<<
>>

С. В. Марозава лёс КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ хх ст.

Для Беларусі Крыж Ефрасінні Полацкай з’яуляецца галоунай нацыянальнай рэліквіяй. Гэта каштоунасць як духоуная, так і матэрыяльная. Кавалачкі мошчау, закладзеныя у драу- ляную кіпарысавую аснову Крыжа; золата, срэбра і каштоуныя камяні, выкарыстаныя для упрыгожвання; тонкая ювелірная работа; надшсы — усё гэта робіць Крыж важнай крыніцай ведау для гюторыкау беларускага пісьменства і ушкальным помнікам мастацтва, шанаваным усімі хрысщянамй Зроблены у 1161 г.

майстрам-ювелірам Лазарам Богшам па заказе Ефрасінні для заснаванай ёй Спаскай царквы Крыж стау адным з сімвалау старажытнага усходнесла- вянскага царкоунага мастацтва.

Сведка 850-гадовай гісторыі, Крыж Ефрасінні Полацкай мае і уласную драматычную біяграфію. Аднойчы ён ужо пакідау межы Беларусі. Некаторы час ім валодау Іван Грозны. Аднак спужауся праклёну, напісанага на Крыжы, і палічыу за лепшае вярнуць яго у Полацк, што і зрабіу у 1563 г., калі захапіу горад. З канца ХVI ст. да 1841 г. Крыж захоувауся у полацкім Сафійскім саборы. У час нашэсця Напалеона рэлшвда замуравалі у яго сцяне. У 1841—1842 гг. полацкі архіепіскап Васіль Лужынскі вазіу Крыж у Маскву і Пецярбург, каб з яго дапамогай сабраць сродкі для сваёй епархіі. З 1842 да 1928 г. Крыж зноу захоувауся у Полацку, у Спаса- Ефрасіннеускім храме, пабудаваным у ХІІ ст.

У 1921 г. бальшавіцкія улады экспрапрыявалі святыню, як і шмат шшых дарагіх царкоуных каштоунасцей, і перадалі на захоуванне у мясцовы фінаддзел. У 1928 г. Крыж перадалі у Мінск, у Беларускі дзяржауны музей. Перадачу ажыццяуляу дырэктар музея, беларускі псторык і публі- цыст Вацлау Ластоускі, які дзеля гэтага спецыяльна прыязджау у Полацк. Акт перадачы- прыёмкі Крыжа, складзены і падшсаны В. Ластоускім, — важная і цікавая крынща па гісто- рыі рэліквіі.

У сувязі з тым, што мяжа БССР з Польшчай праходзіла недалёка ад Мінска, у пачатку 1930-х гадоу партыйна-дзяржаунае кірауніцтва Беларусі прыняло рашэнне, падтрыманае Крамлём, аб пераносе сталіцы рэспублш у Магілёу.

Пачалася падрыхтоука. У Магшёве пабу- давалі Дом урада — комплекс будынкау, які нагадвау мінскі Дом урада. Горад «падганялі» пад новы статус: пачалі знішчаць культавыя будынкі; звозілі каштоунасці Беларусі, шматлікія гютарычныя і культурныя рэлшви народа [8].

Магілёускі збор каштоунасцей складауся у асноуным з царкоунага начыння, забранага у 1920-я гады у царквы: многія дзясяткі старажытных ікон, у тым ліку у каштоуных аправах, кніг; прадметы культу і інш. Найвялікшым рарытэтам магшёускай калекцыі у 1928 г. стау Крыж Ефрасінні Полацкай — адна з самых шанаваных святынь праваслаунага свету.

Крыж змясцілі у экспазщыю Магілёускага краязнаучага музея у прыгожым асабняку, дзе да рэвалюцыі размяшчауся земскі банк. Гэта быу вельмі багаты і вядомы музей у СССР. Яшчэ да рэвалюцып ён славіуся унікальнымі калекцыямі гістарычных рарытэтау: кнігамі у залатых акладах, ювеліртімі Упрыгожаннямі з разрытых курганау, антычнымі залатымі рэчамі з раскопак Пампеі. Тут захоуваліся таксама залаты і срэбны ключы Магілёва; срэбная пячатка гэтага горада, дадзеная разам з магдэбургсюм правам; старажытная дарагая зброя; па некаторых даных — троннае крэсла імператрыцы Кацярыны ІІ; сані Напалеона і шшыя скарбы. Магшёусю музей стау своеасаблівым беларускім філіялам Дзяржсховішча.

Хутка мясцовыя улады былі занепакоены тым, што у музеі Крыж стау прадметам залішняй увагі і нават пакланення, і яго вырашылі схаваць ад людзей. Разам з іншымі каштоунасцямі

Крыж схавалі у спецыяльна абсталяваным пакоі-сейфе з масіунай металічнай рашоткай на акне і браніраванымі дзвярыма. Гэта былы банкаускі сейф [4, с. 8]. Існуе думка, што гэты «опіум» улады збіраліся прадаць за мяжу як антыкварыят [2, с. 36]. У гэтым пакоі Крыж знаходзіуся да сярэдзшы ліпеня 1941 г., калі фашысты злучылі кальцо акружэння вакол горада, хоць у 1930 (па шшых звестках, у 1933 г.) музей пераехау у другі будынак, а у яго памяшкан- нях размясціуся абкам партып [1, c. 121].

Загадкавае знікненне Крыжа у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны нарадзіла шмат чутак і падазрэнняу.

Што стала з Крыжам далей — аб гэтым можна меркаваць на падставе шэрагу ускосных доказау яго знікнення і месцазнаходжання.

У пасляваенныя гады пошукамі Крыжа ніхто не займауся. Цікавасць да страчанай святын1 стала праяуляцца у Беларусі з атрыманнем незалежнасці.

Існуюць тры галоуныя версіі знікнення нацыянальнай рэлжви № 1: заходняя, або «ня- мецка-амерыканская»; усходняя, або маскоуская; і мясцовая, або полацкая. Іх выразна сфарму- лявау беларускі вучоны, доктар фшалапчных навук, прафесар Адам Мальдзіс, які сорак гадоу займаецца пошукамі Крыжа. Значныя матэрыялы аб лёсе Крыжа за апошнія 20 гадоу сабра- ны камісіяй «Вяртанне» пры Беларускім фондзе культуры [3, с. 4].

Доугі час самай папулярнай і афщыйнай была заходняя версія знікнення скарбау. У савецкі час агучваць усходнюю версію было справай заучаснай і бесперспектыунай.

Паводле заходняй версіі, Крыж Ефрасінні Полацкай у Магілёве трапіу спачатку у рукі нямецкага афіцэра, а потым — у ЗША, у калекцыю Моргана. На гэты след навялі беларусау у 1970-я гады супрацоунікі Эрмітажа. Адзін з іх, Барыс Сапуноу, які рыхтавау адказ на запыт Магілёускага музея, ці няма у запасніках Эрмітажа эвакуяваных каштоунасцей, сцвярджау, што Крыж асеу у калекцыі Моргана. У прыватнай размове з А. Мальдзісам у 1990 г. ён удаклад- ніу, што Крыж быу куплены на аукцыёне у Заходняй Еуропе больш за 25 гадоу таму і на яго страчаны усе правы. Таму святыню наурад ці удасца вярнуць у Беларусь.

Свой адказ на запыт Магшёускага музея Б. Сапуноу грунтавау на артыкуле пра перага- родчатыя эмалі іншага, тады ужо памерлага супрацоуніка Эрмітажа Б. Шалкоунікава, апублікаваным у 1970-я гады у адным спецыяльным амерыканскім часопісе. Будучы у свой час у Нью-Ёрку, Б. Шалкоунікау настойліва намагауся прарвацца у запаснікі морганаускага музея. Але яго папярэдзт, каб тут не вярцеуся, бо можа не вярнуцца дахаты.

Адмова беларускім эмігрантам ЗША, якія наведалі фонд, бібліятэку і музей Пірпонта Моргана, у просьбе паказаць нацыянальную рэлжвда замацавала у заакіянскай беларускай дыяспары веру у заходнюю версію знікнення Крыжа.

У 1990 г. пошукі Крыжа у вядомай амерыканскай фундацып Пірпонта Моргана вёу А. Мальдзіс, які знаходзіуся у Нью-Ёрку у складзе беларускай дэлегацып на чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Ён наведау б!бл!ятэку, музей. Гэты музей заснавау яшчэ у канцы ХІХ ст. магнат і мецэнат Пірпонт Морган (1837—1913). У музеі беларускі вучоны бачыу Біблію Гутэнберга, а таксама нямала чэшсюх і нямецкіх крыжоу і іншых рэліквій часоу Ефрасінні Полацкай, якія Морган набыу яшчэ у час вучобы у Еуропе. Значыць, разважыу А. Мальдзіс, у прынцы- пе і наша рэлжв!я магла зацікавіць нашчадкау заснавальніка музея, які асабліва захапляуся сярэднявечным! шклянымі вырабамі.

У экспазіцыі музея Крыжа не аказалася. Але ён мог трапіць у запаснікі. Запаснікі уяу- ляюць з сябе вялікае сховішча пад падлогай музея, падзеленае на 12 адсекау, і у кожнага — свой асобны захавальнік, які ведае толькі тое, што знаходзіцца у яго адсеку.

Цяпер гэтыя найбагацейшыя зборы не належаць Морганам — у 1924 г. яны набылі статус грамадскага фонду. Савет дырэктарау працягвае набываць на аукцыёнах экспанаты, цэлыя калекцый Прычым усё гэта робіцца галосна.

Тады ж, у 1990 г., прадстауніцтва Беларусі пры ААН зрабіла запыт у Морганаускі фонд на прадмет наяунасці у ім Крыжа Ефрасінні Полацкай. Адказ быу адмоуны — у зборы Пірпонта Моргана Крыжа няма, а за калекцый шшых Морганау Савет дырэктарау не ручауся.

Была зроблена і заяука у 1нтэрпол. Прауда, у ёй не хапала галоунага — аргументаваных доказау.

У Нью-Ёркскай публічнай б!бл!ятэцы А. Мальдзіс знайшоу згаданы вышэй артыкул Б. Шалкоунікава, апублікаваны у часопісе «The Journal of Glass Study» за 1966 г. Але у ім не аказалася ніякіх доказау, што Крыж дастауся нямецкім акупантам, а праз іх — амерыканцам. На падставе гэтага А. Мальдзіс прыйшоу да высновы, што у 1970-я гады супрацоунікі Эрмгтажа навялі беларусау на шжывы след [3, с. 4].

Шэраг аргументау накіроувае даследчыкау у пошуках Крыжа Ефрасінні Полацкай па усходнім следзе. Гэта успамшы сведкау і удзельнікау вывазу Крыжа, якія з’явіліся або былі абнарода- ваны праз прэсу у 1990-я гады.

Абарона Магшёва у 1941 г. працягвалася доуга, і асноуныя каштоунасці з пакоя-сейфа у будынку Магшёускага абкама партый, паводле гэтых успамінау, былі вывезены на аутамашынах да захопу горада фашыстамй

Былы чырвонаармеец Пётр Паддубскі (нядауна памёр) быу шафёрам, які вывозіу скарбы у Маскву. 13 ліпеня 1941 г., у самы разгар баёу за Магшёу, камендант загадау яму вывезц1 з горада нейкі каштоуны груз. Пятру добра запомнілася, як адзін з тых, хто з будынка абкама парші грузіу у кузау пакункі і мяшкі, сказау: «Какой крест красивый».

У кабіну да Паддубскага сеу першы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка, які кіравау гэтай аперацыяй, і разам з дзвюма палутаркамі, гружанымі банкаускімі каштоунасцямі, калона рушыла на Маскву. Маршрут быу складаны, часта бамбілі варожыя самалёты. Але праз два дні груз даставілі у сталіцу ва упрауленне Чырвонай Арміі, будынак якога знаходзіуся на Ленінскіх гарах.

Гэту інфармацыю былы шафёр перадау супрацоуніку Камітэта дзяржбяспекі па Магілёускай вобласці Сяргею Багдановічу, які у 1997 г. агучыу яе на Міжнароднай канферэнцыі пад эгщай ЮНЕСКА па пытаннях рэстытуцый

Некаторыя штрыхі у гісторыю прыёму-перадачы каштоунасцей у Маскве унёс адзін з ма- гіляучан, што ведау чалавека, які у 1941 г. эвакуявау маёмасць з пакоя-сейфа абкама партый Той яму расказау, што адвезлі у Маскву і здалі у банк карціны, абразы, золата, срэбра — усяго больш за дзве тысячы прадметау. Калі іх там прымал! па вопісе, нечакана з’явіуся Берыя, — уважліва аглядау прадметы і з захапленнем цмокау языком [3, с. 4].

У 1943 г., будучы у Маскве, П. Панамарэнка, які меу непасрэднае дачыненне да лёсу Крыжа, не ставіу пад сумненне яго рэальнае існаванне, прычым не дзесьці за акіянам, а на са- вецкай прасторы. Гэта не значыць, што пасля 1943 г. Крыж не мог трапіць на Захад: як апла- та па ленд-лізе, праз чорны рынак з удзелам Берый ці яго нашчадкау [3, с. 7].

Але і у сакавіку 1945 г., выступаючы на VI Пленуме ЦК камсамола Беларусі, П. Панамарэнка зноу згадвау пра Крыж Ефрасінні Полацкай і пры гэтым, як вышкае з кантэксту, не лічыу яго зшклым, а, хутчэй за усё, ведау, дзе знаходзіцца рэліквія [7].

Даваенны і пасляваенны дырэктар Магшёускага музея Іван Мігулін меу і добра ведау да- ваенны вопіс рэчау, што знаходзіліся у пакоі-сейфе у будынку абкама партыі, і у 1944 г., а потым у 1947 г. па памяці склау «Спіс разрабаваных нямецкімі акупантамі культурна-гіста- рычных каштоунасцей, якія захоуваліся у Магілёускім дзяржауным гістарычным музеі да Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944 гг.» і «Акт аб кошце стратау». Гэтыя дакументы — важ- ныя гістарычныя крынщы. У абодвух спісах фігуруе Крыж Ефрасінні Полацкай, і у акце названы яго кошт — 6 млн руб. Сярод каштоунасцей, якія зніклі з Магшёускага музея, у пер- шым спісе — 89 пазщый, у другім — 24 (што выклжае шмат пытанняу). У акце страт пера- лічаны ключ горада Магшёва з золата і срэбра коштам 1 млн руб.; 150 ікон беларускіх майстроу ХШ—ХVШ стст., ацэненых у 5 млн руб.; калекцыя халоднай і агнястрэльнай зброі Х—ХІV стст., даспехау і узбраення з 280 прадметау, ацэненая у 1 млн руб.; калекцыя са 175 рукашсных і старадрукаваных кніг і грамат коштам 3 млн руб. і шшыя скарбы. Агульныя страты музея ацэнены у больш за 60 млн руб. [8]. Гэта незлічоныя багацці.

Але і гэта няпоуныя спісы зшклых каштоунасцей. Сярод іх былі таксама срэбныя пячаткі Магілёва, дадзеныя яму разам з магдэбургсюм правам; булава Жыымонта ІІІ; срэбная мітра Георгія Каніскага і інш. Ёсць падлікі, што агульны кошт магшёускай калекцып складае не менш за 300 млн доларау.

Застаецца незразумелым, чаму дырэктара І. Мігуліна, які у 1941 г. кінуу рэліквіі ворагу, а потым вярнууся у горад на другі дзень пасля вызвалення і пачау будаваць сабе дом, не пакаралі за бяздзейнасць. Ён адчайна апраудвауся: мауляу, што той Крыж — не такое прада- валася за мяжу у 1930-я гады. Нават залатыя Упрыгожанні з Пампеі не змаглі выратаваць. І не у яго усё гэта было, не у музеі, а у абкаме, пакоі-сейфе. Там гаспадарылі перад прыходам немцау адны партыйцы, масквічы нейкія [2, с. 36—37].

Сімптамагачна, што пасля вайны усё гэта нідзе «не засвяцілася», акрамя Слуцкага Еван- гелля. Таму даследчыю мяркуюць, што усе магшёусюя каштоунасці схаваны у адным месцы, і каб знайсці Крыж, трэба шукаць іх усе.

Крыж Ефрасінні Полацкай знік з пакоя-сейфа разам з яшчэ адной вялікай святыняй беларускай зямлі — Слуцкім Евангеллем. Уласнаручна перапісанае у 1582 г. слуцкім князем

Юрыем Алелькам і стагоддзямі захаванае у Свята-Троіцкім Слуцкім манастыры, яно успры- маецца даследчыкамі разам з Крыжам Ефрасінні непарыунай парай.

Вось цуд: у 1994 г. прыхаджанка аднаго з мінскіх прыходау прапанавала у знак падзякі святару, які адпявау яе сваяка, кнігу, якую гэты сваяк-нябожчык выратавау ад знпттчэння. Аказалася, што гэта вялікі духоуны і гютарычны скарб праваслаунай царквы — Слуцкае Евангелле [4]. Гэта першая і прытым вельмі значная культурная каштоунасць, якая аб’явілася, была вернута народу з тысяч артэфактау, што летам 1941 г. зніклі з будынка Магшёускага абкама партыЁ Помнік нацыянальнай культуры вярнууся з 60-гадовага нябыту [2].

Усходні след вядзе, такім чынам, у Маскву або — Санкт-Пецярбург, Эрмітаж. Называюц- ца таксама гарады Уфа і Самара, дзе у час вайны захоуваліся магілёускія архівы. Не выклю- чана і тое, што Крыж знаходзіцца у адным з царкоуных зборау Расіі.

На думку А. Мальдзіса, спасылка супрацоунікау Эрмітажа на памерлага прафесара Б. Шал- коунікава рабілася, хутчэй за усё, дзеля таго, каб адвесці падазрэнні. Ён зауважыу і тое, што як толькі беларусы актывізуюць пошукі Крыжа, кожны раз усплывае «заходні след». То з’яу- ляюцца сцвярджэнні, што каштоунасці маглі сплысці за акіян як аплата за пастаукі па ленд- лізе; то у расійскай прэсе з’яуляецца версія, што Крыж і шшыя магілёускія каштоунасці не давезлі да Масквы, схавалі па дарозе; то узнікае меркаванне, што яны у Смаленску папалі у рукі фашыстау, каманды Разенберга [3, с. 4].

У 2000 г. нехта Мікалай Пятроускі выступу у часопісе «Эхо планеты» з непрыняццем версіі беларускіх чэюстау аб тым, што «магшёусюя скарбы» згубіліся недзе на тэрыторы1 Расійскай Федэрацыі. Ён сцвярджау, што рассакрэчаныя архівы ваеннага злачынцы Альфрэда Разенберга дазваляюць меркаваць, што разам з іншымі мастацкімі каштоунасцямі Беларусі Крыж быу вывезены у фашысцкую Германію [6].

Архіу «Аператыунага штаба рэйхсляйтэра Разенберга» — спецыяльнай арганізацыі, якая займалася вывазам у Германію культурных каштоунасцей з акупаваных тэрыторый, разрознены, раскщаны часткамі па архівах і бібліятэках ЗША і Еуропы і для даследчыкау цяжкада- ступны. У анатаваным фондзе маскоускай часткі разенбергаускага архіва М. Пятроускі знай- шоу запіс 1943 г. Гэта паведамленне доктара Эсэра у зондэрштаб «Выяуленчае мастацтва» аб так званым Магілёускім срэбным скарбе. Указваецца, што скарб знаходзіцца у Смаленску у СД, але ужо афщыйна перададзены Штабу, а менавіта зондэркамандзе «Смаленск». Скарб складаецца з 369 прадметау, упакаваных у чатыры вялікія скрыні. Больш падрабязнага апісання няма. Эсэр абяцау пазней прыслаць вопіс.

На падставе гэтага запісу М. Пятроускі зрабіу выснову, што «магшёусюя скарбы» да Ма- сквы так і не дабраліся. Хутчэй за усё, яны былі схаваны у Смаленску у нейкім укрыцці падчас эвакуацып па дарозе з Магшёва у Маскву. Там яны і былі захоплены немцамі.

Выяуленне спіса каштоунасцей, якімі валодау доктар Эсэр, на думку М. Пятроускага, можа даць новы імпульс пошуку «магшёусюх скарбау» у заходнім напрамку. У яго зашсцы нічога не гаворыцца пра Крыж Ефрасінні Полацкай. Але мы добра ведаем, што гэта святыня была у складзе магшёускай калекцыі [6].

Паводле полацкай версіі знікнення Крыжа, ён застауся там, дзе і быу зроблены. Калі у 1920-я гады савецкая улада праводзіла экспрапрыяцыю царкоунай маёмасці, полацкае духа- венства прадставіла копію, падробку Крыжа. Зразумела, што такая падробка была пад сілу толькі майстру-ювеліру. Ці быу тады такі у Полацку? Вядома, што копія Крыжа на той час ужо мелася у адным з храмау Латвіі. Полацкая падробка трапіла у Мінск, потым у Магшёу і была вывезена далей.

На карысць гэтай версіі можа сведчыць апісанне рэліквіі, зробленае у 1928 г. Вацлавам Ластоускім у сувязі з яе перадачай з Полацка у Мінск. Дзіуна, чаму ён, дасведчаны гісторык, збіральнік старажытнасцей, нарабіу фактычных памылак у апісанні Крыжа. У акце прыёмю- перадачы сказана, што ён зроблены з дубовага дрэва (гюторык павінен быу ведаць, што асно- ва Крыжа — кшарысавая), што некаторыя каштоуныя камяні заменены шкельцамі. А можа такім чынам В. Ластоускі давау сігнал нашчадкам, што у яго руках быу не арыгшал, а падробка, а сама рэліквія з яго мауклівай згоды засталася у Полацку [3, с. 4]?

Ёсць яшчэ адна мясцовая беларуская версія — «магілеуская». Згодна з ёй, у 1941 г. каш- тоунасці вывезщ на усход не паспелі, бо 15—16 ліпеня у раёне Чавусау злучылася нямецкае кальцо акружэння Магілёва. Чэкісты, разумеючы, што ім не удасца прарвацца са скарбамі, закапалі іх дзесьці у гэтым раёне, а самі разышлюя, каб па адным перайсці лінію фронту. Ёсць таксама легенда, што Крыж разам з іншымі рэлігійнымі каштоунасцямі музея пакінулі на захаванне некаму з магшёусюх святароу, след якога навечна згубіуся у ваеннай віхурм [1, с. 123].

На жаль, тайну зніклай рэлжви да сённяшняга дня раскрыць не удалося. Але час ад часу дзякуючы новавыяуленым арх!уным дакументам і успамінам сведкау праясняюцца некато- рыя дэталі. Пошукамі займаюцца супрацоунікі 1нтэрпола, які зарэгістравау зніклую белару- скую рэлжвда пад нумарам 34-1130 [1, с. 124], і КДБ Беларусі. Нельга сказаць, што іх намаганні не даюць вышкау. Злоулена некалькі прадпрымальных дзеячау, якія намагаліся прыму- сіць замежнікау купіць зусім новы «Крыж Ефрасінні». Грошы за падробкі хацелі атрымаць сапраудныя.

У свой час балгарская беларусістка Венета Георгіева-Казарава спытала знакамітую праро- чыцу Вангу, дзе знаходзіцца Крыж Ефрасінні Полацкай. Тая адказала: «А чаго беларусы хва- лююцца? Крыж хутка знойдзецца».

У гэтай заблытанай, тупіковай сітуацыі у пачатку 1990-х гадоу нарадзілася ідэя аб аднау- ленні у сваім гістарычным выглядзе страчанай рэлжви беларускага народа. Пяць гадоу пра- цавау над гэтым ушкальным вырабам мастак-эмальер з Брэста Мікалай Кузьміч, карыстаючыся фотанегатывамі 1896 г., зробленым! з Крыжа, здымкамі ХХ ст. і дакументамі ХІІ ст.; асвоіу старажытную тэхніку нанясення эмалей. За гэту працу бібліяграфічны цэнтр Кембрыджска- га універсітэта (Вялікабрытанія) прысво!у брэсцкаму нашчадку Лазара Богшы званне «Чала- век стагоддзя» [5]. Адноулены крыж, асвечаны мітрапалітам Філарэтам, разам з уманціра- ванымі у аснову мошчамі, прывезенымі з Іерусаліма, мае ужо самастойную духоуна-культур- ную каштоунасць.

Ёсць меркаванне, што спакой, згода і працвітанне прыйдуць на зямлю Беларусі, калі будзе знойдзена і вернута на месца галоуная нацыянальная рэліквія усіх беларусау — Крыж, зроблены Лазарам Богшам 850 гадоу таму.

Літаратура 1.

Асіноускі С. Таямніца крыжа Ефрасінні Полацкай // Арх!вы і справаводства. — 2006. — № 1. — С. 116—126. 2.

Мальдзіс А. З’яуленне Слуцкага Евангелля // Беларусь. — 2008. — Жн. — С. 34—37. 3.

Мальдзіс А. Рэальны след нацыянальнай раліквіі № 1 // Голас Радз!мы. — 2003. — 17 красав. — С. 5—6. 4.

Мальдис А. Крест Ефросинии Полоцкой: Три версии исчезновения национальной реликвии номер 1 // Беларусь сегодня. — 2008. — 4 апр. — С. 8—9. 5.

Николай Кузьмич: Тайны раскрываются во сне // Сов. Белоруссия. — 2004. — 18 авг. — С. 8—9. 6.

Петровский Н. Кто же похитил Крест Ефросинии? // Эхо планеты. — 2000. — № 11. — С. 22—26. 7.

Скалабан В. В ожидании Креста? // Труд в Беларуси. — 2005. — 20 янв. — С. 21. 8.

Юшкевич В. Тайна креста // Сов. Белоруссия. — 1990. — 28 сент.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме С. В. Марозава лёс КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ хх ст.:

  1. С. В. Марозава лёс КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ хх ст.
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -