<<
>>

А. П. Грахоцкі САКРАлЬНАЕ I СЕКУлЯРНАЕ У ШлЮБАРАЗВОДНЫМ ПРАВЕ РАСІЙСКАЙ 1МПЕРЫ1 (ДРУГАЯ ПАлОВА XIX - ПАЧАТАК XX ст.)

У ХІХ ст. у расійскім царкоуным дыскурсе дамінавала сакраменталісцкая канцэпцыя шлюбу, згодна з якой шлюб разглядауся як правобраз саюза Хрыста і Царквы, як свяшчэннае таїнства, «...соединяющее мужа и жену для полного неделимого общения жизни и низводящее на них дары Божьей благодати».

Гэтая канцэпцыя у поунай меры была успрынята імперскай афщыйнай деалогіяй, якая вызначала сям’ю як адну з асноу сацыяльнай і палпычнай ста- більнасці дзяржавы. У сувязі з гэтым імперскія улады былі защкаулены ва усталяванні шсты- туцыянальнага кантролю над шлюбам і разводам. У першай палове ХІХ ст. рост адміністра- цыйнага патэнцыялу Рускай праваслаунай царквы дазволіу забяспечыць беспрэцэдэнтны кантроль над шлюбам. Расійскі правазнауца І. Аршанскі адзначау: «Нет ни одного законодательства, в котором церковная сторона брака преобладала бы в такой степени над гражданской или лучше сказать поглощала бы эту последнюю, как в законодательстве русском» [1, с. 260]. Зыходзячы з гэтага намі пастаулена задача разгледзець спалучэнне царкоуных і цывшьных норм у прававым рэгуляванш працэсау скасавання шлюбау асоб праваслаунага веравызнання у Расійскай імперыі у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.

Расійскае заканадауства прызнавала толькі адну форму заключэння шлюбу — царкоуную. У «Законах гражданских» адзначалася: «.брак же во всех вероисповеданиях терпимых в Российской Империи. признаётся законным, когда оный совершен по обрядам их веры и по установленным правилам» (арт. 1112) [2, с. 95]. Прававыя нормы кнігі першай «Законов гражданских» («О правах и обязанностях семейственных») грунтаваліся на канашчных пра- вілах Рускай праваслаунай царквы. Дзяржауныя законы у дадзеным выпадку толькі пацвяр- джалі сілу царкоуных нормау. «Устав духовных консисторий» 1841 г. кадыфжавау умовы, неабходныя для разводу, і вызначау яго працэдуру [3, c. 89—97]. У дакуменце пералічваліся наступныя падставы для разводу: ссылка аднаго з нарачоных у Сібір з пазбауленнем усіх правоу стану, працяглае невядомае месцазнаходжанне мужа ці жонкі, «неспособность к брачному сожитию», пралюбадзейства [3, с.

230, 241].

Першай стадыяй шлюбаразводнага працэсу была падача у духоуную канссторыю прашэння ад мужа ці жонкі, дзе выкладалася канкрэтная падстава для разводу. Просьбіт выплочвау гербавы збор, адпаведныя пошліны, прыкладау копію пасведчання аб шлюбе і шшыя неабходныя для справы дакументы [3, с. 242]. Другім этапам было «увещание» для прымірэння: мясцовы святар угаворвау мужа і жонку прыйсці да згоды і адклікаць прашэнне. Калі ісцец адмауляуся, канссторыя спачатку прызначала «судагаварэнне» (праводзілася толькі тады, калі прычынай разводу было пралюбадзейства), затым ладзілася расследаванне абставін справы [3, с. 243]. Пасля правядзення следства кансюторыя рыхтавала даклад па справе і фармулявала рашэнне, якое падавалася на разгляд епархіяльнаму архірэю [3, с. 255, 257]. Той мог зацвер- дзіць ці адхіліць рашэнне кансісторыі. Калі прашэнне аб разводзе атрымлівала ухваленне епіскапа, справа накіроувалася у Сінод на канчатковы разгляд і зацвярджэнне [3, c. 259].

Звернемся да разгляду прычын для разводу. У царкоуным дыскурсе пралюбадзейства лічы- лася адным з самых цяжкіх смяротных грахоу. Расійскае заканадауства вызначала пралюба- дзейства як «внебрачное плотское совокупление». Згодна з заканадауствам, справы аб пралюба- дзействе мелі дваістую падсуднасць. Калі «зняважаны пралюбадзействам сужэнец» не дамагауся разводу, але жадау, каб «сужэнец-здрадшк» панёс крымінальнае пакаранне, першы звяртауся у крымінальны суд. Згодна з «Уложения о наказаниях...», асоба, вінаватая у пралюбадзействе, падлягала заключэнню у манастыр ці у турму на тэрмш ад чатырох да васьмі месяцау і цар- коунаму пакаянню (арт. 1585) [4, с. 176]. Калі ж сужэнец жадау атрымаць развод, іск падавауся у духоуны суд. Апошні падчас разгляду справы абапірауся на тэорыю «фармальных доказау», згодна з якой усе доказы падзяляліся на галоуныя і другасныя. ГалоУнымі прызнаваліся: 1) паказанні двух ці трох сведкау-відавочцау; 2) нараджэнне дзяцей па-за законным шлюбам. Другаснымі доказамі лічыліся «любоуныя пісьмы», паказанні сведкау, якія не былі непасрэд- нымі відавочцамі «злачынства», асабістае прызнанне вінаватай асобы.

Другасныя доказы мелі юрыдычную сілу толькі у тым выпадку, калі яны спалучаліся з адным з галоуных доказау [3, с. 252, 253]. Такім чынам, толькі непасрэдныя паказанні сведкау, якія на уласныя вочы бачылі здзяйсненне палавога акта, маглі гарантаваць развод. У сувязі з гэтым тагачасныя спецыялісты у галіне сямейнага права у адзін голас заяулялі аб праблеме павальнага подкупу сведкау (гл., напрыклад: [5, с. 44—45; 6, с. 135]).

Найбольш распаусюджанай падставай для разводу у адзначаны перыяд з’яулялася адсут- насць без вестак аднаго з сужэнцау. Згодна з «Уставом духовных консисторий» шлюбаразводныя справы па гэтай прычыне распачыналюя кансюторыяй толькі у выпадку, калі сужэнец адсутнічау без вестак як мінімум на працягу пяці гадоу (арт. 233) [3, с. 90]. Пасля атрымання прашэння аб разводзе кансюторыя пачынала пошук зніклага сужэнца [3, c. 234]. Падчас вышуковых мерапрыемствау ладзіуся допыт родных, сваякоу, аднавяскоуцау аб месцазнахо- джанні зніклага, дасылаліся запыты у дзяржауныя службы, якія займаліся рэпстрацыяй жы- харства, у «Губернских ведомостях» (з 1895 г. у «Церковном вестнике») друкаваліся аб’явы аб пошуку зшклых без вестак. Як толькі кансюторыя атрымлівала інфармацыю аб месцазнахо- джанні зніклага сужэнца, справа тут жа спынялася і шлюб заставауся у сіле [3, с. 237]. У выпадку, калі знайсці зніклага сужэнца не удавалася, распачынауся разгляд справы у кансіторыі.

Больш аператыуна, у параунанні з іншымі справамі, у духоуных судах адбывауся разгляд шлюбаразводных спрау па прычыне ссьілкі аднаго з сужэнцау у Сібір з пазбауленнем усіх пра- воу стану. Справы аб разводзе з ссыльнымі у выпадках, калі крымшальны суд ужо пазба- віу сужэнца усіх правоу стану і вынес прыгавор аб ссылцы, атрімлівалі аутаматычнае за- цвярджэнне у кансісторіі. Сужэнцу, які не жадау накіроувацца у ссылку разам са сваім асуджаным сужэнцам, неабходна было толькі прадставіць у кансісторію прашэнне аб раз- водзе, віпіску з метрычнай кнігі аб заключэнні шлюбу і копію прыгавора крімінальнага суда [3, с.

231].

Пад няздольнасцю аднаго з сужэнцау да «брачного сожития» у расійскім прававым і цар- коуным дыскурсе разумелася «исключительно физическая неспособность к отправлению полового акта» [5, с. 66]. Заканадауства вызначала дзве важнейшыя умовы, згодна з якімі можна было разлічваць на развод па прычыне няздольнасці сужэнца да здзяйснення палавога акта. Па-першае, «няздольнасць» прызнавалася падставай для разводу толькі у тым выпадку, калі сужэнец пакутавау ёю яшчэ да моманту узяцця шлюбу [3, с. 246; 2, с. 49]. Па-другое, іск аб разводзе мог быць пададзены толькі «невшаватым» (г. зн. здаровым) сужэнцам (мужам ці жонкай) праз тры гады пасля заключэння шлюбу [3, с. 245; 2, с. 48]. «Вшаваты» ж сужэнец, г. зн. хворы на імпатэнцыю, у выпадку вынясення рашэння аб разводзе асуджауся духоуным судом на «всегдашнее безбрачие» [3, с. 256]. Рашэнне духоунага суда грунтавалася на заклю- чэнш урачэбнага аддзялення губернскага праулення. Па сутнасці, медычны агляд сужэнца, які «абвінавачвауся» у «няздольнасці», з’яуляуся адзінай падставай для вынясення судовага рашэння па справе [3, с. 247].

Такім чынам, важнейшыя палажэнш шлюбаразводнага права Расійскай імперій грунта- валіся на кананічніх нормах. Пітанні скасавання шлюбу асоб праваслаунага веравызнання рэгуляваліся нормамі сямейнага права Рускай праваслаунай царквы. У сувязі з гэтым у ім- перскім праве адбылася інкарпарація кананічніх нормау у сферу цівільнага заканадауства. Гэтыя нормы змяшчаліся перад усім ва «Уставе духовных консисторий» і «Законах граждан- скіх». Толькі царкоуныя органы — духоуныя кансісторіі на чале з епархіяльнімі архірэямі (першая інстанція) і Сінод (другая інстанція) — мелі права вырашэння пытанняу аб раз- водзе. Забюракратызаванасць шлюбаразводнага працэсу, жорсткая рэгламентацыя падстау для скасавання шлюбу рабілі развод надзвычай доугатэрмшовай, амаль не выканальнай пра- цэдурай.

Літаратура 1.

Оршанский И. Г. Исследования по русскому праву обычному и брачному. — СПб., 1879. 2.

Законы гражданские // Свод законов Российской империи: В 16 т. — СПб., 1900. — Т. 10, ч. 1. 3.

Устав духовных консисторий. — СПб., 1857. 4.

Уложение о наказаниях уголовных и исправительных // Свод законов Российской империи: В 16 т. — СПб., 1885. — Т. 15. 5.

Григоровский С. О разводе. Причины и последствия развода и бракоразводное судопроизводство: Историкоюридические очерки. — СПб., 1911. 6.

Загоровский А. И. Курс семейного права / Под ред. В. А. Томсинова. — М., 2003.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме А. П. Грахоцкі САКРАлЬНАЕ I СЕКУлЯРНАЕ У ШлЮБАРАЗВОДНЫМ ПРАВЕ РАСІЙСКАЙ 1МПЕРЫ1 (ДРУГАЯ ПАлОВА XIX - ПАЧАТАК XX ст.):

  1. Предисловие
  2. Введение
  3. Глава 1. Основные логические законы
  4. Глава 2. Понятие
  5. Глава 3. Предложение
  6. Глава 4. Множества и отношения
  7. Глава 5. Строение предложений и их символическая запись
  8. Глава 6. Начала логики предложений
  9. Глава 7. Начала логики предикатов
  10. Глава 8. Теория доказательства: пропозициональные правила
  11. Глава 9. Конструктивные и неконструктивные выводы
  12. Глава 10. Теория доказательства: кванторные правила
  13. Глава 11. Аристотелевская силлогистика
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -