанаваць гісторыка-філасофскі аналіз, а яшчэ і таму, што гутарка ідзе не толькі пра тэксты і щэт Але і пра чалавека.

Узвышэнне духу, лёс, наканаванасць, форма душы, аб’яуленыя і пражытыя прауды — усе гэтыя словы выглядаюць цьмянымі і няпэунымі як паняцці і у той жа час дакладнымі і акрэс- ленымі як знакі, азначэнш пэунага досведу.

Было б не зусім карэктна казаць аб «щэях» Тавянскага, яшчэ у меншай ступені мы мо- жам ужываць тэрміны «тэорыя» альбо «сютэма». Найбольш адэкватны тэрмін у дачыненш Тавянскага — навука.

Гаворачы пра форму душы, мы уступаем у сферу спірытуалістычнай антрапалогіі. Сама ідэя формы душы звязана і з разуменнем прынцыповай няроунасці у сферы духу. Але гэта няроунасць не мае нічога агульнага з сацыяльнай альбо палітычнай іерархіяй. Хутчэй яна звязана з розным месцам асобы у духоунай прасторы і з’яуляецца вынікам унутранага дзеян- ня альбо унутранага чыну асобы у мінулых перараджэннях. У гэтым сэнсе форма душы па- добна да деі кармы у будысцкай традыцыі.

Але гэта форма душы не мае нічога агульнага з наканаванасцю, дэтэрмшаванасцю. Чала- век — прынцыпова, анталагічна свабодны. І месца гэтай свабоды — чалавечае сэрца.

У аснове вучэння Тавянскага — узрушэнне чалавечага сэрца, узрушанасць. Узрушэнне — вельмі важны момант, можна сказаць і стартавы, і асноуны момант навукі Майстра.

Крынщай узрушэння могуць быць самыя розныя эмоцып, але вышкам з’яуляецца пэуная адкрытасць чалавечага сэрца. Чалавечае сэрца выступае пэуным камертонам, які знаходзіць сябе у рэзанансе са сферай нябачнага.

У адказ пачынае рэзаніраваць сфера духау: калоны духау скіроуваюцца у чалавечае сэрца і узмацняюць той тон, які быу вольна выбраны чалавекам.

Гэта узрушэнне і належыць практыкаваць і пільнаваць ва усіх формах, ва усіх сферах жыцця.

Вельмі важным для практыкау было патрапіць у тон.

Свет бачыцца не з матэрыяльнай перспектывы і не з щэальнай. Мы маглі б назваць гэта музыкай свету. Але музыкай, вядома, у метафізічным сэнсе.

Унутранае дзеянне паводле Тавянскага — гэта не герметычна адасоблены ад свету акт, які мусіць яшчэ быць пераведзены навонкі. Наадварот, няма ніякай мяжы між знешнім і унутраным, якую мы мусілі б пераходзіць.

У гэтым сэнсе у аснове навукі Тавянскага знаходзіцца спуацыя этычнага выбару, у якой чалавек падставова вольны.

Уласна Кола Справы Божай і паустала як спроба пэунай супольнасьці, камертона. Як су- польнае памкненне выйсщ за межы прафаннага, штодзённага досведу. Але, трапляючы па- той бок, удзельнікі са здзіуленнем знаходзілі, што яны бяруць розны тон.

Ці ёсць у гісторыі ідэй сродкі для адэкватнага разумення такога кшталту навукі? Як гэта назваць і дзе размясціць?! Зрэшты, якія высновы мы маглі б зрабіць?

У гэтым сэнсе мы можам гаварыць пра логіку самой традыцый, пра тыя драматычныя пераутварэнні, што адбываюцца з хрысціянствам у часы ранняга мадэршзму.

Дзве рэчы — секулярызацыя і высоуванне навукі — штэрызуюць хрысціянскі досвед, ад- соуваюць яго з цэнтра сацыяльнай прасторы, і само хрысщянства вымушана шукаць сабе сацыяльную функцыю, а гэта значыць у пэуным сэнсе апраудвацца перад мадэрнізмам.

Сутыкненне з іншымі рэлігійнымі традыцыямі прыводзіць да спробау «узбагаціць» хрысціянскі досвед, выйсці за межы тых традыцыйных формау, у якіх ён інстытуалізавауся цягам еурапейскай ггсторый

Традыцыя падыходзіць да такога месца, у якім досвед знешніх формау культуры, што абапіраецца на пэуныя сацыяльныя інтстытуцыі і у гэтым сэнсе з’яуляецца непазбежна калектыуным, пачынае бачыцца як недастатковы і замяняецца досведам асабютым — не проста шдывщуальнае прысваенне культурных формау, але менавіта такая асабістая трансмута- цыя, у выніку якой рэлишны досвед стаецца унутраным і па-над шдывщуальным.

У вышку з’яуляюцца такія постаці, як Сёрэн Кіркегор і Эмерсан, Уільям Блэйк і Жэрар дэ Нэрваль. Сярод іх знаходзіць сябе і Анджэй Тавянскі.

Тавянскага нельга ацэньваць зыходзячы з крытэрыяу «навізны» альбо «распрацаванасці» яго дактрыны. Тавянскі наследуе пэуную традыцыю і зыходзіць з асабістага досведу. І якраз гэта супадзенне асабістага і традыцыйнага і з’яуляецца самым важным.

Тавянскі — знак спеласці традыцыі і у той жа час чалавек канца «сармацкай цывілізацыі».

лїтаратура 1.

Towianski A. Wybor pism i nauk. Oprac. S. Pigon. — Wyd. 2, przejrzane і rozszerzone. — Krakow, 1922.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме М. Бабкоу МЮтычНАЯ НАВУКА АНДрЭЯ тАвЯНсКАГА: СПРОБА РЭКАНСТРУКЦЬИ:

  1. М. Бабкоу МЮтычНАЯ НАВУКА АНДрЭЯ тАвЯНсКАГА: СПРОБА РЭКАНСТРУКЦЬИ
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -