<<
>>

Н. В. Паляшчук, Г. У. Федарэнка, Э. В. Ярмоленка ВЯРТАННЕ СВЯТЫН1: СлУЦКАЕ ЕВАНГЕллЕ 1581 г.

Надзённай задачай сучаснага грамадства застаецца захаванне пісьмовай спадчыны народа, папулярызацыя звестак пра яе, абуджэнне цікавасці да Слова. Па колькасці тэкстау і па іх жанравай структуры у складзе старабеларускай кніжнай спадчыны адметнае месца займае рэлігійнае пісьменства.

Прычыны распаусюджання культавых тэкстау трэба бачыць у той значнай ролі, якую мела веравызнанне для старажытнай Беларусі. Суіснаванне праваслауя, каталіцызму, пратэстантызму, язычніцтва, уніяцтва і магаметанскай веры на тэрыторыі нашых продкау дазваляюць гаварыць пра Старажытную Беларусь як пра поліканфесійную дзяржаву.

Слуцкае Евангелле 1581 г. адносіцца да ліку евангелляу беларускага паходжання (г. зн. створаных ці знойдзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі), як Тураускае (ХІ ст.), Аршанскае (другая палова ХІІІ ст.), Полацкае (ХІІІ—ХГУ ст.), Друцкае (ХГУ ст.), Лаурышаускае (ХІУ ст.), Мсціжскае (ХІУ ст.), Пінскае (ХІУст.), Жыровщкае (ХУ ст.), Шарашоускае (канец ХУ ст., паводле шшых звестак — сярэдзша ХУІ ст.), Другое Тураускае (ХУІ — пачатак XVII ст.).

Лёс Слуцкага Евангелля — гэта асобная, яшчэ не дастаткова вывучаная псторыя. Пера- пісанае, як мяркуюць, у 1581 г. слуцкім князем Юрыем Юр’евічам Алелькавічам («для вечнаго богомолія і спасенія души своея, во незабытную память прародителей своихъ К. С., родителей, самаго себя»), яно яшчэ у канцы ХІХ ст. захоувалася у рызнщы Слуцкага Свята-Духава манастыра. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны манускрыпт знаходзіуся у фондах Магшёу- скага дзяржаунага гютарычнага музея, адкуль бясследна знік больш чым на паустагоддзя. У 2003 г. на 10-х Мінскіх епархіяльных чытаннях Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Фшарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, паказау удзельнікам Слуцкае Евангелле і паведаміу гісто- рыю яго вяртання. Сёння святыня захоуваецца у Мінскім епархіяльным упрауленні.

Пры садзейнічанні і па бласлауленні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Фшарэта, Патрыяр- шага Экзарха усяе Беларусі, была распачата работа па навуковым даследаванні Слуцкага Евангелля.

На працягу 2005—2007 гг. супрацоунікамі Шстытута мовазнауства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Паляшчук Н. В., Федарэнка Г. У., Ярмоленка Э. В.) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Пшыбытка В. В., Рошчына Т. І., Станкевіч Л. І.) пры падтрымцы Беларускага рэс- публіканскага фонда фундаментальных даследаванняу праводзілася навукова-даследчая работа «Слуцкае Евангелле ЩУ! ст.) як помнік моунай спадчыны беларускага народа», мэтай якой было комплекснае лшгвютычнае даследаванне помніка і стварэнне мультымедыйнага дыска Слуцкага Евангелля.

Для работы рукапіс Евангелля быу алічбаваны фотамастаком А. В. Шчукшым, што дало магчымасць стварыць высакаякасную страхавую копію святыні. Затым быу здзейснены камп’ютарны набор тэксту арыгшала сучасным грамадзянскім шрыфтам з дабауленнем некаторых графем (^, U, W, \, га, S, Ж, F, R, V і інш.). Тэкст узноулены з захаваннем яго дзялення на люты, слупкі, радкі; злітна напюаны тэкст разбпы на паасобныя словы, узнауляецца літара у літару; вынасныя літары напісаны курсівам у радку; літары з лшавым значэннем узноулены без змен, з захаваннем усіх дадатковых знакау: цплы, кропкі, знака тысячы; ініцыялы, па- мастацку выкананыя вялікія літары адноулены больш буйным шрыфтам і г. д.

Упершыню было праведзена кадыкалапчнае і палеаграфічнае апісанне рукапісу. Даныя філігранаграфіі паказалі, што папера кодэкса датуецца першай — пачаткам другой чвэрщ XУI ст. Аднак, згодна з тэкстам надпісу на таблічцы, якая мелася на сярэбранай аправе Евангелля да 1864 г. («Анно 1581 выписалъ, року Р. Х. 1582 г. іюня 4 дня надалъ»), датай ства- рэння рукапісу названы 1581 г. Адзначана, што дэкор рукапісу выкананы у мастацкіх трады- цыях арнаментацыі славянскіх рукапісау XУI ст. — выкарыстаны геаметрычны (стыль пля- цення) і раслшны арнаменты (неавізантыйскі стыль). Мастацкае афармленне Слуцкага Евангелля выканана адной асобай: каларыстычная гама заставак і шщыялау адзіная і выкананы яны у адной манеры. Даследаванне рукапісу de visu у Мінскім епархіяльным упрауленні выявша, што першапачатковая знешняя структура кніжнага блока Слуцкага Евангелля не парушана: захаваліся усе сшытю, люты у сшытках не страчаны і знаходзяцца на сваіх месцах у сшытках, узноуленыя лісты адсутнічаюць.

Рукапіс двойчы рэстауравауся. У першы раз — у канцы XVIII ст.— пачатку ХІХ ст., пауторна — у канцы ХІХ ст. — пачатку ХХ ст., але не пазней за 1929 г. Пры першаснай рэстаурацып рукапіс быу значна абрэзаны.

У працэсе комплекснага лінгвісгачнага даследавання рукапісу былі прааналізаваны моу- ныя асаблівасці Слуцкага Евангелля на графіка-арфаграфічным, марфалагічным, сінтаксіч- ным, лексічным узроунях. Слуцкае Евангелле напісана уставам. Вывучэнне графічных асаблівасцей выявіла спецыфіку ужывання у рукапісе літар, якія абазначаюць галосныя і зыч- ныя гукі, надрадковых знакау (цітлы, оксіі, вары/ каморы, псілы, дасіі, кендземы), а таксама радковых знакау (кропкі, коскі, кропкі з коскай, «сцішыцы»). Тэкст напісаны на царкоунасла- вянскай мове. У рукапісе зафжсаваны адзінкавыя напісанні, якія можна разглядаць як адлю- страванне рыс беларускай мовы: двойчы сустрэлася напісанне ы пасля ж (л3ых, 0Yжы); спа- радычна фіксуецца о на месцы Е пасля шыпячых, што сведчыць пра іх цвёрдае вымауленне (параун.: HMUREMOY — HMOYROMOY, къ пославшнмж МА — къ nocAdB^rnoMOY *А); як адлюстраванне зацвярдзення [р] кваліфікуем напісанні оврафнтю, dd^dpOY; як адлюстраванне акання разгля- даем наступныя выпадкі ужывання лгтары d на месцы о: пdpdжоY пастыре, OYTdnddxoY, лл^ро СЕНЕ продано высна трнх СТ^ХП^НА^Ь.Н дана ннфнл. Аднак названыя напісанні толькі сведчаць пра беларускае паходжанне перашсчыка, а моуную сістэму рукапісу не парушаюць. Даследаваны марфалагічны лад помніка: прааналізавана сістэма скланення зменных часцін мовы — на- зоунікау, прыметнікау, займеннікау, лічэбнікау, сістэма спражэння дзеясловау. Разгледжаны сінтаксічныя асаблівасці рукапісу: вывучаны адлюстраваныя у ім тыпы сувязі слоу у слова- злучэннях, спосабы выражэння галоуных і даданых членау сказа, сказы з другім вшавальным, з назоуным прэдыкатыуным, з давальным самастойным, сказы з простай мовай, адмоуныя сказы. Апісаны слоУнікавы склад помніка: лекстчныя адзінкі раскласіфікаваны у залежнасці ад наяунасці у іх агульнай семантычнай прыкметы, што дазволіла размежаваць лексіку са значэннем прадметнасці, прыкметы, дзеяння; раскрыты семантычны аб’ём лексем, дадзена іх агульная генетычная характарыстыка.

У вышку даследавання быу створаны мультымедыйны дыск «Вяртанне святыні. Слуцкае Евангелле: беларускі рукапіс XVI ст.» (2008 г.) [1]. На дыску прадстаулены: высакаякасная электронная копія Слуцкага Евангелля, узноулены тэкст рукапісу (камп’ютарны набор), кадыкалапчнае апісанне рукапісу, лінгвістычны каментарый, слоунік, бібліяграфія па тэме даследавання, шфармацыя аб праекце. Падрыхтаваны шфармацыйны рэсурс ілюструе сучас- ныя прыёмы і адносіны да папулярызацыі, захавання помнікау са шматвекавой гісторыяй, якія сведчаць пра багацце кніжнай спадчыны Беларусі. Ва умовах імклівага распаусюджвання камп’ютарных тэхналогій, узрастання ролі і маштабу шфармацыйных камунікацый яго з’яу- ленне, безумоуна, своечасовае. Спосаб падачы вышкау навукова-даследчай работы на кампакт- дыску трэба прызнаць перспектыуным і эканамічна выгадным.

Праведзеная работа — прыклад інтэграцыйнай дзейнасці супрацоунікау Інстытута мовы і лпаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі у справе захавання пісьмовай спадчыны краіны, увядзення у навуковы зварот шэрагу новых крынщ, пашырэння «дакументальнай» базы навуковых даследаванняу.

У 2009 г. выдавецтвам Беларускай Праваслаунай Царквы ажыццёулена факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля 1581 г., дапоуненае дзвюма кнігамі «Святое Евангеліе. Слуцк» [2] (у кнізе І прадстаулены узноулены тэкст Слуцкага Евангелля, у кнігу ІІ уключана навуковае даследаванне рукапісу).

літаратура 1.

Слуцкае Евангелле: беларускі рукапіс XVI ст. [Электронны рэсурс] / Нацыянальнай бібліятэка Беларусі, Інстаїтут мовазнауства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспублжансю фонд фундаментальных даследаванняу; аутары: Н. В. Паляшчук (нав. кір.), Э. В. Ярмоленка, Г. У. Федарэнка, Л. І. Станкевіч, Т. І. Рошчына; складальнік Т. І. Рошчына; адказны за выпуск Т. І. Рошчына; праграміраванне, дызайн В. В. Пшыбытка; алічбоука рукапісу А. В. Шчукін; музыкальны рэдактар Л. А. Густава. — Электронныя даныя і праграма (700 Мб; 17 ул.-выд. арк. + алічбаваны тэкст 533 с.). — Мінск, 2007. — 1 электронны аптычны дыск (СБ-КОМ). — Сютэмныя патра- баванні: Intel Pentium II 400; 64 Mb RAM; SVGA; Windows 98. 2.

Паляшчук Н. В., Федарэнка Г. У., Ярмоленка Э. В. Святое Евангеліе. Слуцк. — Мінск, 2009. — Кн. 1: Узноу- лены тэкст. Кн. 2: Даследаванне рукапісу.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме Н. В. Паляшчук, Г. У. Федарэнка, Э. В. Ярмоленка ВЯРТАННЕ СВЯТЫН1: СлУЦКАЕ ЕВАНГЕллЕ 1581 г.:

  1. Глоссарий:
  2. 9.1. Россия в XVI веке
  3. Национально-культурное движение в Украине (вторая половина XVI — первая половина XVII в.)
  4. § 2. Состав уголовно наказуемого деяния
  5. РАСПАД НИДЕРЛАНДОВ
  6. II
  7. III
  8. УСТУПКА НИДЕРЛАНДОВ
  9. ЛЬЕЖСКАЯ ОБЛАСТЬ
  10. ЭКОНОМИЧЕСКОЕ И СОЦИАЛЬНОЕ ПОЛОЖЕНИЕ
  11. ТОРГОВЫЙ ПОДЪЕМ
  12. КНИГА ПЕРВАЯ 1
  13. МЫСЛИ О ВОСПИТАНИИ (Some Thoughts concerning Education)
  14. МЫСЛИ О ТОМ, ЧТО ЧИТАТЬ И ИЗУЧАТЬ ДЖЕНТЛЬМЕНУ (Some thoughts concerning reading and study for a gentleman)
  15.    Третья жена Грозного – Анна Колтовская
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -