<<
>>

П. У. Баркоускі ПАГРОЗЫ РАЗВІЦЦЮ I ПЕРААДОлЕННЕ КРЫ31СУ ЧАлАВЕЧАГА ІСНАВАННЯ

Немагчыма уявіць існаванне чалавека па-за межамі трох найбольш ютотных складнікау яго жыцця — прасторы прыватнага бытавання, якая уключае у сябе асабовыя і штымныя аспекты існавання; сферы публічнай актыунасц/ акумуляцыяй якой з’яуляецца грамадска- палгтычнае жыццё; і, нарэшце, вымярэння духоунага жыцця, увасобленага на узроуні культуры.

Усе гэтыя складнікі не толькі прадвызначаюць фарміраванне і практычнае дастасаван- не чалавечага светапогляду, але і дэтэрмшуюць магчымае развщцё асобнага чалавека і су- цэльных грамадствау. Іх супярэчл!васць альбо відавочная стагнацыя прыводзяць да маш- табных крызюау духоуна-маральнага кшталту і могуць зусім негатыуна адбіцца на будучым развіцці чалавецтва.

Але тое, што мы у стане назіраць сёння, трапна упісваецца у акрэсленую вышэй схему светапогляднага крызюу, што вызывае пэунае «сплашчэнне» свету. Прыватнае існаванне нельга адмыслова адрываць ад публічнага, як пра тое справядліва зауважае нямецкая даследніца Г. Арэнд, хаця б дзеля таго, што прынцыпы, на якіх мы грунтуем вымярэнне уласнага асабі- стага існавання — рэлігійна-маральныя каштоунасці, культурніцкія нормы і правшы, — існуюць пераважна у вымярэнні публічнага, адкуль мы іх і пераймаем на уласны густ.

Аднак найгалоуны прынцып, які зараз пануе над гэтым! дзвюма сферамі — гэта прын- цып радыкальнага плюралізму і рэлятытзму, які нямецкі філосаф М. Хайдэгер акрэслщ праз вызначэнне «еурапейскі нігілізм». Тое, што мы сёння прызвычаШся аналізаваць пад назвамі постмадэрнага мыслення, культуры або спосабау існавання, паустае на тле разбурэн- ня традыцыйных сютэм каштоунасцей. І перад усім найгалоунай з іх — каштоунасці Бога, канец якой яшчэ у ХІХ ст. абвясціу Фрыдрых Нщшэ.

Разбурэнне іерархіі каштоунасных парадкау вядзе да фарміравання светапогляду, які над- звычай талерантны да любых каштоунасцей і не схшьны бачыць нават супярэчнасщ між імі.

Рэлятывізацыя сістэмы каштоунасцей віклікае духоуную непераборлівасць і нежаданне свя- дома абіраць уласную норму існавання — гэта аказваецца справай выпадку, дыялогу напла- ставаных культур і традыцый, панаваннем эстэтычнага канону (пад дэвізам «гэта мне больш падабаецца» замест «я лічу гэта вартым»). Падобная непераборлівасць і рэлятывізм прыват- нага розуму і грамадскай думкі прыводзяць да сапрауднага нігілізму — адмаулення ад веры у пазгтыуныя каштоунасці і гадавання нішчымнасці — нас больш нічога не цікавіць, мы ве- рым у нішто, працуем і адпачываем без гранічнага адказу на пытанне, а дзеля чаго? Скуткам падобнага размывання сістэмы светапогляду робіцца «мазаічная свядомасць» сучаснага чала- века, якая не мае пэунага стрыжня, але выглядае як пярэсты набор розных думак, трады- цый, норм і г. д. Гэта выглядае як страта вектару далейшага развіцця і абрынанне у безліч вобразау жыцця, што істотна дэфармуе прастору прыватнага існавання чалавека.

Далей, што датычыць сферы грамадска-палпычнага існавання, дзе чалавек знаходзіць сябе разам з іншымі і набывае прагу да канструявання і увасаблення базавых каштоунасцей — справядлівасці, свабоды, веры і г. д. Яна, у сваю чаргу, таксама наскрозь прасякнута сімпто- мамі згаданага нігілізму. Калі грамадства цягам некалькіх апошніх стагоддзяу пазбывалася рэлігійнай прычыны свайго развіцця, намагаючыся здзейсніць сябе у якасці цалкам сэкуля- рызаванага, яно перад усім прапанавала падставіць на месца веры паняцце «свецкай веры» — ідэалогіі. Апошняя вызначалася як скардынаваная сістэма каштоунасцей, прынцыпау, норм, правіл і механізмау іх інтэрпрэтацыі, якая павінна была забяспечыць праект прагрэсіунага грамадскага развіцця па-за межамі ралігійнай веры. Гэта спрычышла тое, што бадай усё ХХ ст. адбывалася пад знакам эпохі вялікіх ідэалогій, альбо, па вызначэнш Ф. Ліатара, «вялікіх наратывау» — камунізму, лібералізму, нацызму і г. д. Відавочнія заганы паслядоунага увасаб- лення падобных ідэалогій, іх пераважна дэгумашстычная сутнасць і крайні цінізм у дачы- ненні да чалавечага існавання спрычынШ адмову ад колішніх спроб забяспечыць існаванне грамадства на базе абсалютызаваных каштоунасцей — справядлівасці, свабоды, еднасці.

Адзіная каштоунасць, якая засталася у якасці вызначальнай, магчыма і таму таксама, што яна не дэтэрмшуе грамадскі прагрэс, а хутчэй, кансервуе наяуны стан грамадства, — гэта каштоунасць дабрабыту, альбо спажывання. Эканамічная логіка развіцця грамадства застаец- ца на сёння пераважнай тэндэнцыяй, якая вызначае усе асноуныя сферы публічнай актыу- насці, у тым ліку і палітічнае жыццё.

Грамадства спажывання зараз функцыянуе, паводле вызначэння французскага штэлек- туала Гі Дэбора, як «грамадства спектаклю», паколькі ідэалогія спажывання спараджае спро- шчаную мадэль свету, дзе вобразы і выявы у іх сімвалічнай злучанасці замяняюць рэальныя рэчы і адносіны, што стварае глабальны спектакль — кірмаш вобразау жыцця. Схемы падвы- шанага спажывання транслююцца на усіх узроунях, яны уздзейнічаюць на светапогляд чала- века, сюраваны на атрыманне здавальнення ад прадуктау матэрыяльнай і духоунай культуры як прадметау раунаважнага спажывання. У гэтым разе мэты індывідуальнага і грамадскага існавання рэдукуюцца да забеспячэння эфектыуных механізмау спажывання і уключэння кожнага у гэты працэс. Рэлятывізм і каштоунасная індыферэнцыя не уплываюць на стан спажывання радыкальным чынам, бо мадэль «сусветнага гіпермаркету» мае на увазе магчы- масць суіснавання зусім розных па якасці і кошце таварау, попыт на якія можна стымуля- ваць шляхам разгорнутых рэкламных кампаній, што не толькі актывізуюць існыя, але і спа- раджаюць уяуныя патрэбы у чалавека. Зрэшты, падобны прынцып грамадскага і прыватнага існавання таксама віклікае крізіс светапогляду, паколькі выбары у межах мадэлі спажыван- ня пераважна уяуныя і абумоуленыя звонку, а чалавек праграмуецца на трапны лад спажы- вання з дапамогай вельмі успрымальнай і кіруемай каштоунаснай сістэмы.

У галіне палітыкі уздзеянне ідэалогіі спектаклю выяуляецца перад усім у кансервацын існага грамадска-палітычнага парадку праз ператварэнне прасторы палпычнага як вымярэння свабоды у абсяг постпалпьікі, які, па вызначэнні расійскага філосафа А.

Дугіна, можа быць акрэслены праз паняцце дэзанталагізацыі палітікі — палітічнае пазбауляецца рэальнасц1 свайго быцця, замест якога прапануецца ладны палпычны спектакль, дзе словы страчваюць свой першапачатковы сэнс, грамадскі выбар губляе сваю значнасць, пазщыя асобнага чалавека пераутвараецца у пазіцію пасіунага назіральніка, які ніяк не уплывае на ход падзей і можа адно спажываць навязаныя яму вобразы. Верагодна, апошняй тэндэнцыяй можна з большага патлумачыць значны сацыялагічны факт — паступовае знікненне штарэсу да палйьікі і палпычнай актыунасці у большасці грамадствау. Праз навязванне каштоунаснага рэлятышзму і шматінтэрпрэтатыунасці паняццяу, якія увасабляюць грамадскія ідэалы, па- літычнае вымярэнне нашага жыцця паступова пераходзіць у фармат тэлевізійнага шоу, спектакля, які мы спажываем, як і шмат якія шшыя рэчы.

Нарэшце, можна зафіксаваць панаванне агульнай тэндэнцып да фарміравання культуры вобразау, што забяспечвае духоунае вымярэнне грамадству спажывання, або спектакля. Галоу- най щэалопяй існавання культуры у большасці краін робіцца щэя прадавальнасці і спажы- вальнасці культурнага прадукту: культура мае забяспечваць культурную патрэбу, а твор культуры — гэта грамадска значны тавар. Асноунай логікай развіцця культуры у такім выпадку будзе стварэнне неабмежаванага попыту на культурны прадукт, што не ставіць сабе за мэту нішто іншае, як быць упадабаным будучым спажыуцом, светапоглядная сютэма якога раз- бураная рэлятытзмам і праз тое лёгка прыдатная для маніпулявання. Задачы, якія ставіць перад культурай грамадства спажывання, — гэта больш не развщцё чалавечай прыроды, яго духоунасці і г. д., але татальная прапанова, што мае забяспечваць канкрэтныя патрэбы на адпачынак — «культурная шдустрыя».

Такім чынам, калі падвесці рахунак, атрымліваецца, што адной з найбольш пагражаль- ных магістральных тэндэнцый чалавечага існавання, якую можна дыягназаваць на сёння, з’яуляецца рэлятытзацыя каштоунаснай сютэмы і светапогляду чалавека на усіх узроунях, што спрычыняе яго маральны і штэлектуальны нігілізм, культуру і палпыку спажывання.

Апошнія, у сваю чаргу, пагражаюць карэнным чынам знішчыць умовы для далейшага развіцця чалавека і грамадства, бо кансервуюць наяуны стан разгубленасці і зачараванасці во- бразам.

Магчымым пераузыходжаннем падобнага стану рэчау можа быць нейкі фундаментальны зрух, які абавязкова павінен закранаць усе азначаныя сферы чалавечага існавання — прыват- ную, публічную і духоуную, — бо спроба пераадолець тэндэнцыю, якая склалася толькі у адной галіне, верагодна, не дасі рады. Перад усім, на прыватным узроуні напрамак падобнага пераадолення можа мець на увазе вяртанне да трывалай сютэмы каштоунасцей і «моц- нага» светапогляду — шляхам рэнесансу пераасэнсаваных на новы лад альбо новых маральна- рэлігійных каштоунасцей дзеля пераадолення стану нігілізму. Што да грамадска-палпычнага узроуню, дык гэта можа мець на увазе вяртанне да сапрауднага сэнсу палйычнага дзеяння, узнауленне палпычнага вымярэння на тле каштоунасцей грамадзянскай шщыятывы. І, на- рэшце, правакаваць пераадоленне культуры спажывання праз знаходжанне новых механізмау духоунага здавальнення, радасці, неабцяжаранай здабываннем карыснага, гадаванне новай культурнай патрэбы. І традыцыйныя рэлігійныя і маральныя каштоунасці зноу могуць тут прыдацца.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме П. У. Баркоускі ПАГРОЗЫ РАЗВІЦЦЮ I ПЕРААДОлЕННЕ КРЫ31СУ ЧАлАВЕЧАГА ІСНАВАННЯ:

  1. П. У. Баркоускі ПАГРОЗЫ РАЗВІЦЦЮ I ПЕРААДОлЕННЕ КРЫ31СУ ЧАлАВЕЧАГА ІСНАВАННЯ
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -