<<
>>

1.1. ГОСУДАРСТВО, ОБЩЕСТВО, ЦЕРКОВЬ в ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКОМ КОНТЕКСТЕ: ИСТОРИЧЕСКИЙ опыт и СОВРЕМЕННЫЕ ТЕНДЕНЦИИ ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ А. А. Каваленя 1ДЭ1 ХрысЦ1ЯНсКАЙ МАрАЛЬНАсЦІ У ДУХоУНАЙ сПАДЧЫНЕ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

Складанне ва усходнеславянскіх княствах феадальных сацыяльных адносін і фарміраванне yстойлівых структур дзяржауна-палітьічнай арганізацыі грамадскага жыцця здзяйсняліся адна- часова з карэннымі духоyна-ідэалагічнымі зменамі.

Выразна выявіліся палпыка-аб’яднаучыя тэндэнцыі, што улучалі у сваю арбіту розныя племянныя аб’яднанні і уступалі у супярэчнасць са стракатасцю міфалагічнага светауспры- мання, якое выказвала і усталёувала жыццёва-канкрэтную адметнасць і вызначанасць гэтых утварэнняу. Настойліва заявіла аб сабе патрэба у новай ідэалагічнай дактрыне, універсальнай па сваім змесце і сацыяльнай функцыі, здольнай стаць дзейсным сродкам абгрунтавання і асвя- чэння іерархічнай непахіснасці адносін, якія уласщвы феадальным грамадствам, і актыуна садзейнічаць умацаванню аутарытэту і пашырэнню магчымасцей уздзеяння дзяржаунай улады і яе носьбіта.

Надзённыя сацыяльныя і палітычныя патрэбы з’явіліся пабуджальнай крынщай і пры- чынай прыняцця і распаусюджання хрысціянства на усходнеславянскіх землях. Разам з тым само гютарычнае значэнне гэтай падзеі выходзщь далёка за межы канкрэтных зыходных па- буджальных прычын. Таму што гэта было пачаткам успрымання і развіцця сютэмы света- поглядных уяуленняу і прынцыпау, якія кардынальна адрозніваліся ад міфалагічнай арганічна- жыватворчай вытлумачальнасщ навакольнага свету і адчынялі невядомыя раней магчымасц1 універсальна-сутнаснага разумення існасці быцця, гісторыі, чалавека, яго месца і прызначэння у свеце, адносін да шшых людзей і да самога сябе.

Замкнёны у сабе племянны светасузіральны натуралізм змяняецца бязмежнасцю разгорну- тага перад чалавекам духоунага універсуму, спасціжэнне якога аказваецца для народа і шды- віда адкрыццём шляху гістарычнага цывілізацыйнага развіцця і удасканалення. Аднак узыход на гэты шлях і рух па ім да форм быцця, якія адрозніваюцца высокай ступенню складанасці і прад’яуляюць асаблівыя патрабаванні да чалавека, был! спалучаны з найвялікшымі цяжкас- цямі і залежалі ад сукупнасці фактарау канкрэтна-сацыяльнага, грамадска-палітычнага і ду- хоуна-культурнага плана.

Усходнеславянскія землі yспрынялі хрысціянства з Візангаі і зазналі яе магутнае духоуна- культурнае уздзеянне, дапоуненае дабратворным старабалгарскім уплывам. Яны апынуліся Уключанымі у склад уплывовага духоУна-ідэалагічнага і культурнага комплексу, які аб’яд- ноувау пауднёвыя і усходнія адгалінаванні славянства, перш за усё Балгарыю і Кіеускую Русь. Гэтая духоуная спадчына захоувала сваё значэнне (як у плане успрымання щэй і каштоунасцей, перанесеных на Русь з Візантыі і Балгарып, так і у аспекце арыгшальнай духоунай творчасці) на працягу вельмі доугага часу, вызначыушы сутнасныя асаблівасці усёй старабеларускай культуры XI—XVII стст.

Успрыманне хрысщянства на Русі было неадрыуным ад неабходнасці распаусюджання і сцвярджэння пісьмовасці і культуры. Хрысщянства у перыяд прыняцця яго усходнеславян- скімі землямі было у поуным сэнсе гэтага слова «пісаннем», абапіралася на багацейшую пісьмова-кніжную традыцыю і, па сутнасці, існавала у форме гэтай традыцып, якая мела тэндэнцыю да наступнага развіцця і удасканалення. Таму усталяванне хрысціянства на Русі аказалася немагчымым без шырокага прытоку кніг, неабходных для гэтай мэты, што натуральна прадугледжвала пашырэнне і распаусюджанне пісьмовасці і асветы.

Быу ажыццёулены славянскі пераклад значнай колькасці самых розных кніг — тэалапч- ных, набажэнскіх, хронік, прыродазнаучых творау, разнастайных зборнікау выслоуяу, гіста- рычных і жыцшных апавяданняу. Знаёмства з дасягненнямі і каштоунасцямі грэка-візантый- скай цывтзацып і старабалгарскай кніжнасці было моцным фактарам паскарэння духоунага развіцця усходнеславянскіх народау. Далучаючыся да багацця перакладной літаратурьі, яны неузабаве прадставілі яскравыя узоры самабытнай духоунай творчасці.

Складаецца і развіваецца самастойная летапісная традыцыя. Фарміраванне гістаршчнай свядомасці злучаецца з патрэбай сцвярджэння знешнепалітычнай ролі і значэння Кіеускай Русі. Услауляюцца яе магутнасць і аутарытэт (1ларыён). З’яуляюцца такія самабытныя узоры літаратурнай творчасці, як «Слова аб палку 1гаравым», «Павучанне» Уладзіміра Манамаха.

На аснове перанесенага агіяграфічнага жанру узнікаюць жыццяшсы сваіх рэлігійных падзвіж- нікау. Разгортваецца творчасць выбітных мысліцелей Клімента Смаляціча і Юрылы Турау- скага.

Ажыццёуленыя пераклады з грэцкіх арыгіналау, перапіска стараславянскіх кніг, а таксама узоры самастойнай творчасці кніжнікау кіеварускай эпохі складалі магутны масіу пісьмовасці, былі спараджэннем і праявай духоУна-ідэалагічнай актыунасщ хрысціянства і, вядома, дзей- сным сродкам яго сцвярджэння. Ідэалагічная павучальнасць з’яулялася характэрнай асаблі- васцю гэтай літаратуры, цэнтральнай задачай і мэтай якой выступала імкненне да фарміравання такога духоунага аблічча чалавека, такога вобраза жыцця і дзеянняу, якія лічыліся ісціннымі, сапраУднымі з пункту гледжання гэтай рэлтйнай дактрыны.

Ажыццёуленыя пераклады з грэчаскіх арыгшалау, а таксама перапіска стараславянскіх кніг прадугледжвалі даволі вшсокі узровень не проста пісьмовасці, але і асвечанасці, г. зн. ступені змястоунага Ддэйна-светапогляднага авалодання дасягненнямі грэка^зантыйскай культуры. І гэта задача паспяхова выконвалася як адукаваншмі місіянерамі з Візантыі і Бал- гарыі, так і рускімі кніжнікамі. Аднак пытанне аб магчымых межах распаусюджвання гэтага масіву пісьмовасці непарыуна звязаны з тым, наколькі адукаванасць была здабыткам пэуных сацыяльных пластоу тагачаснага грамадства. Зразумела, што шжэйшыя сацыяльныя пласты у гэтым дачыненш знаходзіліся у вельмі неспрыяльным становішчш. Шырокія народныя масы працягвалі заставацца творцамі сваёй культуры, якая у той або іншай меры захавала сувязь са старшмі міфалагічнымі уяуленнямі і дзействамі і пранізвала увесь уклад жыцця простых працаунікоу. Прычым у эпоху Сярэднявечча фальклор не быу абмежаваны у сваім існаванні толькі асяроддзем простага народа, як гэта характэрна для Новага часу, а быу распаусюджаны ва усіх пластах грамадства. Такое узаемнае суіснаванне культуры афщыйнай, якая была заснавана на хршсціянскіх уяуленнях і з’яулялася формай усё шырэйшага сцвярджэння абсалютнай манатэістычнай канцэпцый быцця, гісторыі, чалавека, і культуры народ- най, фальклорнай, сваімі каранямі звязанай генетычна са старажытнымі пластамі міфалагіч- нага светауспрымання, характэрным спараджэннем пачатковага перыяду жыцця усходнесла- вянскіх плямёнау, адлюстроувала рэальную культурна-ідэалагічную сггуацыю, якая склалася у Старажытнай Русі пасля прыняцця і сцвярджэння хрысщянства.

Яго ідэолагі і прадстаунікі, вядома, імкнуліся да усталявання абсалютнага духоунага па- навання і бачылі у шматстайных формах і праявах народнай, фальклорнай культуры толькі сведчанне прысутнасщ старых, язычнщюх Ддэалау і фетышау, той варожы «сапрауднай», г. зн. хрысщянскай, ісціннасці пачатак, які падлягае безумоунаму выкараненню. Аднак рэальнасць паказала немагчымасць дасягнення абсалютных ідэальных мэт; у сваёй канкрэтна-практыч- най дзейнасці хрысціянскія ідэолагі змушаны былі для ажыццяулення абвешчаных установах звяртацца да рознага роду кампрамісау; супярэчлівае спалучэнне новых і старых, дауно укара- нелых пачаткау і тэндэнцый будзе выразна прысутнічаць у грамадскім жыцщ і культуры Русі на працягу вельмі доугага часу.

Адрозненне культур афщыйнай і народнай было, па сутнасці, адрозненнем гістаршчна пэуных тыпау светапогляду. Адносная гістарычная прагрэсіунасць і неабходнасць сцвярджэння щэалоги фарміруючшхся феадальных адносін узгаднілася з самім духам хрысщянскай рэлши — духам бязмежнай, заснаванай на фанатызме веры, перакананасці у сваёй абсалютнай праудзівасці, якая спарадзіла запал місіянерства і ахвярнасці у імя сцвярджэння сваіх прын- цыпау. І у адзначанай сітуацыі проціборства культур актыунасць належала менавіта хрысщянскай ралігіі, якая з самага пачатку атрымала магутную палітыка-дзяржауную падтрымку і увесь час дзейнічала пад эгщай аутарытэту дзяржаунай улады.

Гдэалапчна-наступальная актыунасць хрысціянства выявілася і выказалася у шматстайных формах. Цэнтральная роля тут належала царкве як універсальнаму зямному цэнтру і права- дыру боскага духу, слова, прызначэння. Менавіта дзякуючы царкве з яе вусным «павучальным» словам параунальна лёгка пераадольвалася сацыяльная мяжа, за якой канчалася пісьмовасць, і рэлтйны уплыу сцвярджауся там, куды не магла пракрасціся насычаная хрысщянсюм1 ідэалогіямі пісьмовая кніжнасць. Што датычыцца уздзеяння самой пісьмовасці, то не выклю- чалася і такая форма пераадолення бар’ера непісьмовасці, як чытанне услых для слухачоу.

Прынамсі, аб гэтым можа сведчыць аутарская устаноука «Жыція Ефрасінні Полацкай» <...> Невядомы аутар «Жьїція...» пачынае свой аповед запрашэннем, адрасаваным да усіх добрых людзей — князям і баярам, служкам царквы і простаму люду, сабрацца разам і паслухаць («снидитеся на новое слышание» [Хрэстаматыя... 1959: 71]) аб жыцщ і справах праведнщы.

У цэлым ідэалагічны і палпычны арсенал уздзеяння хрысціянства быу даволі магутным і шматстайным. У сферы духоунай, ідэалагічнай хрысціянства абапіралася на багатую кніжна- пісьмовую традыцыю і было адначасова сродкам сцвярджэння яе. Больш за тое, хрысщянства на Русі даволі хутка вшявіла актыуную ідэалагічную тэндэнцыю, нацэленасць на абвяшчэнне сябе адзшым носьбітам і прадстауніком абсалютнай ісціннасці, у дачыненні да якой самі пісьмовасць, асвечанасць і кніжнасць былі вытворнымі, выступалі як моманты, формы праяу- лення і выражэння. І якраз дзякуючы выключна ідэалагічнаму уздзеянню, арэол ісціннасці у той або іншай меры спадарожнічау розным жанрам афіцыйнай пісьмовасці таго часу, хоць зразумела, што ступень, шырата і характар, асаблівасці духоунага уплыву розных формау кніжнасці былі своеасаблівымі.

Зразумела, сам каштоунасны іерархічнш лад духоуных пераваг адводзіу першае і абсалют- нае месца кнігам Святога Пісання. Аднак цяжка казаць аб ступені іх непасрэднага (і колькі- небудзь шырокага) уплыву, бо самастойнае чытанне у дадзеным выпадку патрабавала даволі высокага узроуню пісьменнасці. Аналагічнае неабходна сказаць аб даволі шматстайнай бага- слоускай «тлумачальнай» літаратуры, якая таксама была пераважна арыентавана на вузкае, можна нават сказаць, элтгарнае, кола. Вядома, у сферы гэтай выключна багаслоускай прабле- матыкі спела і рыхтавалася рашэнне даволі канкрэтных пытанняу дзейнасці царквы і яе прад- стаунікоу. Разам з тым варта адзначыць, што вышэйшая кшжна-тэалапчная сфера выступала асяроддзем спажывы і кіруючай інстанцыяй у адносінах да жанрау, даступных шырэйшаму колу чытачоу. Асаблівую папулярнасць у эпоху Сярэднявечча набшлі жанры павучальныя, і кнігі такога роду атрымалі найбольшае распаусюджванне.

Гэта у першую чаргу адносіцца да агіяграфічнага жанру: жыційная літаратура, апісанні жыцця святых становяцца любімшм чытаннем сярэднявечнага чытача.

У цэлым літаратура, асвечаная пануючай деалогіяй — хрысціянствам, атрымлівала вы- ключную перавагу, і творы свецкага характару, зразумела, калі яны не супярэчылі прызнаным афіцыйным устаноукам, ацэньвалюя па іншых крытэрах, якія, па сутнасці, выключалі якое- небудзь прамое іх супастауленне з афіцыйнай літаратурай.

Павучальнасць і маралізатарства уласцівы усёй хрысціянскай літаратуры. Гэта яе сутнас- ныя унутраныя рысы. Прэтэнзіі хрысщянства на абсалютнае вытлумачэнне сутнасці быцця, анталагізацшя — у ідэі Бога — вышэйшай абсалютнай духоунасці, яе дзейна-творчага пачатку, з відавочнасцю раскрываюць рэлігійную прыроду дадзенай ідэалогіі. Разам з тым менавіта у маральнай сферы найбольш яскрава выявшася значэнне хрысщянства як адной з уплывовых сусветных рэлігій.

Сцвярджэнне, хоць і у надзвычай абстрактнай і містшфікаванай форме, ідэі роунасці усіх людзей як духоуных, маральных істот перад асобай вышэйшай духоунай рэальнасщ (Бога), абвяшчэнне магчымасщ і неабходнасці фарміравання чалавечай духоунасці, а таксама неаб- ходнасці ажыццяулення чалавекам свядомага выбару у жыцці, кірунку свайго дзеяння, аказва- лася магутным стымулам унутранага развіцця індывіда, закладвала неабходныя перадумовы станаулення асобы.

Менавіта як этыка-персаналісцкая дактрына, як жыццепавучанне хрысціянства выявіла адметную актыунасць, што выразна адбілася на усёй хрысщянскай літаратуры. Таму ва усёй хрысщянскай пісьмовасці асаблівае месца і значэнне набывае праблема і щэя чалавека. Гэтая праблема выступае вытворным універсальнай ідэалагічнай пазіцыі, нацэленай на стварэнне щэальнага чалавечага вобраза, закліканага спрыяць рэальнаму з’яуленню чалавека новага тыпу. Яго сутнаснымі рысамі павшны былі стаць суб’ектыунае спасціжэнне уласнай прыроды як духоунай сутнасці, часцшы вышэйшай духоунасці і фарміраванне — у вышку такога разумення — пачуцця адказнасці — устойлівай унутранай якасці душэунага стану індывіда і прынцыпу яго памкненняу, яго абавязку адносна вышэйшага ідэальнага узору, а таксама перад рэальным светам, інштмі людзьмі і самім сабою.

Менавіта гэта праблема склала унутранае змястоунае ядро творчай дзейнасці выбітных прадстаунікоу хрысціянскага культурна-асветніцкага руху у Полацкім і Тураускім княствах XII ст. — Ефрасінні Полацкай і Юрылы Тураускага.

У Кіеускай Русі, у тым ліку і у заходніх землях, жыци першапачаткова з’яуляюцца праз пауднёваславянскае пасярэднщтва, а таксама у перакладах з грэчаскай мовы. Характэрным прыкладам такога жыщя, створанага на Захадзе і перанесенага на Русь, дзе яно атрымала шырокае распаусюджванне, глыбока увайшоушы у народнае асяроддзе у перапрацаванай форме духоунага верша, было «Житие Алексея, человека божия» [Адрианова-Перетц 1917]. Разам з тым даволі хутка, у XI ст., узнікаюць арыгшальныя рускія жыци, у цэнтры якіх былі свае «святыя» — Фядосій Пячэрскі, Барыс і Глеб. З’яуленне свайго агіяграфічнага жанру было не толькі сведчаннем успрымання і выкарыстання на Русі традыцыйнага жанру хрыс- ціянскай пісьмовасці, але і yтрымлівала важныя тэндэнцыі палітычнага і царкоунага харак- тару, было цесна звязана са знешнепалітычнымі задачамі і аутарытэтам Кіеускай Русі як дзяржаунага утварэння.

Шэраг арыгшальных жыцій ствараецца у старажытнарускую эпоху у заходняй Русі, перш за усё у Полацкай (Ефрасінні Полацкай) і Смаленскай (Авраамія Смаленскага) землях, што было важным сведчаннем высокага узроуню палітычнага і культурнага развіцця, дасягнутага у гэтых княствах. Кароткія жыци былі створаны таксама у Тураускай зямлі («Жыціе Кірылы Тураускага», «Паданне аб тураускім манаху Мартыне»). У наступны гістарычны перыяд фарміравання нацыянальнай супольнасці у XIY—XYIII стст. агіяграфічны жанр захавау і працягвау сваё адносна шырокае існаванне, некалькі відазмяняючыся і трансфармуючыся з улікам пэуных гістарычных акалічнасцей <...>, але застаючыся істотным складнікам агуль- най структуры старажытнабеларускай пісьмовасці, неабходнай формай і сродкам сцвярджэння прынцыпау і ідэй пануючага рэлігійнага светапогляду.

У жыщях дамінавала деалагічная павучальнасць, цэнтральнай задачай і мэтай выступала імкненне да сцвярджэння і абвяшчэння са^а^а^ші і ісціннымі канкрэтнага вобраза чалавека, пэунага ладу дзеяння, жыцця. Маючы на увазе чалавека, яго вобраз у жыщях, неаб- ходна, мабыць, у большай ступені казаць аб пэуным тыпе чалавека, разумеючы тып не у плане рэалютычнай мастацкай вобразнасці як адзінства абагульнення і канкрэтызацып, шдывщуа- ліза^й, а тлумачачы тып, найперш, як некаторую сукупнасці толькі найбольш агульных рыс, бо у дадзеным выпадку перад намі нейкая абагульненая мадэль, ідэалагічная па сваім паходжанні. У жыщях давауся менавіта абагульнены щэальны вобраз сапрауднага — з пункту гледжання хрысщянства — чалавека, і у гэтым стасунку агіяграфічны жанр выконвау тыя ідэалагічна-маральныя прадпісанні, якія былі абумоулены маральна-павучальным, этыка- формаутваральным аспектам хрысціянскага вучэння.

Чалавек у жыщях — перш за усё щэалаНчная щэальная канструкцыя таго ладу жыцця, паводзін, мыслення і пачування, які з пункту гледжання хрысщянсюх уяуленняу лічыyся ісцінным, або, па рэлшйнай тэрміналогіі, «святым», г. зн. які найболей адпавядау тым «вы- шэйшым» патрабаванням, якія прад’яуляліся чалавеку. І у гэтым стасунку жыщя імкнуліся паказаць і зацвердзіць вышэйшую — у зямных умовах — ступень магчымай адпаведнасці чалавека ідэальнаму узору, а таксама даць вышэйшы прыклад для пераймання або, прынамС, паказаць на існаванне максімальна ідэальнай кропкі адліку і ацэнкі жыцця і дзейнасці чалавека. Таму і ступень патрабаванняу да чалавека тут на першым плане. Не тое, якім у рэальнасщ з’яуляецца чалавек, а тое, якім ён павінен быць — вось што дамінуе у сярэдня- вечным мастацтве, маралізатарскім і «павучальным» па сваім характары. Так і жыци у боль- шай меры даюць матэрыял для разумення тагачаснай пануючай деалогіі і таго, што яна ба- чыла у чалавеку, якім жадала яго зрабіць, чым матэрыял рэальнага псіхалагічнага і суб’ек- тыуна-духоунага зместу.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме 1.1. ГОСУДАРСТВО, ОБЩЕСТВО, ЦЕРКОВЬ в ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКОМ КОНТЕКСТЕ: ИСТОРИЧЕСКИЙ опыт и СОВРЕМЕННЫЕ ТЕНДЕНЦИИ ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ А. А. Каваленя 1ДЭ1 ХрысЦ1ЯНсКАЙ МАрАЛЬНАсЦІ У ДУХоУНАЙ сПАДЧЫНЕ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ:

  1. Мировоззрение.
  2. Раздел первый Права человека, государство, общество
  3. § 2. Права человека как критерий нравственного измерения политики и государственной власти
  4. ГОСУДАРСТВО И ЦЕРКОВЬ ПО ВЕБЕРУ
  5. Байдаров Е.У.. Информационно-образовательные и воспитательные стратегии в современном обществе: национальный и глобальный контекст. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 12-13 ноября 2009 г. - Минск: Право и экономика. - 762 с., 2010
  6. ПРИВЕТСТВИЕ УЧАСТНИКАМ МЕЖДУНАРОДНОЙ НАУЧНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ «ИНФОРМАЦИОННО-ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ И ВОСПИТАТЕЛЬНЫЕ СТРАТЕГИИ В СОВРЕМЕННОМ ОБЩЕСТВЕ: НАЦИОНАЛЬНЫЙ И ГЛОБАЛЬНЫЙ КОНТЕКСТ» ОТ НАЦИОНАЛЬНОЙ КОМИССИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПО ДЕЛАМ ЮНЕСКО Генеральный секретарь Национальной комиссии Республики Беларусь по делам ЮНЕСКО Е.И. Красовская
  7. МЕДИА И МОЛОДЕЖЬ: ПРОБЛЕМЫ ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ Челышева И.В.
  8. ГОСУДАРСТВО ОБЩЕСТВО ЦЕРКОВЬ
  9. 1.1. ГОСУДАРСТВО, ОБЩЕСТВО, ЦЕРКОВЬ в ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКОМ КОНТЕКСТЕ: ИСТОРИЧЕСКИЙ опыт и СОВРЕМЕННЫЕ ТЕНДЕНЦИИ ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ А. А. Каваленя 1ДЭ1 ХрысЦ1ЯНсКАЙ МАрАЛЬНАсЦІ У ДУХоУНАЙ сПАДЧЫНЕ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ
  10. 1. МОДЕРНИЗАЦИОННАЯ СТРАТЕГИЯ ГОСУДАРСТВЕННОГО УПРАВЛЕНИЯ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОПЫТ И СОВРЕМЕННОСТЬ МОДЕРНИЗАЦИЯ И УПРАВЛЕНИЕ ПРОЦЕССОМ СТРОИТЕЛЬСТВА СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА РОССИЯ - БЕЛАРУСЬ
  11. IV. ГОСУДАРСТВО и ЦЕРКОВЬ в СОВЕТСКОЙ РОССИИ
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -