<<
>>

ПШГРЫМЫ МАДЭРНАСЩ: УСХОД І ЗАХАД У МЫСЛЕНШ ПОЗНЯГА РАМАНТЫЗМУ Бабкоу І.М.

Усход і Захад у беларускім мысленш займаюць асаблівае месца. Пасля эсэ Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» «векавое ваганне між Усходам і Захадам і шчырая непр^іхільнасць да аднаго і другога» стала для тэарэтыкау (і практыкау) беларускай щэнтычнасщ агульным месцам, амаль аксіомай.

Гэтая прыгожая схема адсунула на задні план самі канцэпты, іх генеалогію і сэнсавае напауненне. Шмат для каго Усход і Захад (у гэтай схеме) выглядаюць ледзь не метафізічн^імі катэгорыямц да таго ж нагружан^імі геапалітычнымі канатацыямг

Абдзіраловіч жа гаворыць пра усход і захад Еуропы і прапануе пэуную тыпалоггю гэтага падзелу. А гэта, безумоуна, зусім іншы Усход, чым той, што апісвае Эдвард Саід у сваім «Арыенталізме», і зусім іншае месца «паміж». З на- шых сённяншх катэгарыяльных перспектыу Абдзіраловіч гаворыць пра Усход- нюю Еуропу і яе сутыкненне з Захадам.

Гэтае спавешчанне зыходзщь з тэзы пра неаходнасць аналіза і дэ - канструкцый самой схемы Усход - Захад Еуропы у яе сэнсавым напауненні, ма- тывацыях і наступствах. Ясна, што у розныя эпохі і у розных геапалгтычных абставінах змест паняткау розніуся. Таксама важна разумець, што схема не вечная, што падзел на Захад і Усход Еуропы мае момант свайго нараджэння.

У гэтым тэксце я хацеу бы спынщца на двух момантах, узаемазвязаных між сабой. Першы тычыцца генеалогіі самога раскола, які лакалізуецца даследч^ікамі у другой палове XVIII стагоддзя, другі - адной з першых штэлектуальных рэакцыяу на гэты раскол, што мы можам знайсці у «Кнігах польскага народа і польскага пілігрымсгва» Адама Міцкевіча і ягоных жа «Лек- цыях па славянскім літературам».

У 1994 годзе у выдавецтве Стэнфардзскага універсітзта ввійшла кніга амэрыканскага псторыка щэяу Лары Вульфа «Вынаходзячы Усходнюю Еуропу Мапа цывшзацып у свядомасці эпохі Асветніцтва». Даследаванне было прысве- чана аднаму з найбольш цікавих момантау еурапейскай інтэлектуальнай гісториі.

Паводле Вульфа, менавіта у эпоху Асветніцтва адбыуся разрыу з папя- рэдняй щэнтычнасцю хрисціанскага свету, і, дзякуючы новаму люстэрку, што паставілі перад кантынентам асветніцкія інтэлектуалы, пераважна французскага паходжання, Еуропа пачала атаясамліваць сябе з ідэямі навукі, прагрэса і цивілізаванасці. Цяпер навукі і святло розуму, а не хрисціанства, визначалі мес- ца краіни на шкале цивілізаванасці, а сама шкала з’яулялася не столькі дошкай гонару, колькі щэалапчнай фіксацияй пэуных правоу і перавагау

Менавіта у той момант (гэтая тэза з’явілася адначасова і стартавай гіспотэзай, і высновай кнігі), еурапейскія інтэлектуалы адчулі патрэбу у чимсьці адрозным, у месцы, якое не было б радикальна іншим, адлеглым у прасторы (як Усход), альбо радикальна адсталым, адлеглым у часе (як тубыльская Америка),

6^ * • V/ 1 ' W V/

сталася своеасаблшым ценем асветніцкай Еуропы, прасторай паубарбарства-пауцивілізаванасці, месцам, з перспективы якога святло розуму глядзелася б асабліва выйгрышна і привабна.

Гэтая патрэба і прывяла да пауставання Усходняй Еуропы у якасці вобра- за, інтэлектуальнай канструкциі, якая была вынайдзена Захадам і убудавана у новую мадэрную / каланіяльную іерархію света.

Гэты новы вобраз тэрыторыяу, што ляжаць на усход ад зоны рамана- германскага рассялення, виявіуся у цэлым шэрагу тэкстау якія сталіся аб’ектам аналіза амерыканскага даследчыка. Тэксты самага рознага кшталту, розныя жанрава і дискурсіуна: дзённікі випадкових падарожнікау, гютарычныя трактаты, лісти, нават приватный размовы. Усе яны аб’яднаныя дискурсам «Усходняй Еуропы».

У вышку іх аналіза Лары Вульф прыходзщь да высновы, што перад намі менавіта «вынаходнщтва»: стварэнне, пауставанне новага ішзгральнага вобраза для тэрыторый, якія ляжалі на усход ад зоны цывшзацш Захаду

Неузабаве пасля выхаду схема, што прапанавау Лары Вульф, сталася на Захадзе амаль класічнай, а нешматлікія спробы крытыю (пераважна у нямецкамоуным свеце і у асноуным за ігнараванне нямецкамоунай інтэлектуальнай прадукциі), засталіся практична без водгуку.

Работа Вульфа укладаецца у пэуную парадигму. Вульф звяртаецца да аналіза канфігурациі веды/улады у рэгіёне, скарыстоуваючы доі Мішзля Фуко і Эдварда Саіда. Пры гэтым ён прапануе (дэ)канструктывютскае прачытанне гэ- тых канфігураций. Ключавимі канцэптамі становяцца канцэпты уяулення, кан- струявання альбо винаходніства: традиция, нациі, супольнасці, тэрыторыт

Слабасць гэтай парадигмы палягае (як гэта ні парадаксальна) на яе метадалагічнай наіунасці. Асноуныя паняткі у ёй не уводзяцца, а бяруцца у гатовым і «усім зразумелым» выглядзе. Спасылаюцца не на метадалогію, а на

W т г • * vy

папярэднжау. У вышку канструктывізм такога кшталту стаецца метадалогіяй для бедных: калі псторыж (альбо псторыж ідэі) не у стане растлумачыць, як паустае той альбо шшы феномен, якім чынам адбываецца працэс пераходу ад сінгулярнай іmтэлектуальнай падзеі да нормы, ад адзінкавага да неабходнага (Фуко), ён вымае з кішзні мадэль «вынаходніцтва». Пры гэтым не зауважаецца, што сам акт вынаходшцтва альбо уяулення так і застаецца на узроуні сінгулярнасці і па сутнасці анічога не тлумачыць.

На сёння недастаткова проста заявіць пра тое, што штосьці было вынайд- зена, сканструявана, альбо уяулена. Патрэбны зварот да саміх рэчау. Патрэбны, з аднаго боку, новы аналіз культурнага архіва эпохі, сукупнасці адзшкавых штэлектуальных падзеяу што здарылюя на той альбо іншай тэрыторып, што пауставалі на скрыжаванш штэлектуальнага, культурнага, палгтычнага поля. З іншага - зварот да сютэмных рэчау: аналіз дыскурсау, жэлектуальных фармацыяу сацыяльных механізмау функцыянавання щэяу. Патрэбна работа з усёй татальнасцю эпохъ І у гэтай рабоце не абысщся без канцэпта мадэрнасці.

Тэма мадэрнасщ непазбежна паустае пры якіх-колечы спробах напісання інтэлектуальнай который рэгіёна. Пры гэтым мадэрнасць разумеецца не проста як адзін з гютарычных перыядау (Новы час), а як пэуная цывшзацыйная падзея, якая вытварыла гештальт сучаснага свету. У гэтым новым гештальце Еуропа альбо Захад занялі мейсца цэнтра, пераутвараючы рэшту сьвета у правшцыю альбо перыферыю.

Існуе пэуная традыцыя, што праецыруе адпаведную схему у палпыжа- эканам!чную, сацыяльна-культурную і нават філасофскую сферы. У палпъжа- эканамічнай праекцы гэта прыводзщь да псторый капіталістычнага свету- эканомікі (І. Валерштайн), з яе ядром, пауперыферыяй і перыферыяй, а таксама тэрыторыямр які застаюцца (альбо імкнуцца застацца) па-за капіталісгычнай сютэмай абмену У сацыяльна-культурнай пераважае праблематыжа нацыяналь- ных праектау і усяго, што з імі звязана: нацыянальных дзяржавау культурау ідэалогій. Нацыянальны праект з адпаведным тыпам грамадства і дзяржавы вы- ступае у якасці асноунай мадэрнай «утопіі» Захаду, утопіі, якая навязваецца рэшце свету як універсальная. І якая урэшце рэшт мусіць быць пераадолена у часы позняй мадэрнасці.

Найбольшыя праблемы і непаразуменні паустаюць пры аналізе штэлектуальнай траекторы мадэрнасці, пры апазнаванні і аналізе тых самых выклкау мадэрнасщ у сферы щэяу, на якія перыферыя была вымушаная «шу- каць адказы». У філасофіі паустаюць спробы атаясаміць інтэлектуальную траек- торыю Еуропы, мадэрную щэнтычнасць Захаду з універсальнасцю як такой, з універсальнай пазщыяй крытычнага розуму (ад Гегеля да Хабермаса).

yvy V» /' V» V/ vy\ •

гэтай простай (і самай распаусюджанай) схеме «прыходу мадэрнасщ» Усходняя Еуропа бачыцца як адна з перыферыяу для якіх выжлк мадэрнасці стауся палпыжа-эканамічным, культурным, але перадусім інтэлектуальным шокам.

Далейшая логіка периферийнасці вядзе да двух варыянтау адказау периферий на виклікі мадэрнасці: альбо рэцэпцыя, прыняцце мадэрнасщ у тых гістарична паусталых формах, якія ужо спраудзіліся на Захадзе, альбо супраціу, які вядзе да нативізму, да кансэрватызму. Для Усходняй Еуропы гэтая бінарная схема приводзіць да двух рэчау: па-першае, да стварэнне каталога адсутнасці, які змяшчае у сабе усё тое, што ёсць на Захадзе і чаго няма на Усходзе. Гэты ліст мусіць патлумачыць адставанне альбо спазненне Усходняй Еуропы і фактична

5 vi * r\

з яуляецца часткай адваротнага працэсу - винаходніцтва Захаду - але не як эмтрычнай рэальнасщ, а як пэунай нормы.

Заходні канон, які винаходзіць для сябе Усходняя Еуропа, з’яуляецца, па сутнасці, пэунай нарматыунай ідэяй Захаду. Па-другое, да пэунай бінарнай схемы размяшчэння уласнага зместу, при якой усе артэфакты эпохі рэтраспектыуна залічваюцца альбо да прагрэсуных, альбо да рэгрэсуных. Гэты працэс можна было б назваць часткай працэсу самакаланізациі, калі скарыстаць канцэптуальную метафару Аляксанадра К’ёсэва.

У інтэлектуальнай гісториі (альбо гісториі щэяу) логіка периферийнасці приводзіць да доі рэцэпцый як універсальнай мадэлі ттэрпрэтацый, якая дазва- ляе растлумачыць усе лакальныя траекторий ідэй.

Сама схема з’яуляецца вышкам пэуных структурау культурнага каланіялізма, штэлектуальнай залежнасці. Бо (і гэта надзвычай важна для разу- мення усходнееурапейскіх шляхоу праз мадэрнасць) ідэалогія мадэрнасщ не проста зафіксавала цивілізацийни адрыу рэшты грамадствау ад цэнтра, яна сама і спраектавала гэты адрыу. У заходнім уяуленні гістория Усходняй Еуропы патрапляе у ценявы бок мадэрнасці. І яшчэ адно. Як і Саід, Лары Вульф неадна- разова падкрэслівае, што ягонае даследаванне датычыцца заходніх штэлектуалау, якія вынаходзяць канцэпт альбо вобраз Усходняй Еуропы, а не пра Усходнюю Еуропу як рэальнасць.

У той жа час Усходняя Еуропа стаяла значна бліжэй да цэнтра, чым класічни Усход, і безумоуна рэагавала на змены свайго статуса. У гэтым сэнсе рэакцын усходнееурапейскіх інталектуалау на першыя спроби Захаду вистраіць новую мадэрную/калан1яльную іерархію з’яуляюцца часткай інюлектуальнай гісториі усяго кантынента. Без даследаванняу гэтых рэакцыяу схема Вульфа не проста няпоуная, яна завісае у паветры.

Адказы Усходняй Еуропы на виклікі мадэрнасці билі разнастайныя і залежалі ад канкрэтнай ситуаций У культурным архіве першай паловы XIX ст. захавалася шмат такіх рэакцыяу. Але дзве з іх займаюць асаблівае месца. Гэта «Кнігі польскага народу і польскага пілігримства» Адама Міцкевіча і яго ж «Лекциі па славянскім літаратурам». Кнігі Міцкевіча не з'яуляюцца анахранічнай стылйзацыяй, якая адсылае нас да мінулага альбо традиций Гэта адзін з перших тэкстау, які паставіу пытанне не толькі пра месца Усходняй Еуропы «на мапе цивілізациі» у хадзе еурапейскай мадэрнасці, а пра мэты мадэрнасщ як такія.

У гэтым сэнсе ён ішоу не насуперак, а насустрач мадэрнасщ. Бо мадэрнасць праменілася з будучині, і своеасаблівае «адкрыццё» будучині было важным. Каб адкрыць для сябе будучыню, трэба было зламаць, дэканструяваць «прагрэсісцкую» шкалу (і хаду) часу.

Міцкевіч дае сваю штэрпрэтацыю мэтам еурапейскай мадэрнасці. У кры- тыцы мадэрнасці Міцкевіч виходзіць па -за межы сутыкнення Рамантызму і Асветніцтва і за межы рамантычнай літаратури як такой. Польскі выпадак ста- ецца унікальним, парадыгматычным для еурапейскай псторып і сучаснасці. Па сутнасці, з «Кнігау» пачынаецца філасофія вызвалення Міцкевіча, якая з'яуляецца контрмадэрнай і бачыць рух вызвалення як рух насуперак мадэрнасці і у той жа час як рух насустрач ёй. Гэтая парадигма стаецца адэкватным адказам еурапейскай периферий на выклш мадэрнасці, спробай раскрыць - па-за універсалісцкімі абяцаннямі - рэальны кантэкст гэтай хады, які аказваецца для периферий кантэкстам дамінациі і прыгнёту

Міцкевіч апісвае у сваім месіянізме досвед ахвярау еурапейскай псторый - і гэтыя ахвяры знаходзяць форму выяулення. Выходзяць са статусу мауклівага аб'екта гісториі і набываюць свой голас і сваю суб'ектнасць. Пры гэтым тое важнае, што мусіць быць захаванае - спадчына «будучай вольнасці свету». Гэтая пазіция атрымоувае далейшае развіццё у «Лекцыях па славянскіх літаратурах» - адной з істотних падзеяу інтэлектуальнай псторый Еуропы XIX стагоддзя і, безумоуна, адным з найбольш цікавих адказау Усходняй Еуропы на виклікі (за- ходне)еурапейскай мадэрнасці.

Курс Міцкевіча упершыню адкрывае Усходнюю Еуропу для Захаду. У «Лекцыях» Усходняя Еуропа рэпрэзентаваная як суб’ектнасць. І - што выглядае парадаксальным - рэпрэзентаваная праз знікли праект, з перспективы аутсай- дэра мадэрнасщ - Рэчы Паспалітай. У гэтым кантэксце Міцкевіч нечакана для многіх адиходзіць ад традыцыйнай схемы «польска-расійскага змагання» як змагання Еуропы і Азіі, цывшзацый і барбарства.

У вышку Міцкевіч дае уласную штэрпрэтацыю некаторых пстарычных падзеяу, ідучи насуперак доксе, усталяваным кананічним версіям і трактоукам, якія не толькі замацаваліся у прафесійнай пстарыяграфн, але дауно ужо сталіся часткай своеасаблівай гістаричнай міфалогіі шляхецкага народу. Центральная з такіх падзеяу - гэта Вялікі сойм і Канстытуцыя 3 мая. Калі казаць пра кананічния штэрпрэтацын у першай трэці XIX ст., дык усе яны разглядалі Вялікі Сойм як вяршыню гісториі Рэчы Паспалітай, як падзею, якая мусіла паставіць Рэч Паспалітую у першої шэраг «прагрэсуных» нацый і дзяржавау Міцкевіч ідзе насуперак склаушайся традиций і гаворыць пра тое, што «псторыя Вялікага Сойму - гэта псторыя нацыянальнага духа, які паступова адступае ад традиций і урэшце пачынае сумнявацца у сабе самім». Гэты нонканфармізм Міцкевіча зусім невыпадковы. Для шляхты пачатку XIX ст. такія рэчы, як свабо- да, прагрэс, асветніцтва - наратыу еурапейскай мадэрнасці - билі адназначна абцяжараныя віной і адказнасцю за падзелы Рэчы Паспалітай. Еурапейская мадэрнасць скрала Айчызну Самі падзелы Рэчы Паспалітай усё больш і больш

723

бачиліся не проста як пстарычная выпадковасць альбо як лакальная падзея пе- рыферыйнай гісториі, а як еурапейская падзея, істотна звязаная з гісторияй ма- дэрнай Еуропы.

Такім чынам, «Кнігі польскага народа» і «Парижскія лекциі» Міцкевіча займаюць выключнае месца у кантэксце інтэлектуальнай культури позняга ра- мантызму, і цэнтральнае - у штэлектуальнай гісториі Усходняй Еуропы XIX ст. У іх канчаткова кришталізуецца рамантычная суб’ектнасць і рамантычнае мыс- ленне, і гэтая кришталізац^ія звязаная з новай спір^ітуаліст^ічнай антрапалогіяй і новай ведай, якая виходзіць на паверхню у «Лекциях». У іх паустае новы тип рэпрэзентацып Усходняй Еуропы, якая тут выступае як важны і істотни складнік еурапейскай будучині, а не толькі як прастора мінулага, прастора пауариенталізац^іі, што адстала, затрималася на шкале прагрэсу. У іх распачы- наецца традиция контрмадэрнага мислення, у якім ставяцца пад пытанне тыя альбо іншия універсалізациі заходнееурапейскага кантэксту, дэканструююцца усе тыя рацыянальныя іерархіі, якія ад часоу Асветніцтва визначалі спосаб мислення еурапейскай мадэрнасщ.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У.. Информационно-образовательные и воспитательные стратегии в современном обществе: национальный и глобальный контекст. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 12-13 ноября 2009 г. - Минск: Право и экономика. - 762 с.. 2010

Еще по теме ПШГРЫМЫ МАДЭРНАСЩ: УСХОД І ЗАХАД У МЫСЛЕНШ ПОЗНЯГА РАМАНТЫЗМУ Бабкоу І.М.:

  1. ПШГРЫМЫ МАДЭРНАСЩ: УСХОД І ЗАХАД У МЫСЛЕНШ ПОЗНЯГА РАМАНТЫЗМУ Бабкоу І.М.
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -