<<
>>

З. У. Драздова ЭТЫКА КАХАННЯ, сям’ї і ШЛЮБУ у ТВОРЧАСЦІ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ і ЗАХОДНІХ ПІСЬМЕННІКАУ (У ЛЮСТЭРКУ ХРЫСЩЯНСКАЙ ТРАДЫЦЬИ)

Мастацкая літаратура у сваіх лепшых узорах, як вядома, заусёды была школай дабріні і чалавечнасці, віхавацельніцай чалавечай душы, носьбіткай ісціні і прігажосці. Разважаючы аб гэтых якасцях літаратурі, пісьменнік-хрісціянін Мікалай Гогаль справядліва ставіу пы- танне аб удасканальванні мастаком слова уласнай душы, віхаванні сябе перш чым брацца за пяро, інакш, падкрэ^вау ён, «яму нават небяспечна віходзіць на поле дзейнасці: яго уплыу можа быць хутчэй шкодны, чым карысны.

Гэта будаванне сябе самога абавязкова выявщца ва усім, што не будзе выходзщь з-пад пяра яго». У якасці прыкладау такога шкоднага уплыву ён прыводзщь творы вядомай французскай шсьменнщы Жорж Санд, бунтаркі супраць несвабоды пачуцця, паводле слоу класіка, «больш за усіх шшых надзеленую талентамі», якая «за кароткі час зрабіла мацнейшую змену у норавах, чым усе пісьменнікі, што клапаціліся аб разбэшчванні людзей. Яна можа быць, — адзначае Гогаль, — і у думках не мела прапаведваць распусту, а віявіла толькі часовую памылку сваю, аб якой потым, можа быць, і адмовілася, перастушушы у другую эпоху свайго стану душэунага; а слова ужо кінута» [1, с. 101].

Гэтыя віказванні Гогаля з’яуляюцца асабліва актуальніші сёння, калі з’явілася шмат песняроу здрады, сямейнай нявернасці, кахання-страсці, калі пачауся наступ на сям’ю, названую апосталам Паулам «дамашняй царквой». Паняцце «каханне» пачало зараз рэзка разы- ходзіцца з евангельскім, самаахвярным, уседаравальным. Сучасныя пісьменнікі (у тым ліку і беларускія) пачалі культываваць каханне-страсць, полымя цялес, агонь чрэслау, дзе у каханні кожны любіць самога сябе, «шукае свайго». Стауленне сябе у цэнтр непазбежна спараджае щэю замяняльнасці цел, замянімасці «любімага», нясе зерне здрады і непастаянства у захап- ленні асобай процілеглага полу.

«Усе целы узаемазамяняльныя!» — сцвярджае у размове з каталіцкім епіскапам Жанам- Мішэлем дэ Фалько «Я верую — Я таксама не» сучасні французскі пісьменнік, «амаль класік» Фрэдэрык Бегбедзер («Иностранная литература», 2006, № 9).

Дыскутуюць у названым дыялозе пісьменнік з епіскапам аб самых балючых пытаннях сучаснасці — аб сэнсе Бога, аб веры, каханні, сям’і і шлюбе, шчасці, норавах і г. д. На жаль, у нас на Беларусі такія гутаркі паміж пісьменнікамі і епіскапамі не вельмі практыкуюцца. Ешскапы і святары мала ціка- вяцца справамі мастацтва і літаратурі, асобаю таго ці іншага пісьменніка, між тым як святі праведны Іаан Кранштадскі некалі пільна сачыу за творчасцю сваіх сучаснікау Льва Талстога, Мікалая Ляскова і інш. І важкае слова служкі Бога адносна кірунку іх праблематікі, маральнага значэння вобразау і іх этычнай недасканаласці не заставалася непачутым сярод шірокіх колау чытачоу і літаратарау. Сёння, калі грамадства страціла маральныя арыенщры, царкоунае слова адносна мастацтва і літаратурі магло б быць вельмі карысным як для пісьменніка, так і для чытача.

Француз Бегбедзер, як, дарэчы, і яго калега і аднадумца М. Уэльбек, занадта многа увагі удзяляе цялеснасці, паставіуші перад сабою мэту пазнаёміць чалавека з яго целам, з новіші плоцевімі адчуваннямі, навучыць сексу. Пісьменнік гаворыць аб тым, што можна наталіць прагу целам, працягваючы усё ж любіць чалавека і шукаць сустрэчы з некім на баку. Ён гаворыць аб чалавеку як аб прадукце харчавання, як аб прадмеце насалоды. «Можна ж уявіць сабе спажыванне двух прадуктау разам. Йогурт і крэм-бруле разам або па чарзе. Разумею: так гаварыць жахліва, аднак гэта рэальнае становішча рэчау. У нашы дні каханне становіцца усё больш м!малётным, пары лёгка развітваюцца, і я упэунены, што жаданне — той жа прадукт, які хутка псуецца: з часам яно слабее» [4, с. 22].

Фрэдэрык Бегбедзер гаворыць аб ненатуральным патрабаванні вернасці, аб непатрэбнай пакуце, выклжанай гэтым патрабаваннем, аб устарэласщ деі, быццам бы трэба, як бы там ні было, пражыць усё жыццё з адным і тым жа чалавекам. Аднак той жа Бегбедзер на пытанне епіскапа, ці згадзіуся б ён «убачыць любімую жанчыну у абдымках другога» адказвае, што «не хоча сутыкнуцца з такім фактам», што «праглынуць пілюлю было б няпроста», што ён «раунівец і уласнік».

У сучаснай заходняй прозе моцна гучыць матыу аб няуменні сучаснага чалавека любіць, аб яго няздольнасці на трывалыя, доугачасовыя адносшы. Пад каханнем пісьменнікі нярэдка разумеюць фізічную цягу аднаго пола да другога. А паколькі цела жанчыны непазбежна старэе, то непазбежна наступае разрыу адносін, канец кахання, драма кахання. Дарэчы, ніхто з пісьмен- нікау беларусау не скіроувау увагі на такой жаночай праблеме як «шок саракагоддзя». Чаму? Можа, яе наогул не існуе? Або беларусы усё ж нацыя, якая больш цэніць духоунасць жанчыны? Праблема ёсць, але вастрыня яе, напрыклад, у французскай лАаратуры, якая здавён лічыцца заканадауцаю мод, занадта перабольшана. У рамане Мшэля Уэльбека «Магчымасць вострава» прыгожая саракагадовая жанчына, зауважаючы у сабе першыя прызнакі старасці, моцна зацыкліваецца на гэтым, страшэнна пакутуе пры поглядзе на яе любімага мужчыны, у вачах якога чытае нешта вельмі несуцяшальнае для сябе. Калі мы прыгадаем, напрыклад, самае першае, што прыйдзе на памяць з рускай лтгаратуры, старэючую шолахаускую Аксін- ню, якая з трывогай глядзіць на згасанне сваёй прыгажосщ, то зауважым, што гераіня, канешне ж, смуткуе з гэтай нагоды, але не настолькі, каб камплексаваць, як гераіні фран- цузскіх аутарау.

Нельга не зауважыць, што у сённяшняй мастацкай лАаратуры (і заходняй, і беларускай, і літаратурах іншых народау свету) адбываецца асмяянне і абвяржэнне хрысціянскіх запаве- дзей, хрысціянскай этыкі. У ёй радыкальна пераасэнсоуваюцца такія традыцыйныя каштоу- насці, як шчасце, свабода, справядлівасць, любоу, шлюб, сям’я. У рамане сучаснага класіка Брукнера Паскаля «Любоу да бліжняга», які выйшау у Маскве у перакладзе на рускую мову у 2006 г., малады трыццацігадовы сямейны чалавек раптам парушае заведзены ход жыцця, пачынае шукаць шшы сэнс жыцця і даходзіць да таго, што пачынае разумець біблейскае паняцце «любоу да бліжняга» вельмі своеасабліва, становячыся фактычна на шлях блуду і распусты: ён бачыць сваё прызначэнне у тым, каб дарыць жанчынам грахоуную, плоцевую любоу, плоцевыя насалоды.

Многія з беларускіх і заходніх пісьменнікау сёння свядома або несвядома удзельнічаюць у прапагандзе разлажэння сям’і, у выхаванш новага тыпу людзей з новым мысленнем і па- водзінамі «звышчалавека», які у рускай праваслаунай публіцыстыцы атрымау назву «бесоче- ловек». Гэты чалавек, мяркуецца, будзе вольны ад усялякага роду маральных забаронау, будзе бязвольнай марыянеткай дэманау.

Прафесар протаіерэй Глеб Каляда справядліва зауважау у сваім артыкуле «Асвета, навука, мастацтва»: «Ёсць пісьменнікі, якія апісваюць грэх, каб выклжаць адмоуныя адносшы да яго, і ёсць пісьменнікі, якія атрымліваюць асалоду ад граху» [2, с. 119—120]. Многія сучасныя пісьменнікі імкнуцца выставіць напаказ цялесную блізасць герояу, эстэтызуючы яе, распаль- ваючы у чытача нячыстыя хаценні, летуценні і адчуванні, забруджваючы самыя тайнікі чалавечай душы. Нярэдка тут мы можам сустрэцца і з парнаграфіяй у яе лАаратурным абліч- чы, калі выявы інтымных адносін мужчыны і жанчыны ствараюцца словам.

Сучасныя беларускія і заходнія шсьменшкьэксперыментатары, стваральнікі новай маралі і «новых каштоунасцей» адвяргаюць сям’ю, гавораць аб непазбежным знікненні яе, згаджаючыся з сацыёлагамі у тым, што сям’ю у ХХІ ст. заменяць «шлюбныя серыі», «джэндэр» (звязка), што падштурхнуць чалавека уступаць у шлюб не менш за тры разы. Гаворка ідзе таксама і аб множнасці форм сумеснага жыцця мужчыны і жанчыны. Сямейны свет у іх творах паустае змрочным і аднастайным. Кожны жыве адасоблена, сваімі інтарэсамі. Дзеці гэтых аутарау цікавяць мала, бо на першы план нязменна высоуваюцца блудныя справы бацькоу.

Чытаючы многія сучасныя творы беларускіх і заходніх літаратарау аб каханні, мімаволі ловіш сябе на думцы, што амаль ніводзін з іх не адлюстроувае каханне у яго евангельскім разуменні, глыбокае тлумачэнне якога знаходзім у свяціцеля Мікалая Сербскага: «Цела не можа ні любіць, ні ненавідзець. Не можа цела закахацца у цела. Здольнасць любіць належыць душы. Калі душа закахаецца у цела, то няма кахання, але імкненне, пажадлівасць.

Калі душа закахаецца у душу не праз Бога, то гэта ёсць — дзікасць або шкадаванне. Калі ж душа палюбіць душу праз Бога, не звяртаючы увагі на знешнасць цела (прыгажосць, непрывабнасць), то гэта ёсць (сапрауднае) каханне. Гэта ёсць правільнае каханне, дачка мая» [3, с. 101].

Палюбіць чалавека у вобразе пачвары, палюбіць прыгожую яго душу і брыдкае цела — такое было магчымым толькі у рускай казцы «Пунсовая кветачка», у якой намалявана менавіта сапрауднае каханне. Але ці знойдзем падобныя прыклады у сучаснай мастацкай літаратуры, дзе няма творау, прысвечаных добрай, моцнай сям’і, у якой пануюць узаемная ахвярнасць і згода. Бо і такія сем’і пакуль што, дзякуй Богу, існуюць! І іх мастацкая літаратура, якая зауважае вар’яцтва сучаснага свету, не павінна абмінаць, ствараючы узор для пераймання.

Цяжка штосьці прагназаваць у льтаратурных справах, цяжка адгадаць, якімі будуць сучас- ныя беларуская і заходняя льтаратуры у маральна-этычным плане, якія каштоунасці будуць адстойваць, якія деі прапагандаваць. Аднак адно можна сказаць, што усё залежыць перш за усё ад творчай шдывщуальнасщ і светапогляднай «ангажыраванасщ» тых пісьменнікау, якія прыйдуць, і тых, хто працягне працу на літаратурнай ніве, вызначаючы галоуныя тэмы гэтых літаратур, іх нацыянальную адметнасць і адрозныя рысы.

літаратура 1.

Гоголь Н. В. Авторская исповедь. — Псков, 1990. 2.

Профессор, протоиерей Глеб Каледа. Домашняя церковь. — М., 2001. 3.

Святитель Николай Сербский. Двести слов о вере и любви. — Минск, 2006. 4.

«Я верую — Я тоже нет». Фрагменты беседы писателя Фредерика Бегбедера с католическим епископом Жаном-Мишелем де Фалько // Иностранная литература. — 2006. — № 9.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме З. У. Драздова ЭТЫКА КАХАННЯ, сям’ї і ШЛЮБУ у ТВОРЧАСЦІ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ і ЗАХОДНІХ ПІСЬМЕННІКАУ (У ЛЮСТЭРКУ ХРЫСЩЯНСКАЙ ТРАДЫЦЬИ):

  1. З. У. Драздова ЭТЫКА КАХАННЯ, сям’ї і ШЛЮБУ у ТВОРЧАСЦІ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ і ЗАХОДНІХ ПІСЬМЕННІКАУ (У ЛЮСТЭРКУ ХРЫСЩЯНСКАЙ ТРАДЫЦЬИ)
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -