<<
>>

У. М. Конан хрысцшнствА НА ЭТАПАХ СТАНАУЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАУНАСЩ і КУЛЬТУРЫ

Ці садзейнічала хрысщянства станауленню беларускай народнасці, яе духоунаму і гра- мадска-палиычнаму росту, а пазней нацыянальнай кансаладацып? Ці мелі беларусы на гэтых этапах гісторыі сваю хрысщянскую рэлігію, адаптаваную да іх пстарычнага быцця? Як гэта рэлшя уздзейнічала на развіццё роднай мовы беларусау, этнанацыянальнай культуры, а у шы- рокім аспекце — на беларускую нацыянальную ментальнасць? Ці можна спадзявацца на тое, што хрысщянская царква у разнастайнасці сваіх канфесій дапаможа беларусам выйсщ з сён- няшняга нацыянальнага крызісу — з ментальнай раздвоенасці — наступства шматвяковай экспанси — ідэалагічнай, ваенна-палітычнай, культуртрэгерскай з Усходу і з Захаду?

Шукаючы адказы на гэтыя пытанш, патрэбна улічваць не толькі беларускую ыстарычную драму, але і сусветна-ыстарычнае значэнне хрысціянства, ад свайго пачатку звернутае да усіх народау свету.

Душа хрысщянства — універсальная эсхаталаычная перспектыва на духоунае пераутварэнне Космасу і яго завяршэння — чалавека і чалавецтва.

Паводле хрысщянскай экзэгетыю вобразна-сімвалічнае выслоуе біблейскай кнігі Быццё — «стварыу Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Бога» (Бц 2:27) — неабходна тлумачыць не у антрапалапчным, а у духоуна-творчым сэнсе. Гэту інтэрпрэтацыю энерпчна і дасціпна акцэнтавау сярэдневяковы беларускі асветнік Кірыла Тураускі у «Прытчы аб чала- вечай душы і целе». Ён перасцерагае ад спакусы літаральнага тлумачэння біблейскай сімво- лікі. Падабенства чалавека да Бога — «не вобразам, а прытчаю», гэта значыць, сімвалічна і ду- хоуна. Бог надзяліу чалавека здольнасцю пазнання і творчасці. Прыпадобіу да сябе самога [1].

Пазней гэту думку развівау беларускі асветнік і біблеіст у «Предсловии доктора Франциска Скорины с Полоцька во всю Библию...»: «Святое писмо все иные науки превышаеть, понеже егда бываеть чтено, под простыми словы замыкаеть тайну.

И тако младенцем и лю- дем простым ест наука, учителом же и людем мудрым подивленне. Яко река дивная мелка, понеже агнець брести можеть, а глубока, слон убо плавати мусить» [2, с. 8].

Хрысщянства запраграмавала чалавека і грамадства на бесперапыннае узвышэнне, на узыходжанне ад зямлі да неба. Псторыя хрысщянскай цывШзацып засведчыла вялікія і ла- кальныя войны, бясконцыя канфлікш, немагчымасць хрысціянізаваць палиычныя структуры народау і нацый. Адначасова — няспынную духоуна-творчую дзейнасць, прагрэс навукі, культуры, тэхшкй Паводле біблейскай кнігі Ёова: «Так, не з пылу выходзщь гора, і не з зямлі вырастае бяда; а чалавек нараджаецца на пакуту, як гскры, каб уздымацца у вышыню» (Ёу: 5:7). Пазнанне заусёды драматычнае і трагічнае. Паводле кнігі Эклезіяста: «Бо пры многай мудрасці множыцца скруха; і хто памнажае пазнанне, той памнажае боль» (Экл. 1:18). Хрысщянства рыхтуе чалавека прыняць для сябе гэту трагедыю для духоунага перамянення сябе і грамадства.

Псторыя навукі, культуры, тэхнт — гэта феномены пераважна хрысщянскай цывтзацып, запраграмаванай на прагрэс, Пстэмнасць і паунату. Дахрысщянсюя і сучасныя нехрысщянсюя цывілізацыі запраграмаваны на паутарэнне зыходных пазіцый, на цыклічнае узнауленне, аналагічнае прыродным цыклам. Яны не ведалі эсхаталагічнай перспектывы як духоунага перамянення чалавека і космасу. Адсутнічалі пстарычнасць, абнауленне быцця. Паводле таго ж Эклезюта: «Што было, тое і будзе; што рабілася, то і будзе рабіцца, і няма нічога новага пад сонцам». I яшчэ: «Род прыходзщь і род праходзіць, а зямля векавечна стаіць» (Эк. 1:4, 9). Без хрысщянства няма змястоунай исторыи як абнаулення каштоунасцей: «Няма памяці пра былое; ды і пра тое, што будзе, не застанецца згадкі і між тымц што прыйдуць пасля» (Эк. 1:11).

Сучасны навукова-тэхтчны прагрэс азіяцкіх і афрыкансюх рэгіёнау, Японіі, Кітая, Індыі — гэта вышк умелага пераймання і дапасавання еурапейскай культуры і адпаведна — элементау хрысщянскай ментальнасці.

Першыя сгстэмныя даследаванні значэння хрысціянства у станауленні і развіцці беларускай нащіі належаць беларускаму асветніку і палпычнаму дзеячу у Заходняй Беларусі ксян- дзу Адаму Станкевічу, аутару манаграфій «Родная мова у сьвятынях» (1929), «Хрысьціянства і беларускі народ: Спроба сынтэзу» (1940), шшых публікацій [3—5].

Гэты каталіцкі святар, рыцар духоунага і дзяржаунага адраджэння нашай шматпакутнай краіны, кансалідавау заходнебе- ларускія палітычныя сшы для нацыянальна-вызваленчага руху пад сцягам хрысщянскага гуманізму і духоуна-творчага супраціву каланіяльна-імперскім рэваншам з Усходу і Захаду. У аспекце пстарычнай навукі ён разам з Вшцэнтам Гадлеускім, іншим! дзеячамі беларускага каталіцкага адраджэння абгрунтавау духоунае значэнне хрысціянства ва узгадванні беларускай народнасці, а у канцы XVIII — пачатку XX ст. — беларускай нацый

Пачынальшю і класікі новай беларускай лггаратуры ад В. Дуніна-Марцінкевіча да Янкі Купалы і усёй нашаніускай традыцыі (1906—1917) заставаліся свецкімі творцамі, але прызна- валі вялікую ролю хрысщянскай рэлши у гісторыі народа, моцна паспрыялі пачатковай беларусізащіі хрысціянскіх канфесій у Беларусі.

Афіщіяльная савецкая гістарыяграфія і атэістычная «марксісцка-ленінская» філасофія адмаулялі творчую ролю хрысщянства у гісторыі беларускага народа — за выключэннем на- цыянальна арыентаваных навукоуцау, якія з 1980-х гадоу пачалі даследаванні у гэтым кірунку. У беларускім друку і у анталогіі «Беларуская думка XX стагоддзя: філасофія, рэлшя, культура» апублжаваны шэраг канцэптуальных даследаванняу у гэтым кірунку [6—8]. На сягоння грунтоуна даследавана значэнне уніяцкай царквы у этнакультурным развіцці Беларусі у шэ- рагу публікацый Святланы Марозавай і у яе доктарскай дысертацып [9, 10].

Праблематыка царкоУна-хрысціянскай місіі у гістарычным лёсе беларусау актуалізавана двума выданнямі энцыклапедычнага жанру: спачатку пад грыфам Нацыянальнага навукова- асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны у Беларусі апублікаваны даведнік вядучага навуковага супрацоуніка 1нстытута славютыю Польскай акадэми навук Юрася Гарбінскага «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя» (1999) [11], а праз чатыры гады — біяграфічна-бібліяграфічны слоунік «Віаlоruski ruch chrzsijanski XX wieku» Ю. Гарбінскага і Ежы Туронка пад грыфам Польскай акадэми навук [12]. Канщптуальна-факталагічная інфармацыя па гісторыі хрысціянства у Беларусі змяшчаецца у энцыклапедычных выданнях Беларусі [13].

Выдатнай падзеяй у беларускай біблеістыцы і хрысціянскім асветніцтве стала факсімільнае узнауленне спадчыны Ф. Скарыны. Спачатку былі рэстаураваны і перавыдадзены біблейскія кнігі першадрукара і асветніка эпохі Рэнесанса [14]. Праз 10 гадоу нямецкія славіст! Ганс Ротэ і Фрыдрых Шольц здзейснілі факсімільнае узнауленне віленскага выдання Ф. Скарыны «Апостал» з грунтоУным1 каментарыямі беларускіх і нямецкіх аутарау [15].

Праведзеныя даследаванні пацвердзілі псторыка-фшасофскую канцэпцыю Адама Стан- кевіча: хрысціянская рэлігія чатырох канфесій — праваслаунай, каталіцкай, уніяцкай і рэфар- місцкай — кожная па-свойму і неаднолькава на розных пстарычных этапах была і засталася духоунай апорай беларускага народа на усіх этапах свайго этнакультурнага, нацыянальнага і дзяржаунага развіцця. У эпоху Сярэдневякоуя (X—XV стст.) на яе першым этапе (канец X—XII стст.) адбылося хрышчэнне протабеларускіх плямёнау, заснавальнікау княствау — По- лацкага, Турава-Пінскага, Смаленскага яшчэ да падзелу хрысщянства на праваслауную і ката- ліцкую канфесіі. Прыняушы хрысціянскую рэлігію ад В^зантыи — спадкаемкі антычнай, эліністычнай і біблейскай культуры, нашы продкі атрымалі гэту вялікую культуру — сацы- яльную, этычную, навуковую і мастацкую, асімілявалі яе у кантэксце сваёй традыцыйнай народнай культуры. Гэты Снтэз рэпянальнай і сусветнай традыцыі характэрны для нашай культуры на этапах развіцця беларускай нащіі (XIX—XX стст.).

У эпоху станаулення Вялікага княства Літоускага (другая палова XIII—XV ст.) адбывалася далейшае узгадаванне беларускага этнасу. У гэтым працэсе удзельнічалі славянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) і балта-літоускія плямёны, якія у ранняе Сярэдневякоуе засялялі цэнт- ральна-заходнія рэгіёны сучаснай Беларусі, таксама рэпёны Віленшчыны. Пасля Крэускай дынастычнай уніі (1385) адбылося хрышчэнне балта-славянскіх народнасцей па рымска-ката- ліцкім абрадзе. Пачалася псторыя каталіцтва у Беларусі, далучэнне народа да заходнееура- пейскай навукі, асветы і культурнай традыцыЁ Гэта афщыйная двухканфесіянальнасць па- спрыяла сінтэзу дасягненняу усходніх і заходніх варыянтау хрысціянскай цывілізацыі, а на першым этапе гуманістычнага Рэнесансу (эпоха Ф.

Скарыны у першай палове XVI ст.) — захаванню адноснага адзінства гэтых канфесій.

Пстарычнае значэнне ранняга далучэння протабеларускіх плямёнау да хрысщянскай тра- дыцыі у тым, што яно забяспечыла беларусам у шматэтшчным ВКЛ моуна-культурнае дамінаванне у XIV—XVI стст., захаванне дзяржаунага статуса беларускай мовы. Толькі у другой палове XVII—XVIII ст. адбылася паланізащія каталіцтва і русіфікацыя праваслауя. Бела- руская культурная традыцыя захавалася на масавым узроуні у полі духоунага уздзеяння уніяцкай царквы, якая узнікла у выніку Брэсцкай царкоунай уніі 1596 года. Аутар манаграфіі «Хрысщянства і беларускі народ» А. Станкевіч крытыкавау феадальную практыку яе распау- сюджання у Беларусі. Але разам з тым адзначыу: за 243 гады царкоунай уніі — унікальнага духоуна-рэлшйнага вопыту беларускага народа — гэтая унія «настолькі зраслася з беларускай душой, што, ужо смела можна сказаць, сталася сапрауды народнай беларускаю вераю. <...> Надта магчыма, што калі б ня гэтая унія, дык сяньня ужо ня было б беларускай нацы/ яна ці такім, ці шшым чынам патанула б у маскоускім нащіяналізме й імпэрыялізме, куды гразьнейшым для нас, як такі ж нащіяналізм і імпэрыялізм польскі» [5, с. 97].

У канцы XVIII ст., асабліва пасля трох падзелау федэратыунай Рэчы Паспалітай, закон- чылася у Еуропе эпоха шматэттчных феадальных дзяржау, адбывалася, з аднаго боку, ста- науленне нацыянальных дзяржау, з іншага — еурапейскіх імперый, у тым ліку Расійскай, Аустрыйскай і Германскай, што падзялілі паміж сабою Рэч Паспалітую. У гэтых умовах дауні этношм рускі цалкам манапалізаваны Расіяй, а разам з ім — «руская», або праваслауная, вера. З іншага, заходняга боку, каталіцтва набыло значэнне «польскай» веры — духоунага ашрышча падзеленага былога Каралеуства Польскага. Беларускі народ — некалі суб’ект дзяр- жаватворчай місіі — аказауся адюнуты на маргінальную абочыну, а яго культура пазначала- ся як выключна этшчная, або нават «сялянская».

У гэтай драматычнай сітуацыі выцяснення Беларусі з пстарычнай рэтраспекцып і акту- альнай геапалітыкі уніяцкая царква аказалася адной са сведкау яго пстарычнага быцця і надзеяй на перспектыву.

Уніяцтва прапанавала трэці ментальны праект, сютэму каштоу- насцей, не адэкватную каталіцкай «польскасці!» і праваслаунай «рускасці». Ва уніяцкіх епархіях захавалася беларуская мова у афіцыйнай перапісцы і дакументацыЁ Там ужо у першай палове XVII ст. адбывалася абнауленне лексікі дзелавой мовы, пранікненне у яе народных гаворак. Захавауся щкавы дакумент — «Інвентар нерухомай маёмасщ Полацкай архія- піскапіі, складзены каралеускімі камісарамі для Полацкага архіяпіскапа Іасафата Кунщвіча» 10 студзеня 1618 г., падшсаны уніяцкім мітрапалітам Язэпам Руцкім і каралеускім пісарам Янушам таїшкевічам. Дакумент напоунены беларускай бытавой лексікай і адпаведным1 словаспалучэнням/ напрыклад: а мяновіце, свяцёлка сталовая поземая, старая, печ старая пабеленая, свяцелка упакаёвая, абалоны шкляныя, на тых агародах два домікі стаяць, аборы, хлявы, пякарня, напраціуку істопка для малотві, стайня, ручай, у жывую ваду, карчма да таго двара, альбо стадола, глыбою Пералаз [16]. Не выпадкова пасля далучэння Беларусі да Расійскай !мперы! татальнае выцясненне беларускай ментальнасці з афщыйных структур па- чалося з рустфиацып уніяцкай царквы і яе лжвщацы! у 1839 г.

Значная частка былых уніятау, асабліва фальваркавай шляхты і сялянскай элпы, далуча- лася да рымска-каталщкага касцёла. Асабліва пасля Маніфеста 17 кастрычшка 1905 г. «Аб удасканаленні дзяржаунага парадку», паводле якога даравана народу «непахісная аснова гра- мадзянскай свабоды на пачатках сапрауднай недаїьїкальнасці асобы, свабоды сумлення, слова, сходау і саюзау». Былыя ушяты узмацнілі шэрагі беларускіх католікау, якія узгадавалі у сваім духоуным і сацыяльным асяроддзі першых беларускіх адраджэнцау — палітычных барацьбітоу, дзеячау рэвалюцыйных рухау 1831—1832 гг. і 1862—1863 гг. З гэтага ж асяроддзя выйшл! пачынальшю новай беларускай лггаратуры — ад сялянскага сына Паулюка Багрыма і літаратарау рамантычнай школы Адама Міцкевіча (Ян Чачот, Ян Баршчэусю, В. Дунін- Марцінкевіч і інш.) да прарокау нацыянальнага беларускага адраджэння Францішка Багу- шэвіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Янкі Купалы, заснавальнікау «Нашай Нівы» і нашаніускага этапа практычнай рэалізацыі беларускай нацыянальнай ідэі 1917—1920 гг. Пасля рэвалюцый 1905—1907 гг. да гэтага руху далучылюя выхадцы з элпы праваслаунага сялянства (Якуб Колас,

Максім Багдановіч, Максім Гарэцю), урэшце, уся нашаніуская школа літаратарау і грамадскіх дзеячау.

Пасля Першай сусветнай вайны, бальшавіцкай рэвалюцып 1917 года, падзелу Беларусі паміж савецкай Расіяй і адроджанай Польшчай паводле Рыжскай дамовы (18 сакавіка 1921 г.) хрысщянства заставалася духоунай апорай для народа у змаганні за нацыянальна-дзяржаунае самавызначэнне. Хрысщянская ментальнасць беларусау дапамагла ім не паддацца імперскай спакусе — бязбожнай бальшавіцкай дыктатуры у БССР і паланізатарскай у Заходняй Беларусі. На захадзе праваслауныя і каталіцкія беларусы захавалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць у рэвалюцыйным, а найболей негвалтоуным змаганні за щэалы адзінай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублжт

Беларуская штэлшенцыя у БССР перажыла спакусу бальшавіцкага ваяунічага атэізму з трагічнымі наступствамі — падауленнем і масавым знішчэннем эліты народа імперскай уладай бальшавікоу. Асабліва пасля кароткага перыяду нацыянальнага адраджэння Беларусі ва умовах вымушанай афіцыйнай палітыкі «беларусізацыі», па сутнасці дэкалашзацый Беларусі у 1922—1929 гг.

Бальшавіцкая улада у рэгіёнах былой Расійскай імперыі, а пасля Другой сусветнай вайны таксама у Цэнтральна-Усходняй Еуропе у кантэксце хрысціянскай эсхаталоги была акцыяй антыхрысщянскай. Бальшавікі «шчыра» прызнавалі сваю антыхрысщянскую сутнасць, падау- лялі хрысціянства і яго носьбітау, сцягам пралетарскага Мтэрнацыяналу прыкрывалі стратэ- гію на стварэнне сусветнай антыхрысщянскай, прарасійскай імперскай дзяржавы.

Хрысціянства перамагае сусветнае зло яго раздваеннем на непрымірымыя часткі — уну- траныя і міжнародныя. Бо імперскі нацыянал-сацыялізм, або фашызм у эсхаталаычным аспекце, і сусветны камунізм былі д’ябальскай карыкатурай на хрысщянскае Царства Божае. Расійскія бальшавікі аднавілі імперскае язычнщтва — сакралізацыю сваіх щэолагау, права- дыроу і сваёй дыктатарскай улады. А нямецкі фашызм — гэта старазаветная спакуса сусвет- нага панавання «выбранага» нямецкага народа. Не выпадкова ваякі Гітлера насілі на спронжках рамянёу выгравіраваны дэвіз — апошнія словы са звароту да народау прарока Ісаі: «З намі Бог!».

Дарэчы, тое прароцтва пачынаецца з папярэджання: «Варагуйце, народы, але дрыжыце; і слухайце, усе далёюя землі! Узбройвайцеся, але дрыжыце; узбройвайцеся, але дрыжыце...» (Іс. 8:9). Як далёка зайшлі сёння «народы І землі» ад эпохі Ісайі у справе узбраення! I не толькі не дрыжаць, наадварот, штодзённа гэтым хваляцца. Сёння забытыя усе колішнія за- паветы І рухі за мір на зямлі. Забылі дзяржавы хрысціянскую малітву пра мір ва усім свеце. Дзяржавы — вялікія i малыя — узбройваюцца i штодзённа хваляцца сваёй фенаменальнай зброяй. Адбываецца адцясненне хрысщянскай рэлши на узровень асабістага выбару. Дауно замоуклі прарокі усеагульнага міру i скарачэння узбраенняу. Так зразуметае «аддзяленне царквы ад дзяржавы» ва умовах сакралізацыі дзяржаунай улады, пранікнення «цывілізованага» язычнщтва у штодзённы побыт, масавую культуру, культ спорту, непавага да культурнай i нацыянальнай традыщи — неабходна пераадолець на аснове адзінства веры і ведау, рэлши і навукі.

Сёння, як ніколі раней, патрэбна прарочае Слова хрысщянства.

літаратура 1.

Кирилла мниха притча о человечестей души и о телесе... // Труды Отдела дневнерусской литературы. — Т. XII. — М.; Л., 1956. — С. 440—447. 2.

Біблія: Факс. узнауленне Бібліі, выдадзенай Скарынаю у 1517—1519 гг.: у 2 т. — Мінск: БелСЭ, 1990. Т. 1. 3.

Stankiewicz, Ad. Ks. Rodnaja mowa wiatyniach / Ad. Ks. Stankiewicz. — Adbitakz «Chrycijanskaj Dumki». — Wilnia, 1929. 4.

Станкевіч, А. Да гісторыі беларускага палттычнага вызвалення / А. Станкевіч. — Вільня: Выд-ва «Шляху Моладзі», 1934. 5.

Станкевіч, А. Хрысщянства І беларускі народ (Спроба сынтэзы) / А. Станкевіч. — Вільня: Выд. Беларускага Каталіцкага Выдавецтва, 1940. 6.

Конон, Вл. Вера н нация: Христианство в исторической судьбе белорусов / Вл. Конон // Нёман. — 1994. — № 5. — С. 156—164. 7.

Конан, У. Хрысщянства у истарычным лёсе беларусау / У. Конан // Беларуская думка XX стагоддзя: Філасофія, рэлтя, культура (Анталогія) / уклад., прадм. i апрац. Юры Гарбінскі. — Варшава, 1998. — С. 565—588. 8.

Конан, У. Драматычны шлях хрысщянства / У. Конан // Голас Радзімы. — 2000. — 05.01, 23.02, 12.04, 21.06, 19.07, 10.08. 9.

Марозава, С. В. Уніяцкая царква у культурна-пстарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.). Навучальны дапаможнік / С. В. Марозава. — Гродна, ГДУ імя Я. Купалы, 1996. 10.

Марозава, С. В. Уніяцкая царква у этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839) / С. В. Марозава. — Гродна, ГДУ імя Я. Купалы, 2001. 11.

Гарбінскі, Ю. Беларускія рэлтйныя дзеячы XX стагоддзя / Ю. Гарбінскі. — Мінск; Мюнхен: Беларус. кніга- збор, 1999. 12.

Garbife^, J. Bialoruski chrzescijacski ruch XX wieku: Sownik bioraficzno-bibliograficzny / J. Garbicski, J. Turonak. — Warszawa: Polska Akademia Nawuk, Instytut Slawistyki. — 2004. 13.

Францыск Скарына i яго час: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл.; Энцыклапедыя исторыи Беларусі: у 6 т. — Мінск: БелЭН, 1993—2003. — Т. 1—6, Кн. 1—2. 14.

Біблія: Факсімільнае узнауленне Бібліі, выдадзенае Францыскам Скарынаю у 1517—1519 гг.: у З т. — Мінск: БелСЭ, 1990—1991. — Т. 1—3. 15.

Biblija ruska, vylozena doktorom Franciskom Skorinoju: Apostol. Wilna, 1525. — Pederborn. — Munchen; Wien; Zurich, 2002. 16.

Акты, изданные Виленскою Археографическою Комиссиею. — Т. IX: Акты Виленского замкового суда. — Вильня, 1878.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме У. М. Конан хрысцшнствА НА ЭТАПАХ СТАНАУЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАУНАСЩ і КУЛЬТУРЫ:

  1. У. М. Конан хрысцшнствА НА ЭТАПАХ СТАНАУЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАУНАСЩ і КУЛЬТУРЫ
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -