<<
>>

БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ І УНІВЕРСАЛЬНІЇ КАНТЭКСТ Конан У.М.

Паводле філасофіі псторып Гегеля, толькі тыя народы, якія пераж^ілі гютарычныя драмы і трагедыр стварылі сваю самабытную культуру і дзяржаву, рэалізавалі сваю нацыянальную ідэю, набщлі статус пстарычных нацыяу.

Гегелеуская філасофія псторып сфармавалася у першыя дзесяцігоддзі ХІХ ст., у эпоху стварэння імперскіх дзяржау у Заходняй і Усходняй Еуропе. Яны падзялілі паміж сабой еурапейскую прастору, амерыкансюя і азіяцкія рэгіёны і вялі войны паміж сабой за перадзел жыццёвай прасторы. Гэта была эпоха вялікіх тэрыта- рыяльных імпер^іяу - геапалгтычнай сістэмы, якая рухнула у вышку Першай Сусветнай вайны і рэвалюцыяу у Расіі і Цэнтральна-Усходняй Еуропе, Германіі, Аустрын, Турцыт Канчаткова распаліся гэтыя імперыі у вышку Другой Сусветнай вайны і нацыянальна-вызваленчых рухау у Еуропе, Азіі, Афрыцы і Амеры- цы.

Аднак шерцыя імперскай свядомасці засталася не толькі на бытавым узроуні дылетанцкіх «мнений», але і у сістэме мшдзяржауных і міжнародн^іх адносінау Дзейнічае закон эканомн энергіі, сфармуляваны у пачатку мінулага стагоддзя Э. Махам і Р Авенарыусам. У эканоміцы яго патрэбна улічваць, каб пазбегнуць распаду і крызюу. А на бытавым узроуні ён сам дзейнічае падсвядо- ма і аутаматычна. Закон эканомн энергн губляе сваю універсальнасць толькі у мастацкай творчасці класічнай традыцып і у навуковай творчасці. Для мастацкіх і навуковых адкрыццяу патрэбна неэканомная трата сілы, энергіі і нават ахвяр- насць мастака і даследчыка. Без гэтага энтузіазму і без духоунага парыву у гра- мадстве наступае пауторнае спрашчэнне культуры. У Беларусі насуперак гэтаму закону на узроуні творчай і асветніцкай элпы захоуваецца і развіваецца родная беларуская мова, а ва усіх рэпёнах - фундаментальная навука і творчая і элгтарная, а не механічна-кампутарная і спрошчаная масавая культура як від бізгосу.

Праблема суадносін нацыянальнага (на ранніх этапах - этшчнага) і універсальнага існавала дауно як д^іхатамія сваіх і чужых, элшау і варварау боскага народа (юдэяу у старазапаветных кнігах Бібліі) і язычшкау.

Але толькі у эпоху фарміравання нацыянальных дзяржау пачаліся спроби стварэння канцэп- туальных паняццяу нациі. Паводле субстанцыянальнай канцэпцыі (Г. Гегель,

І. Гердэр, В. Гумбальт, М. Данілеускі, Ул. Салауёу, М. Бярдзяеу; у Беларусі - усе творцы беларускага нацыянальнага адраджэння) нация ёсць субстанция, калектыуная творчая аснова, узнікшая у виніку высокага узроуню самабытнай культуры.

Філасофскай асновай функцыянальнай канцэпцый нациі быу пазітивізм, пазней прагматизм, неапазітивізм (А. Патэбня, П. Сарокін і сучасныя еурапейскія посгмадэрнісгы). П. Сарокін быу прарокам сучасних канцэпцыяу адмаулення субстанциянальнасці этнанацыянальных адрозненняу, пераконвау публіку, быццам ва умовах паслядоунай дэмакратызацыі грамадства і знікнення саслоуных адрозненняу нациі наогул знікнуць.

Квазюубстанцыянальная канцэпцыя наций паслядоуна навязвалася ленінска-сталінскай разнавіднасцю марксісцкай філасофіі. Існаванне нацыянальных дзяржау і этнакультурная разнастайнасць признаваліся як факт сучас- нага быцця дзяржавау і народау. Але на будучыню бальшавікі прарочилі бяск- ласавае, бессаслоунае і безнацыянальнае грамадства, сусветны камунізм, у якім добра праглядалася імперская тэндэнцыя да сусветнай бальшавісцкай імпериі з дамінаваннем рускай мови і вузкай разнавіднасці «славянскай» культуры.

Нiжэй гутарка ідзе пра адзінства нацыянальнай самабитнасці беларускай культуры і універсальних, агульнаеурапейскіх этапах яе развіцця ад эпохі Ся- рэднявечча (X - XV стст.) да сучаснасці.

Яшчэ задоуга да сучасних дэкларацый ЮНЕСКА і інших міжнародних інституту культуры пра духоуную і сацыяльную каштоунасць культурнай разнастайнасці і самабитнасці розных рэпёнау і народау дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння, ад Франциска Скарыны да творцау беларускай класічнай літаратури (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушзвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і іхнія паслядоунікі - літаратурна-мастацкае згурта- ванне «Узвышша»), развівалі канцэпцыю культуры як гармоніі універсальнай духоунасці і нацыянальнай самабитнасці, унікальнасці культуры усіх народау.

Далей намі прапануецца вызначэнне культуры наогул і творча-мастацкай культуры. У беларускія энцыклапедычныя даведнікі увайшлі аутарскія вызначэнш нациі, якія тут падаюцца з нязначнимі удакладненнямі.

Культура ёсць духоуным зместам людской жиццядзейнасці, сацыяльнай арганізацні грамадства і пазнання, якія выяуляюцца у нацыянальна самабытных типах эканомш, у правасвядомасці, рэлігіі, мастацкай творчасці, у практичных і тэарэтычных ведах, асвечаных традыцыяй, культам і маральнимі імперативамі [1, с. 11-12]. Мастацкая культура ёсць здольнасцю грамадства ствараць, адэк- ватна успрымаць і ацэньваць мастацтва усіх відау родау і жанрау [ 1, с. 194].

Самаарганізашушися у цивілізаванае грамадства і дзяржаву, народ ства- рае сваю сютэму культуры, праз якую далучаецца да культуры сусветнай. Пазпыуныя шшанацыянальныя уплыви знаходзяцца паміж двума вузлавимі

705

пунктамі. За межамі аднаго з іх недастатковасць шшаземных уплывау вядзе да застою, нават заняпаду самаізаляванай нацыянальнай культуры. Пра духоуную адкрытасць нацып добра казау Уладзімір Салауёу: «Народ у сваёй самабытнай асаблівасці ёсць вялікая зямная сіла. Але каб быць сілай творчай, каб прынесщ плён свой, народнасць, як і усякая зямная сіла, павінна быць аплоднена вонка- вым уздзеяннем, а для гэтага яна павінна быць адкрытай для такіх уздзеянняу Калі ж народная сіла замыкаецца ад вонкавых уздзеянняу, засяроджваецца толькі на самой сабе, яна непазбежна застаецца няплённай» [2, с. 282-283].

Добра казау расійскі філосаф усеадзінства. Але звяртауся хутчэй да Расіі, а

Z”' w * * v/ w * л/

не да беларускай нацыр пра існаванне якой, здаецца, не здагадвауся. А у Беларусі, пачынаючы з сярэдзіны XVIII ст., была іншая крайнасць. Такі збытак шшанацыянальных - хутчэй палпычных, чым культурных - уплывау з Усходу (Расія) і Захаду (Польскае Каралеуства) пагражау разбурэннем этнанацыяналь- най культуры. Такая геапалпычная сгтуацыя была не далучэннем да культуры сусветнай. Бо кожны народ толькі тады далучаецца да сусветнай культуры, калі сштэзуе нацыянальную традыцыю і дасягненні інших культур.

І толькі тады упісваецца у сусветную культуру, калі у рэчышчы нацыянальнай трад^іц^іі кры- тычна і селекцыйна засвойвае здабытал шшанацыянальных творчых дасягненняу і стварае самабытную нацыянальную культурную традыцыю.

Ці стварыу беларускі народ такую традыцыю, якая стане духоуным кры- тэрам яго жыццяздольнасщ і далучанасці да сусветнай культуры? Даследаванне эстэтычнай думкі і мастацкай культуры Беларусі ад эпохі Сярэднявечча да 1920х гадоу засведчыу: беларускі народ перажыу вялікія драмы і трагеды у XVII - першай палове XX стст., дэмаграфічныя катастрофы, бальшавіцкі тэрор і фа- шысцкую акупацыю. Але выстаяу і стварыу сваю дасканалую літаратурную мову, паэзію, навуку, асвету, нацыянальны тэатр і выяуленчае мастацтва, якія не ні у чым не саступаюць узроуню так званай сусветнай культуры. На усіх этапах псторып Беларусь заставалася адкрытай для засваення культуры шшых народау [3], [4, с. 5-22].

Літаратура 1.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Т. 9. - Мінск: БелЭН, 1999. 3.

Соловьев, В.С. Национальный вопрос в России // Соловьев В.С. Собр. соч. в 2 т. Т. 1. - Москва: Издательство «Правда», 1989. 3.

Конан, У. Гармонія нацыянальнага і універсальнага у беларускай культурнай тралы^и // Мастацтва. - 1995. - №7. С. 2-4. 4.

Конан, У. Погляд у вечнасць. Зборнік артыкулау. - Мінск: Беларускі фонд культуры, 2009. - С. 5-22.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У.. Информационно-образовательные и воспитательные стратегии в современном обществе: национальный и глобальный контекст. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 12-13 ноября 2009 г. - Минск: Право и экономика. - 762 с.. 2010

Еще по теме БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ І УНІВЕРСАЛЬНІЇ КАНТЭКСТ Конан У.М.:

  1. БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ І УНІВЕРСАЛЬНІЇ КАНТЭКСТ Конан У.М.
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -