<<
>>

ІЕРАНІМ СТРАЙНОУСКІ І СТАНАУЛЕННЕ ФІЗІЯКРАТЫЗМУ У ВКЛ Тарасюк Я.В.

Фізіякрагызм - гэта адна з першых эканам!чных школ, якая аказала значны уплыу на станауленне сацыяльнай навукі у Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое,

w vy Ґ—' vy vy 5 vy * /

што асноунай праблематыкай гэтай школы з яуляецца эканоміка (вузкае разу- менне тэрмшу «фізіякрат^ізм»), тым не менш, яе часта разглядаюць як адзін з накірункау асветніцкай філасофіі, цэнтральнымі праблемамі якога высгунаюць тэорыя грамадства і права.

Фізіякрат^ізм узнікае у Францы у сяр. XVIII ст. (па- водле Хігза, датай заснавання школы можна лічыць высгунленне Франсуа Кенэ у ліпені 1757 года). Асноуныя погляды Кенэ былі выкладзены у яго працы «Эканамічныя табліцы» [2, s. 17-18].

Увогуле, фізіякратау часам называюць заснавальнікамі палпычнай эканоміі. Сярод асноуных прынцыпау фізіякратызму б^ілі наступныя ідэі: 1) ва усім свеце існуе натуральны парадак, у тым ліку і у грамадстве; 2) гэты парадак магчыма і неабходна належным чынам спазнаць. Штуршком жа да узнікнення фізіякратызму стала цяжкая эканамічная сгтуацыя, у якой апынулася Францыя.

Змена эканамічнага становішча - асноуная мэта фізіякратау, а сродкамі зменау яны бачылі пераарыентацыю гаспадаркі з прамысловай вытворчасщ і камерцы на сельскую гаспадарку. Неабходна зазначыць, што менавіта гэтыя ідэі атр^імалі добрую глебу у Рэчы Паспалітай, паколькі сельская гаспадарка заставалася там асноунай крынщай дабрабыту Рэч Паспалітая, таксама знаходзячыся у цяжкім эканамічным і палітычным сгановішчы, стала на некаторы час аб’ектам зацікауленасці французскіх фізіякратау, некаторыя з іх нават наведваліся сюды, каб на практыцы увасобіць свае ідэі. Неабходнасць такіх пераменау разумелі ужо і у самой Рэчы Паспалітай, дзеля чаго прадстаунікі не- каторых магнацкіх родау запрашалі сюды фізіякратау Планавалася таксама актыуна пераутвараць адукацыйную сютэму. Адным з тых французскіх штэлектуалау, хто намагауся увесці у навучанне эканамічную навуку, быу Дзю- пон дэ Немур.

Але усе яго мары, як і мары Адукацыйнай камісіі, не спраудзіліся праз банальную адсутнасць грошау Трэба таксама зазначыць, што розныя спро- бы і прапановы рэформау у Рэчы Паспалітай з боку французскіх фізіякратау праваліліся [1, s. 103-108].

Сярод прыгальшкау фізіякратшму у Рэчы Паспалітай был Страйноускі, Сташыц, Калантай і шшыя. Але менавіта Іеранім Страйноускі з’яуляецца най- больш важным для псторы філасофіі у ВКЛ. Дзякуючы яго намаганням была створана кафедра натуральнага права у Галоунай школе Віленскай. Гэтая падзея азначала сабой два наступствы для філасофскай культуры Вялікага княства Літоускага: знікненне з акадэмічнага выкладання курса па філасофіі (Адука- цыйная камісія скасавала гэты курс падчас сваіх рэформау) і узнікненне у той жа час сацыяльна-прававой навукі. У Вільні рукапісы Страйноускага па нату- ральнаму праву былі выдадзеныя у якасці падручніка пад назвай «Навука нату-

716

ральнага і палітичнага права, палітичнай эканомп і права народау» (1785 г), але само выкладанне Страйноускім натуральнага права пачалося яшчэ у 1783 годзе да 1787 года, пасля чаго на некаторы час яго змяняе Шымон Малеускі. Такім чинам, фізіякратизм на некаторы час выцясняе філасофію з Віленскага універсітэта. Толькі у 1798 годзе аднауляецца выкладанне логікі, а потым - метафізікі (гл.: [4, s. 11-53]).

Іеранім Страйноускі меркавау, што ажыццяуленне на практыцы дактрыны фізіякратау здольна сур'ёзным чынам палепшыць становішча у грамадскіх адносінах і эканоміцы Рэчы Паспалітай. Недахопы, якія існавалі у дзяржауным ладзе Рэчы Паспалітай, тлумачиліся поуным няведаннем законау натуральнага

У* VI VI VI /•~Ч VI VI / VI * ґ—1

сувязі з гэтым галоунай задачай Страйноускага (а роуна і неабходным

клопатам дзяржаунай улады) станавілася вывучэнне патрэбау насельніцтва краіни, механізмау, якія забяспечваюць прирост багацця, і тих законау, якія ро- бяць магчымым сумеснае існаванне людзей. Згодна з логікай разважанняу аб ча- лавечай прыродзе кніга была падзелена Страйноускім на чатыры часткі: аб натуральным праве, дзе чалавек разглядаецца сам па сабе і у супольнасці інших людзей, аб праве палітичним, дзе разглядаюцца механізми фарміравання і пе- радачы улады.

Найбольш прибліжания да фізіякратичнай дактрыны - раздзелы аб палітичнай эканоміі і праве народау, з большага звязаним з эканомжай і у якіх пастулююцца усе тим ідэі, што билі виказаним Франсуа Кенэ у

«Эканам1чных табліцах».

Сваю працу Страйноускі пачынае разглядам паняццяу «закон», «права», «абавязак». Закон разумеецца як правіла, у якім вызначаецца, што і як павінна дзейнічаць. Натуральны (альбо вечны) закон прадпісваецца Богам і яму

падпарадкоуваюцца усе рэчы. Менавіта паняцце натуральнага закону (парадку) і

5 Vi VI .. VI • /•~ч Vi VI і і

з яуляецца асновай усёй канцэпцы Страйноускага. Дзякуючы натуральнаму парадку магчыма існаванне чалавека, пакольку гэты парадак забяспечвае непарыуную і прыроджаную узаемасувязь паміж чалавекам і рзчамі, а таксама паміж чалавекам і іншиїмі людзьмі, што робіць чалавека здольним да жыцця і адначасова вымушаным пастаянна за гэтае жыццё змагацца.

Існаванне чалавека вызначаюць натуральныя патрэбы, якія з’яуляюцца першаснимі і неадменнимі, пасля якіх ідуць патрэбы духоуным. Патрэбы адпа- ведна вызначаюць і тим натуральныя правы і абавязкі, якімі валодае чалавек. Страйноускі вылучае наступныя натуральним правы чалавека: першае, гэта тое, што чалавек мае права захоуваць сваю асобу у цэласнасці, захоуваць свае здароуе і жыццё, абараняцца ад усяго, што можа причиніць шкоду жыццю. Другім правам з'яуляецца права задавальнення сваіх натуральных патрэбау дзе- ля існавання. Трэцяе права - гэта права набываць, валодаць і выкарыстоуваць природным рэчы.

Адпаведнимі натуральнимі абавязкамі выступаюць наступним: 1) чалавек абавязаны вижаристуваць сіли свайго цела і души дзеля захавання свайго жыцця; 2) чалавек павінен удасканальваць гэтыя сіли; 3) працаваць дзеля на- быцця і валодання зямнимі багаццямі; 4) чалавек абавязаны захоуваць меру у задавальненні натуральных патрэбау і у выкарыстанш зямных багаццяу

З фізічнага закону рэчау винікае закон маральны: як і першої, ён не можа быць самавольным і змененым па волі і жаданню людзей і гэтаксама не устаноулены людзьмі, але імі пазнаецца.

Маральны парадак вызначае узаемныя натуральныя абавязкі і правы чалавека адносна інших людзей, без якіх існаванне чалавека у грамадскім стане было б немагчымым: права на асабістую уласнасць, права на свабоду і абавязак не парушаць уласнасці і свабоды іншага. Другі важны складнік, які раскрывае сутнасць грамадскага стану - гэта добраах- вотная грамадская дамова, дзякуючы якой ствараюцца умови для сумеснага існавання людзей.

Такім чынам, тэорыя Страйноускага, як і большасць сацыяльных тэорый таго часу, грунтуецца на ланцужку «натуральны парадак - маральны парадак - грамадскі парадак»: нязменны і першасны натуральны парадак, якому падпарадкоуваюцца усе рэчы, вызначае адпаведны яму маральны парадак сярод людзей. І толькі пры захаванні маральнага парадку можа усталявацца парадак грамадскі, да якога людзі прыходзяць, знаходзячыся ужо у «таварискім» і зем- ляробчым стане. Разуменне чалавекам неабходнасці уласнай бяспекі і немагчимасці задаволіць усе патрэбы уласнай працай вядуць да складання гра- мадскай дамовы і перадачы палітичнай улады у рукі адной альбо некалікіх асобау Гэты грамадскі парадак вызначае і пэуныя правы і абавязкі (якія ужо раз- глядаююца як цывшьныя і палпычныя законы), выкананне якіх забяспечваецца не толькі механізмамі маральнага кантролю, але і спецыяльныш інст^ітутамі заканадаучай, выканаучай і судовай улады. Галоунае ж запатрабаванне ад дамовы - «утримліваць у сабе усё тое, што паводле чалавечай прыроды і звычайнага і трывалага у свеце парадку рэчау здольна зрабіць, каб асобы, надзеленыя уладай, пастаянна жадалі, умелі і найлепей маглі выконваць свае абавязкі перад народам» [3, s. 148].

Далейшы ланцуг развагау вядзе да высновы аб неабходным існаванні правіл, якіх рэгулююць дзенасць не толькі пэунага грамадства, але розных краін у дачиненні адна да другой. Усе гэтыя правіли таксама грунтуюцца на уяуленнях аб натуральным парадку, правах і абавязках, але экстрапалююцца на вялікую супольнасць.

Такім чынам, падводзячы винік развагам Іераніма Страйноускага, трэба сказаць, што яго погляди - приклад найбольш поунай і разгорнутай сацыяльна- эканамічнай тэорыі у Асветніцтве ВКЛ.

Асноуны пафас яго працы, як і большасці філосафау-асветнікау - магчымасць змяніць сацыяльны свет згодна з натуральным! законамі дзякуючы праудзіваму веданню гэтых самых законау І асабліва вострым гэтае жаданне пераменау было у Рэчы Паспалітай, штэлектуалы якой усе больш адчувалі сваё адставанне і бездань, якая узнікала паміж усходам і захадам Еуропы.

Работа выканана пры падтрымцы Беларускага рэспублжанскага фонду фундаментальных даследаванняу (грант БРФФД№ Г09-119).

ЛІ таратура 1.

Mancero, Claud. The men of liberty: Europe on the eve of the French Revolution, 1774-1778. - London, 1977. 2.

Higgs, Henry. The Physiocrats: Six Lectures on the French Economistes of the 18th Century. - Kitchener, 2001. 3.

Stroynowski, Hieronim. Nauki prawa przyrodzonego, politycznego, ekonomiki polityczney, y prawa narodow. - Wilno, 1785. 4.

Bielinski, Jozef. Uniwersytet Wilenski (1579-1831), t. II. - Krakow, 1899-1900.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У.. Информационно-образовательные и воспитательные стратегии в современном обществе: национальный и глобальный контекст. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 12-13 ноября 2009 г. - Минск: Право и экономика. - 762 с.. 2010

Еще по теме ІЕРАНІМ СТРАЙНОУСКІ І СТАНАУЛЕННЕ ФІЗІЯКРАТЫЗМУ У ВКЛ Тарасюк Я.В.:

  1. 12.3.1 Источник компьютерных аналогий
  2. § 2. Научные факты
  3. Приложение 1
  4. 2.3. Создание таблицы
  5. 2.4. Модификация проекта БД
  6. 2.7. Построение формы
  7. ПЕРВЫЙ ВОСТОЧНЫЙ ПОХОД ПЕРЕД ПОХОДОМ
  8. В ПАМЯТЬ СУНЬ ЯТ-СЕНА
  9. ПРИЛОЖЕНИЕ 2 А.Смирнов Словарь средневековой арабской философской лексики От составителя
  10. ПРЫВГГАЛЬНАЕ СЛОВА УДЗЕЛЬНІКАМ МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫГ «ГНФАРМАЦЫЙНА- АДУКАЦЫЙНЫЯ Г ВЫХАВАУЧЫЯ СГРАГЭГГГ У СУЧАСНЫМ ГРАМАДСГВЕ: НАЦЫЯНАЛЬНЫ Г ГЛАБАЛЬНЫ КАНГЭКСГ» АД ПРЭЗГДЫУМА НАТТЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМГГ НАВУК БЕЛАРУСГ Акадзмік-сакратар Аддзялення гумантарных наук і мастацтвау Нацыяналънай акадзміі наук Беларусі А.А. Каваленя
  11. ІЕРАНІМ СТРАЙНОУСКІ І СТАНАУЛЕННЕ ФІЗІЯКРАТЫЗМУ У ВКЛ Тарасюк Я.В.
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -