<<
>>

Л. Ул. Іконнікава ДАМІНАВАННЕ АДМОУНАГА ПЕРСАНАЖА У ліТАРАТУРЬІ ЯК ВЬІНІК МАРАлЬНА-ДУХОУНАГА КРЫЗ1СУ ГРАМАДСТВА (ПА СТАРОНКАХ АПАВЯДАННЯУ Г. МАРЧУКА)

У наш час у грамадстве назіраюцца крызюныя з’явы і распад асобы, таму праблема мараль- насці становіцца надзвычай актуальнай. У структуры духоунасці асноунае месца займаюць маральна-духоуныя каштоунасці.

Яны аказваюць моцнае уздзеянне на аб’ектыуную рэаль- насць і, галоуным чынам, на сацыяльны свет. Іх прызначэнне — дэтэрмшаваць паводзіны людзей, вызначаць іх узаемаадносшы — сацыяльныя, групавыя і міжасабовыя. Базавым1 з’яуляюцца такія маральна-духоуныя каштоунасці, як прауда, дабрыня, прыгажосць, пачуццё абавязку, сумленне. Усе яны узаемазвязаны, і здзяйсненне адной уплывае на «матэрыялізацыю» астатніх.

Сёння наспела неабходнасць гаварыць і разважаць пра зменлівасць чалавечай псіхалогіі, пра узаемаадносшы паміж людзьмі, пра сэнс жыцця, што няспынна і пакутліва спасцігаюць героі на старонках творау. Мастацкая літаратура дазваляе даследаваць рэчаюнасць і асобу у ёй, адкрывае нам тыя бакі, на якія не заусёды звяртаеш увагу у кругавароце паусядзённых клопатау.

У прозе сучасных беларускіх пісьменнікау (Г. Марчук, А. Федарэнка, Ул. Сцяпан) пасля- доуна прасочваецца тэндэнцыя адыходу ад схематызму з абавязковай устаноукай на станоучага героя. Н. Кузміч звяртала увагу, што «перанос акцэнту у духоуна-маральны асяродак, на выяуленне этычна-псіхалагічных памкненняу душы чалавека дэтэрмінаваны пераменамі у сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства» [1, с. 206]. Што, у сваю чаргу, на думку даследчыцы, пацягнула за сабой рэзю паварот у светапогляднай сферы, пераасэнсаванне щэалау, усплёск амаральных праяу. Выхад на авансцэну адмоуных персанажау звязаны з ма- ральна-духоуным крызюам грамадства, моцным уплывам на духоуны свет асобы навукова- тэхнічных дасягненняу. Наш сучаснік у першую чаргу праяуляе свае рацыяналістычныя якасці, паступова губляючы душэунасць і каштоунасныя арыенщры. У цэлым, такім персанажам характэрна страта духоунага падмурку, культ сшы і улады грошай, меркантылізм, эгаістычны погляд на жыццё і геданютычныя адноПны да усяго наукола.

Майстры слова, выклікаючы адмоунае стауленне да сваіх герояу, змушаюць чытача задумацца, агледзецца, асэнсаваць: што асноунае у жыцщ?

Звернемся, напрыклад, да апавядання Г. Марчука «Дзям’ян і Даша», дзе асноуная увага накіравана на маральна-этычныя праблемы сям’і і грамадства. Пры дапамозе вобразау старога Дзям’яна і яго дачкі Дашы аутар робіць акцэнт на станоучых рысах характару людзей. Але увагу чытача прыцягвае Сідар — эгаютычны прагматык, які імкнецца да лепшага ма- тэрыяльнага становішча, да улады, што прапануе больш выгод. Ён намінальна з’яуляецца галоуным персанажам апавядання. Менавіта дзякуючы гэтаму вобразу чытачы прасочваюць дэградацыю асобы пад уладай спажывецка-дзялкоускай філасофіі. Дзеянне твора суадносіцца з канцом 70—80-х гадоу, аднак яно лёгка праецыруецца на сучасны час.

Побытавая сггуацыя апавядання дазваляе паказаць чалавека у сваёй сутнасці, рэалізаваць свой маральна-этычны патэнцыял, раскрыць асаблівасці духоунага свету. Яна даволі простая: стары бацька прыязджае да дачкі у горад і даведваецца пра спробу самагубства жанчыны (яшчэ адзін паказчык страты духоунага падмурку чалавека). Далей пісьменнік даследуе, што падштурхнула Дашу да такога учынку. Асноуныя прычыны бачацца у адарванасці кабеты ад сваіх каранёу, адчуванні адзшоты і незадаволенасці сабой, чаму паспрыяу разлад сямейнага жыцця. Тут прасочваецца надрыу сувязей паміж пакаленнямі.

Вобраз Дашы уводзіцца з мэтай паказу аднабаковасці і абмежаванасці стаулення да жыцця яе мужа. Абодва — выхадцы з вёсю, якія перабраліся у горад. Толькі канчатковага разрыву з вёскай у жанчыны, у адрозненне ад Сідара, не адбылося: не страчана цікавасць да спрау вёсю і жыцця аднавяскоуцау, застаюцца у памяці звічкі людзей. У гэтым выяуляецца сувязь з зямлёй, повязь з Бацькаушчынай. Даша добразічліва ставіцца да усіх, з кім сутыкаецца, можа пашкадаваць не толькі старога чалавека, але і дзіця свайго былога мужа ад іншай кабеты (дамінуюць у характары такія духоуныя арыенціры, як міласэрнасць і дабрыня). Яна не умее падманваць і красці, што стала адной з прычын разводу (праудалюбства і сумлен- насць).

Аднак Даша не пазбаулена ваганняу, бываюць хвіліні, калі сітуація ацэньваецца толькі са сваёй званщы, не думаючы пра вінікі. Жанчына знаходзіцца у маральна-духоуным тупіку, выхад з якога Г. Марчук бачыць у вяртанні да сваіх каранёу, у вёску.

Сідар — дыяметральная супрацьлегласць былой жонкі. Невядома, з якіх прычын ён ажа- ніуся з Дашаю, бо кахау ці таму, што яму на той момант было гэта выгадна. Больш верагодным падаецца другое, бо, зыходзячы з меркаванняу самога героя, яго цікавіць менавіта матэрыяль- ны бок жыцця (амаль у кожнай рэплщы ён ужывае словы «грошы» і «капейка»). Дапамагаюць зрабіць такую выснову і успамшы Дзям’яна пра паводзшы зяця на вяселлі. Гэтыя дэтал1 паказваюць на амаральнасць асобы хлопца, які ужо у самым пачатку сямейнага жыцця выяуляе здольнасць да эга!зму і падману. У яго, як і у Дарыяна Грэя Оскара Уайльда, гедашстычныя погляды — усё павіна прыносщь асабістае задавальненне: «Усе мы людзі, усім шчасця хо- чацца... свайго» [2, с. 226]. Для таго, каб засяродзіць увагу на меркантілізме героя, Г. Марчук ставіць Сідара у складаную сітуацію: новая жонка ужо другія суткі не можа нарадзіць дзіця. Такія побытавыя абставшы дазваляюць праявіцца крівадушнасці асобы персанажа, якога у дадзены момант хвалюе не здароуе жанчыны і дзіцяці, а толькі адно, каб Даша не дасылала кампраметуючыя лісті на новую працу, бо гэта можа парушыць яго планы. Сідар хоча падаць заяву у партыю, куды збіраецца не па сваіх щэйных перакананнях, а толькі таму, што партыйны чалавек мае больш пріївілеяу: «Без яе няма паунаты дыхання і дзеяння» [2, с. 227]. Каб узмацніць адмоунае уражанне, пісьменнік дадае маленькую дэталь — апісанне хады героя: «подбегам, прыузняушы левае плячо крыху вышэй правага» [2, с. 225]. Такая харак- тарыстыка сведчыць пра знерваванасць, імкненне узняцца вышэй за шшых. Ён і па жііцці ідзе подбегам, спыняючыся толькі на хвіліну, каб агледзецца па баках, ацаніць сітуацію і выбраць больш спрыяльны і выгадны кірунак. Напачатку можа падацца, што мужчына яшчэ не поунасцю згубіу маральныя каштоунасці, бо працягвае клапаціцца пра сваіх сыноу- блізнятак.

Прауда робіць гэта так, як сам разумее. Яго турботы праяуляюцца у матэрыяльным забеспячэнні былой жонкі і дзяцей. Ды напрыканцы твора відавочнім з’яуляецца страта адчування сям’і: ён адмауляецца ад сваёй нованароджанай дачкі. Прасочваецца адсутнасць базавых маральна-духоуных каштоунасцяу (пачуццё абавязку і сумленне), назіраецца таталь- ны разрыу сувязяу паміж пакаленнямі.

Сучасны стан духоунасці у жіцці нашага грамадства можна акрэслщь як маральна- духоуны крізіс, адзнакі якога пачалі ужо праяуляцца у 80-я гады мінулага стагоддзя, пра што сведчыць апавяданне «Дзям’ян і Даша». Гэта важна падкрэсліць, таму што ва умовах пераходу ад таталпарызму да эканомт рыначных адносін і дэмакратыі пераацэнка сацыяль- ных каштоунасцей успрымаецца некаторымі людзьмі як уседазволенасць. Гэта у сваю чаргу прыводзщь да узмацнення бездухоунасці, карумпіраванасці чыноУніцтва і іншых негатыуных праяу. У такіх умовах крызю можа надоуга паралізаваць здольнасць сучаснай асобы да творчай дзейнасці, паставіць пад сумненне рацыянальнае тлумачэнне такіх антыподау, як дабро і зло. Сёння на кожным кроку можна сустрэць страту чалавечых якасцей: сумлення, пачуцця доугу, дабрын/ міласэрнасці. А у творах пісьменніка мы знаходзім сітуацыі, блізкія да сучаснага жыцця, якія дапамагаюць зразумець усю складанасць праблемы. Адну з іх Г. Марчук выкарыстоувае пры стварэнш вобраза героя апавядання «Бокс № 1». Лявон Бойла працуе намеснікам галоунага урача санаторыя па гаспадарчай частцы. Жыу не багата, брау хабары, шшым разам нешта крау. А калі распауся Савецкі Саюз, свайго не упусціу, пачау гандляваць і адчуу уладу далярау. Яны замянілі Лявону усе маральныя каштоунасці, у яго душы не засталося спачування да іншага чалавека. Бойла жыве сённяшшм днём, не пом- ніць гісторыю сваёй краіны, таму у яго няма і павагі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Ён наадварот выяуляе незадаволенасць, бо стары чалавек хоча пацясніць яго асабістую прастору.

Дзеючыя асобы творау Георгія Марчука — людзі яго пакалення. Пісьменнік дае магчы- масць чытачам прасачыць асаблівасць станаулення чалавека у часы перабудовы пад усё узра- стаючым ціскам грошай.

Змяніліся абставіны, перастау існаваць Савецкі Саюз, людзі у яшчэ большай ступені пачалі імкнуцца да матэрыяльнага дабрабыту, губляючы пры гэтым саміх сябе. І сёння з упэуненасцю мы можам сказаць, што у апавяданнях пісьменніка паказаны і нашы сучаснікі з іх спажывецка-дзялкоускай філасофіяй. Герой нашага часу, які паустае на старонках творау, — чалавек поунасцю адарваны ад рэальнасщ мінулага і будачага, яго ціка- віць толькі цяперашняе, якое можа задаволіць патрэбы. Яго сквапнасць не мае межау, адзшым імкненнем становіцца большы заробак, улада у грамадстве ці у сваім асяроддзі. Дасягнуушы пэунай мэты, такой асобе падаецца, што гэтага не дастаткова і пачынаецца усё з пачатку. Адчуваецца незадаволенасць сабой і асяроддзем.

Маральна-духоуны крызю і праявы бездухоунасці у асяродку сучаснай моладзі шмат у чым залежаць ад недаацэнк уплыву аутарытэту старэйшага пакалення ці, наадварот, ад вельмі моцнага адмоунага уплыву («Гуманітарная дапамога», «20 далярау», «Царскі чырвонец»). У апошнім апавяданні аутарам намаляваны персанаж, які не уяуляе свайго жыцця без капіталу. Усё, што ёсць у Васіля Гугучы, не прыносіць задавальнення, бо па суседству ёсць людзі, якія зарабляюць больш за яго. Герой не можа спынщца, ён перастае паважаць духоуны набытак чалавецтва — кнігі. Яны нічога не вартыя, калі не прыносяць у хату капейчыну. Больш жахае тое, што разрываць кнігі Васіль наказвае свайму сямігадоваму сыну, які толькі пачынае вучыцца у школе. Калі ж хлопчык, не паслухаушы бацьку, схавау дзве з іх, гэта выклшала абурэнне і прывяло да пакарання. Гугуча супакоіуся толькі тады, калі цесць заплаціу за гэтыя кнігі апошні царскі чырвонец, які пакідау для свайго пахавання. Тут мы бачым дэградацыю асобы, якая губляе апошнія чалавечыя адзнакі.

У сваіх апавяданнях Г. Марчук указвае сучаснікам на трапчныя супрацьлегласці сён- няшняга дня. Непакой — вось галоунае пачуццё, якое напауняе творы. І у першую чаргу непакой за самазшшчэнне чалавека у чалавеку.

Падагульняючы вышэйсказанае, неабходна адзначыць, што сучасны чалавек знаходзіцца перад канцэптуальным выбарам мэтау і шляхоу далейшага развіцця. Адным з больш значных сродкау ажыцяулення гэтага працэсу з’яуляецца маральна-духоунае абнауленне грамадства і асобы. Базавыя каштоунасці у якасці асноунага фактару могуць і павшны стаць дамінантай у духоуным свеце сучаснага чалавека, аказаць усебаковае уздзеянне на яго маральнасць і эстэтычнае успрыманне свету, на яго светапогляд, адносшы да людзей. Дапамагчы гэтаму прызвана і літаратурная спадчына народа. Творы, у якіх дамінуе адмоуным персанаж, павін- ны выклікаць роздум пра маральна-духоуныя каштоунасныя арыенціры і прыярытэты, пра сваё жыццё і далейшы лёс грамадства.

літаратура 1.

Кузміч Н. Час выбару: Маральна-этычныя праблемы у прозе Андрэя Федарэню // Полымя. — 1999. — № 10. 2.

Марчук Г. Без ангелау: Раман, апавяданні. — Мінск, 1993.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме Л. Ул. Іконнікава ДАМІНАВАННЕ АДМОУНАГА ПЕРСАНАЖА У ліТАРАТУРЬІ ЯК ВЬІНІК МАРАлЬНА-ДУХОУНАГА КРЫЗ1СУ ГРАМАДСТВА (ПА СТАРОНКАХ АПАВЯДАННЯУ Г. МАРЧУКА):

  1. Л. Ул. Іконнікава ДАМІНАВАННЕ АДМОУНАГА ПЕРСАНАЖА У ліТАРАТУРЬІ ЯК ВЬІНІК МАРАлЬНА-ДУХОУНАГА КРЫЗ1СУ ГРАМАДСТВА (ПА СТАРОНКАХ АПАВЯДАННЯУ Г. МАРЧУКА)
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -