<<
>>

В. А. Максімовіч ДУХОУНАСЦЬ ліТАРАТУРЬІ - НЕАД’ЕМНЫ СКлАДНІК ДУХОУНАСЦІ НАЦЫ1

Галоуная задача, якая стаіць перад навукоуцамьгумангтарыям/ звязана з далейшым кан- цэптуальным асэнсаваннем асноу нацыянальнага мастацтва і культуры увогуле на аснове новых метадалапчных прынцыпау, арыентуючыся на аб’ектыуную неабходнасць істотнай карэкцы/ щэйна-эстэтычнага і філасофскага абагульнення псторыка-культурнага досведу у галіне гуматтарыстыкЁ Галоунае у гэтай справе — выпрацаваць добра прадуманую стра- тэпю.

Надзвычай важна пры гэтым абаперціся на духоуныя традыцыі мінулага, што з’яу- ляецца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасці і адначасова спрыяльным фактарам культурнага прагрэсу у шірокім спектры яго праяу. Стабільнасць і запатрабава- насць нацыянальнай традыцый, фарміраванне духоуна-маральных асноу светапогляднай культуры сучаснага чалавека наупрост звязаныя з магчымасцю больш усвядомленага і глы- бокага успрымання як эстэтычнага патэнцыялу літаратурнай класікі, так і сучаснай мастац- кай думкі, паколькі многае спазнаецца толькі у параунанні.

Шматлікія даследчікі, не без важкіх на тое падстау, указваюць на разнастайнасць, шы- рыню мастацкай палітрі сучаснага літаратурнага працэсу. Пры гэтым адзначаецца тая акаліч- насць, што становіцца усё больш цяжка зводзіць да нечага аднаго, пэуным чынам класіфі- каваць, сютэматызаваць стракаты кангламерат лггаратурных з’яу, навінак. З дастатковай сту- пенню верагоднасці канстатуецца факт поліцэнтрычнасці (дэіерархізацыі), мноства мастацкіх канцэпцый і ідэй, асабліва тых, якія адносяцца да постмадэршсцюх канструкцый, нярэдка спалучаных не так з пазітіунай, колькі з негатыунай афарбаванасцю узнауляльнай карціні свету.

Сёння існуе вялікая небяспека трапіць у хітра расстауленыя сілкі гэтай літаратурнай «сма- коунщы». Яна найперш тоіцца у тым жа некантраляваным працэсе камерціялізацій літара- туры, у яе папулісцкай арыентацый, перанасічанасці кніжнага рынку таннай прадукцыяй постмадэрнісцкага «пакрою», якая не прызнае ніякіх эстэтычных і этычных табу і спрыяе ператварэнню самой сябе у крініцу разбэшчвання душ праз навязванне паталогіі і дэградацый у самых нізкіх іх праявах.

Нават з улікам неадназначнасці і шматмернасці працэсау, якія адбываюцца у сучасным грамадстве і літаратурі, не варта забывацца пра тое, што літаратура- знауца, нароуні з літаратарам, мастаком-творцам істотна уплывае на грамадскую свядомасць, на щэйна-эстэтычны узровень чытача. Ён заклікані стаяць на варце грамадскага слугавання праудзе, сумленнасці, духоунасці; яго прафесійні абавязак — ацэньваць сумнеуныя псеуда- мастацкія штукарствы на адпаведнасць вісокім крытэрыям мастацкасці і маральнасці самай высокай меркай патрабавальнасці. Без уліку гэтага мастацтва, літаратура не змогуць у поунай меры выканаць сваё высокае грамадскае і духоунае прызначэнне.

У сённяшшх умовах літаратура, як гэта ні трівіяльна гучыць, вызначаецца сваёй над- звычайнай ангажаванасцю. Для літаратара важнае значэнне набывае момант дэкларавання уласных поглядау, свядомае пазіціянаванне сваіх маральных і ідэйных установак, свайго унутранага кодэкса, светаадчування і светаразумення, сваіх пріхільнасцей і захапленняу, сімпатій і антыпатый. Літаратура тым і становіцца бліжэй да чалавека, што імкнецца найперш спасцігнуць яго унутраныя рухавікі — запыты-жаданш, — улавіць душэуную настрое- насць, зазірнуць у самыя аддаленыя, схаваныя ад вачэй непасвячоных закуткі яго душы.

Згаданы штарэс, безумоуна, знаходзіцца і у пільнім полі зроку постма,дэрнісцкай (і каля- постмадэрнісцкай) літаратурі. Але такая літаратура імкнецца атрымаць з «чалавечага матэ- рыялу» сваю карысць, найперш узбуйняючы перыферыйны, ценявы ракурс мастацка-псіхала- гічнага даследавання. Падобную літаратуру прыцягвае нестандартны, «альтэрнатыуны» тып героя і яго паводзін. Суб’ект даследавання яе, як правіла, абірае пазіцію пабочнага назіраль- ніка, статыста, ён можа абсалютна камфортна пачуваць сябе «культурным абарыгенам», вольным ад усялякага этычнага выбару, душэуных пакут (у тым ліку і пакут сумлення), гра- мадзянскага і проста чыста чалавечага абавязку, быць раунадушным, а то і абсалютна глухім да пачуццяу светлых і вісокіх. Наумысная сканцэнтраванасць увагі на анамальнасцях чалавечага жыцця не можа быць расцэнена толькі як цышчны віклік шэрай і нуднай паусядзён- насці, як гульня у нігілізм, «хвароба росту», як поза або бравада.

Абраная пазіція прадыкта- вана свядомым выбарам, мае адмыслова прадуманую і узважаную бескампрамісную светапо- глядную матывацыю, сваю філасофію, пранізаную духам адмаулення і пададзеную у вонкава прывабнай іпастасі. Праявы гэтага — у суцэльным ігнараванні маральнага кодэксу, маральных імператівау, здаровых стасункау з жыццём, ва уцёках у свет хваравіта-скажоніх мрояу, ілюзій — вычварных аскепкау свету рэальнага. Зрэшты, апошняга для постмадэрнісцкай свядомасці не існуе, бо ён пазбаулены у іх уяуленні сэнсу, дыялектычнай узаемаабумоуленасці і заканамернасці. Хаатызм, неупарадкаванасць, выпадковасць, часовасць для постмадэрнісц- кага канона — першасная, знакавая сутнасць жыцця. Урыукавыя і калейдаскапічна зменлівія эшзоды і фрагменты жыцця, брутальна і нонканфармістічна пераломленыя у хваравітай свядомасці постмадэртскага «героя», не дазваляюць асэнсаваць і прыняць свет як нешта цэль- нае, зладжанае, гарманічнае. Адваротны — непрывабны, схаваны ад щкауных вачэй — бок жыцця, рэлятышзм каштоунасных установак і этычных норм становіцца усёпаглынальным і суздром перакрывае шляхі да адэкватнага рэагавання і адэкватных паводзін. Уседазволе- насць — найперш у плане унутранай разбэшчанасщ — становіцца гіпертрафаванай самамэ- тай, самазададзенасцю для аутара і яго альтэрнатыунага героя. Відавочна, такая літаратура — водгук і заканамерны працяг вечнай няспыннай духоунай вайны дабра і ліха. Мэта такой «творчасці» — вызваленне чалавека ад усяго чалавечага, як бы гульнёвае прызвычайванне яго да нізкага, дзікунскага, першабытнага, агрэсуна-бунтоунага.

Празмернае тыражаванне перадапакаліптычных рэфлексш, дэманстрацыя — вольная або міжвольная — адкрытага цынізму, агрэшунасщ у паводзінах, навязванне стэрэатыпау мыслення і паводзін, з аднаго боку, і рэкламаванне стандартау спажывецка-тэхназаванай заход- няй цывілізацыі з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі — з іншага, нярэдка спрабуюць вытлумачваць як іманентную сутнасць супрацьборства хаосагенных і гармашзуючых пачат- кау. Але уся справа у тым, як нам падаецца, што з прычыны празмернай увагі да дэструктыу- ных, разбуральных па сваёй сутнасці праяу грамадскага жыцця і асобасных паводзін, літара- тура паволі губляе з поля зроку другі важны складнік — гармашзуючы, віталісцкі (жыцце- сцвярджальны).

Даследчыкі спрабуюць даць усяму гэтаму рознае тлумачэнне. У адных выпадках яны апелююць да магчымасщ паказу варыятыунасщ і шматстайнасці жыцця у выніку пашы- рэння светапогляднай сютэмы каардынат, напрамую звязанай шбыта са сцвярджэннем новых щэалау, каштоунасцей і нормау. У шшых — гавораць пра свядомае падкрэсленне куль- турнага рэлятывізму, які вядзе да адмаулення базісных прынцыпау традыцыйнай культуры, паэтыкі і эстэтыкі. Пры гэтым выпускаецца з поля зроку той факт, што літаратура, пазбауленая у сілу гэтых і шшых фактарау неабходнай паунаты і паунавартаснай эстэтычнай рэпрэзента- тыунасці, выракае сябе на стварэнне няпоунай, фактычна недасканалай мастацкай карцшы свету і чалавека. Нельга, мабыць, безапеляцыйна сцвярджаць, што карані гэтай з’явы маюць выключна суб’ектыуную матывацыю, якую можна вытлумачыць спецыфікай аутарскага света- погляду, аутарскім мастацкім бачаннем свету.

Адважымся выказаць здагадку, што гэты працэс і акалічнасць маюць цэлы шэраг чын- нікау, якія шмат у чым, калі не у пераважнай сваёй большасці, абумоулены і сацыяльна ангажаванымі перадумовамі уключна. І галоуная з іх, думаецца, ляжыць у плоскасці усё на- растаючай прагматычнасці падыходау да лтгаратуры і літаратурнай справы, у ператварэнш «прыгожага пісьменства» як фактару грамадска значнага, духоуна крэатыунага у сродак рас- кручвання даволі сумнеуных, але выгодных камерцыйных праектау, а значыць, у набыцц1 неуласцівага ёй статуса — быць разменнай манетай бізнесу. І гэты факт не патрабуе адмысло- вых доказау. І тэндэнцыя гэта шырока распаусюджана. Яна мае шэраг глыбшных агульных чыншкау, звязаных у першую чаргу з дэвальвацыяй грамадскіх норавау і духоуных прыяры- тэтау ва умовах глабалізацыі, стандартызацыі, уніфікацыі, «масаізацыі» чытацкіх зацікауленняу і інтарэсау, што усё настойлівей збочваюць на мяжу «ненарматыунага і некананічнага». Якое можна даць усяму гэтаму тлумачэнне? Ці дастаткова матываваць гэту з’яву працэсам «паско- ранага разбурэння» клаПчных традыцый і устойл!вых формау і прыёмау паэтычнага вы- казвання? У сітуацыі адкрытасці і незавершанасці эстэтычных пошукау якую ролю і значэн- не набывае фармальнае і змястоунае эксперыментаванне, адштурхоуванне ад новага псіха- эмацыйнага узроуню асэнсавання рэальнасщ? Як усё гэта уплывае на змястоуна-эстэтычны, сутнасны характар лпаратуры?

Уяуляецца акПяматычным фактам, што у складанай рэфлексИ сучаснасці архімодныя кан- цэпцыі і трактоукі з відавочнай прэтэнз!яй на арыгінальнасць, эксклюзіунасць часта пазна- чаныя відавочнай тэндэнцыйнасцю, далёкай ад насамрэчнага, рэальнага.

Часам яны успры- маюцца у фармаце прыгожых фраз, змястоунае напауненне якіх закалыхвае, усыпляе, але не дапамагае наблізіцца да шуканага. Колькі б ні паутаралі адэпты праславутай «новай літа- ратурнай скупцыи» аб пашырэнні духоуных гарызонтау, аб новых формах спасщжэння жыцця, новых канцэптуальных уяуленнях і аксіялагічных арыенщрах у межах тых жа постмадэртсцюх рэфлекПй, — тут нязменна прысутшчае малая крыха «гіпнозу», ілюзіі, «прыгажосщ», якія выключаюць, аднак, невыгодныя «непрыгожасщ», што псуюць агульны выгляд. 1ншым! сло- вамі, падобная паупрауда не вытлумачвае самой сутнасці праблемы, не дазваляе назваць рэчы сваімі імёнамі, а вэлюмуе, камуфлюе існае, сутнаснае, не зусім зручнае, надаючы «несім- патычнаму» па азначэнні вонкава інтрыгуючае аблічча, прывабны шарм, глянец і бляск. І калі кажуць аб сцвярджэнш эстэтычнага плюралізму, міжволі не прымаеш гэта на веру, таму што пачутае выклшае натуральную, нават на узроуні інтуіцыі, унутраную перасцярогу.

Не хацелася б сцвярджаць у лгтаратуры (на узроуні нейкага асновасутнаснага эстэтычнага закону) такое разуменне плюралізму, калі прызнаецца роунасць рознага, у тым ліку двухпо- люсна зараджанага, па логщы рэчау, дыяметральна процілеглага. Здавалася б, усяму павінна быць прадстаулена сваё месца пад сонцам, права на свой голас, знойдзена сваё ужыванне — дабру і злу, светламу і цёмнаму, маральнаму і амаральнаму, боскаму і д’ябальскаму. Але ці зможа кожны (і моцны і слабы) без шкоды для свайго розуму і пачуццяу гэта усё успрыняць, правільна распарадзіцца ім — без непажаданых наступствау для сябе і блізкага свайго? Які вынесе урок? Ці зможа утрымацца ад спакусы паспрабаваць, праверыць на практыцы, увасобіць у жыццё псеудапрыгожую мару, знітаваную з невынішчальным жаданнем атры- маць патрэбную дозу адрэналшу? Пытанні, прама скажам, з разраду рытарычных.

Выйсце, як падказвае сусветная мастацкая практыка, трэба шукаць на шляхах пакутлівага пошуку ющны праз знаходжанне і сцвярджэнне, у рэшце рэшт, гармоніі, прыгажосщ і жыц- цёвага аптымізму.

У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб падтрыманш і культываванні базісных, асновасутнасных каштоунасцей і установак, якія спрыяюць захаванню і развіццю аутаномнага асобаснага пачатку (= суверэннага статусу асобы). Дасягнуць патрэбнага, а галоунае, дзейс- нага эфекту магчыма пры усялякім задзейнічанні, актуалізацыі геннага кода культуры, мастацкіх архетыпау, міфалагем, канцэптау, якія садзейнічаюць найбольш прэзентатыунаму выяуленню сучаснасці і асобаснаму духоунаму самавыяуленню. Пісьменніка можа чакаць поспех там, дзе ён імкнецца абаперціся на традыцыйныя архетыповыя структуры і каноны, пераасэнса- ваць вопыт папярэднікау, круючыся высакароднай мэтай вывесці сучасніка з цянётау спажывальніцтва і падтрымаць у ім вечную прагу ідэалу. З крызюных сітуацый можна знайсці выйсце, абапіраючыся на цвёрдыя жыццёвыя асновы, не падуладныя відазмяненню у залежнасці ад выпадковага збегу абставін. І не кіравацца той думкай, што літаратура новага часу у сваіх эксперыментальна-пошукавых, постмадэрнісцкіх штудыях павінна стаць эстэтычным гегемонам і адсунуць «старую», у тым ліку і класічную літаратурную традыцыю, на другі план. Такія погляды ні у якім разе не павшны успрымацца усур’ёз, а тым больш станавіцца метадалагічным крэда літаратуразнауства і галоуным прынцыпам літаратурнай практыкЁ Псторыя пераконвае: з дапамогай плённай літаратурнай традыцып заусёды адкрывалася больш магчымасцей вызначыць галоуны вектар развіцця грамадства і выявщь патэнцыял тых сіл, якія надавалі імпульс яго устойліваму і па-сапрауднаму эфектыунаму гумашстычнаму і са- цыяльна-культурнаму абнауленню.

Цяпер як ніколі запатрабаваны узважаны, аб’ектыуны аналіз і падыход да кожнай з’явы мастацтва, устаноука на раскрыццё актуальных праблем развіцця лгтаратуры і самой літара- туры у цеснай сувязі з сучаснасцю, з днём сённяшшм. У кірунку умацавання дыялагічнай сувязі літаратурнай класікі, традыцып з актуальнымі сацыяльным/ духоУнымі, маральнымі праблемамі часу мастацкае слова найбольш адчувальна здольна выявщь сваю эстэтычную і гумашстычную сілу, паглыбщь пазнавальна-філасофскую энергію і узбагаціць сваю мастацка- вобразную палітру у адлюстраванні жыцця і раскрыцці духоунага свету свайго сучасніка. Беларуская літаратура у лепшых праявах заусёды адрознівалася сваёй яркай самабытнасцю, цеснай сувяззю з народна-гістарычнымі вытокамі і традыцыям/ з выпрабаванымі на жыцце- устойлівасць і сілу маральна-этычнымі асновамі хрысщянскага кодэкса, глыбокім і усебако- вым зразуменнем духоуна-сацыяльнага ідэалу. Без культывавання мастацкага слова, высокіх ідэалау гуманізму і патрыятызму практычна немагчыма умацаваць нацыянальны дух і на- цыянальную свядомасць грамадзян. Літаратура у Беларусі пстарычна набыла адмысловы статус і значнасць, бо аб’ектыуна была арыентавана на стварэнне і развіццё нацыянальнай ідэн- тычнасці, нацыянальнай адметнасці і нацыянальных формау жыцця у цэлым. Вось чаму істотна павышаецца яе роля у рашэнні актуальных задач нацыянальна-дзяржаунага і сацыякультур- нага будауніцтва, у фарміраванні і умацаванні духоуных падмуркау народа, нацыі.

Нацыя толькі тады будзе годна самапачуваць сябе у свеце, калі парупіцца беражліва захоуваць свой культурны генафонд, мэтанаюравана і рашуча весці курс на захаванне і збе- ражэнне сваіх духоуных вышынь, сваёй спадчыны, свайго нацыянальнага здабытку. Нароуні з Бібліяй, на кшжных паліцах хацелася б бачыць тамы, якія складаюць залаты фонд нашай айчыннай літаратуры. І ажыццявіць гэты маштабны праект мы павінны дзеля сучасных і бу- дучых пакаленняу, дзеля захавання чалавечага духу, чалавечнасці — у самым высокім значэнш гэтых слоу. І асаблівае месца у гэтым высакародным праекце павшны заняць творы класікау беларускай лгтаратуры, што пазначылі магістральныя кірункі станаулення айчыннай літара- туры, выявілі яе непауторнае аблічча, ідэйна-мастацкае, жанравае, стылявое наватарства, эстэтычную каштоунасць.

Важна пры гэтым не паслабляць, а наадварот, усяляк умацоуваць сувязь пераемнасці, роднасці — гістарічнай, культурнай, міжасобаснай. У кантэксце прымірэнчых пошукау не варта выключаць магчымасць знаходжання кропак судакранання паміж масавасцю і элгтар- насцю, класікай і жывой сучаснасцю і не імкнуцца заганяць іх у рэестр антагашстычнага светапогляднага канфлікту. Культываванне гарманізуючага пачатку, несумненна, пазпыуна адаб’ецца на унутрана канстытуцыйным самапачуванні асобы, умацуе яе маральны баланс, актівізуе рэзерваУстойлівасць, духоуную канстантнасць, сталасць. Усё гэта, у сваю чаргу, будзе спрыяць умацаванню веры у стабільнасць жыцця, у запатрабаванасць і дзейснасць па- тэнцыялу, закладзенага у чалавеку і накіраванага на тварэнне, на творчасць.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме В. А. Максімовіч ДУХОУНАСЦЬ ліТАРАТУРЬІ - НЕАД’ЕМНЫ СКлАДНІК ДУХОУНАСЦІ НАЦЫ1:

  1. Объективность и понимание в экономике43 Макс Вебер
  2.    Максим Грек
  3. МАКСИМ ТИРСКИЙ
  4. 14.9. Постанова ВУЦВК і РНК УСРР «Про заходи забезпечення рівноправності мов і про допомогу розвиткові української мови» (1 серпня 1923 р.)
  5. 17.14. Постанова колегії Міністерства освіти УРСР «Про додаткові заходи по вдосконаленню вивчення російської мови в освітніх школах і педагогічних навчальних закладах Української РСР» 148(29 червня 1983 р.)
  6. 17.15. Закон Української Радянської Соціалістичної Республіки «Про мови в Українській РСР» (28 жовтня 1989 р.)
  7. §13. Макс Шелер: дух и порыв – два атрибута бытия
  8. ДУХОУНАЯ АСНОВА КУЛЬТУРНАЙ САМАБЫТНАСЦ1: КАНТЭКСТ ГЛАБАЛ1ЗАЦЫ1 Уладыкоуская Л.М.
  9. БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ І УНІВЕРСАЛЬНІЇ КАНТЭКСТ Конан У.М.
  10. ПСТОРЫЯ ФІЛАСОФІІ У ОСТЭМЕ НАВУКІ, МОВЫ, ГІСТОРЬІІ Анцыповгч М.В.
  11. 1.1. ГОСУДАРСТВО, ОБЩЕСТВО, ЦЕРКОВЬ в ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКОМ КОНТЕКСТЕ: ИСТОРИЧЕСКИЙ опыт и СОВРЕМЕННЫЕ ТЕНДЕНЦИИ ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ А. А. Каваленя 1ДЭ1 ХрысЦ1ЯНсКАЙ МАрАЛЬНАсЦІ У ДУХоУНАЙ сПАДЧЫНЕ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ
  12. У. М. Конан хрысцшнствА НА ЭТАПАХ СТАНАУЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАУНАСЩ і КУЛЬТУРЫ
  13. І. І. Калачова РАДЗШНЫЯ АБРАДЫ БЕЛАРУСАУ: ЗВАРОТ ДА ТРАДЬЩЬІІ І СУЧАСНАСЦЬ
  14. В. А. Максімовіч ДУХОУНАСЦЬ ліТАРАТУРЬІ - НЕАД’ЕМНЫ СКлАДНІК ДУХОУНАСЦІ НАЦЫ1
  15. З. У. Драздова ЭТЫКА КАХАННЯ, сям’ї і ШЛЮБУ у ТВОРЧАСЦІ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ і ЗАХОДНІХ ПІСЬМЕННІКАУ (У ЛЮСТЭРКУ ХРЫСЩЯНСКАЙ ТРАДЫЦЬИ)
  16. Л. Ул. Іконнікава ДАМІНАВАННЕ АДМОУНАГА ПЕРСАНАЖА У ліТАРАТУРЬІ ЯК ВЬІНІК МАРАлЬНА-ДУХОУНАГА КРЫЗ1СУ ГРАМАДСТВА (ПА СТАРОНКАХ АПАВЯДАННЯУ Г. МАРЧУКА)
  17. ОГЛАВЛЕНИЕ
  18. МЕЖДИСЦИПЛИНАРНАЯ ПРОГРАММА ГУМАНИТАРНЫХ ИССЛЕДОВАНЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ У ЭПОХУ САЦЫ1ЯЛЬНЫ1Х ТРАНСФАРМАЦЫЙ В.А. Максімовіч
  19. ДУХОУНА-ФШАСОФСКІЯ АСПЕКТЫ МІЦКЕВІЧАВАГА РАМАНТЫЗМУ І ІХ 1НТЭРПРЭТАЦЫ1 У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЬІ С.Л. Мінскевіч
  20. 1.1. Фразовая номинация как объект лингвистического описания
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -