<<
>>

Л. М. Уладыкоуская ДУХОУНЫЯ 1ДЭАлЫ ЯК АСНОВА МАРАлЬНАГА ЗДАРОУЯ СУЧАСНАГА БЕлАРУСКАГА ГРАМАДСТВА

Духоуныя щэалы належаць да той сферы чалавечага быцця, якая характарызуецца актуальнасцю у кожны пстарычны перыяд і шэрагам складанасцей пры спробе дакладнага вызначэння крытэрыяу пры яе даследаванні.

Кожны щэал мае духоуную прыроду у сэнсе сваёй нематэрыяльнасц/ ідэальнасці. Але ду- хоуны ідэал існуе у сферы духоунага быцця як паняцце, якое у найбольшай меры адлюстроувае небіялагічную частку чалавечай асобы, выступае у форме вышэйшага узроуню самасвядомасці шдывща і чалавечай супольнасці. Духоуныя щэалы — щэалы найбольшай ступені абагуленасці і усеахопнасці, яны адлюстроуваюць духоуныя імкненні і саму мэту духоунага развіцця і уклю- чаюць у сябе такія ушверсальныя паняцці, як Бог, дабро, справядлівасць, дасканаласць і інш., напауняючы іх канкрэтным зместам, які і вызначае пэунасць таго ці іншага культурна- пстарычнага тыпу.

Распрацоука праблемы сацыякультурнай ролі і грамадскай рэалізацыі ідэалу, яго сацыяльна- гістарычнага і нацыянальна-культурнага напаунення дазваляе акрэсліць асаблівасці ладу жыцця, уключаючы маральныя нормы і маральны стан, пэунай грамадскай супольнасці.

Духоуны ідэал — гэта і абсалютнае дабро пры рознасці падыходау да самога паняцця дабра, і абсалютная дасканаласць, і мэта развіцця чалавека і людской супольнасці, і найвы- шэйшая ступень унутранай каштоунасці.

У найбольш поунай і завершанай форме духоуныя щэалы выяулены у хрысщянскай культуры. Магутны маральны і духоуна-культурны патэнцыял хрысціянства, якое ляжыць у пад- мурку усёй еурапейскай цывілізацыі і беларускай культуры у тым ліку, прапануе надзвычай дзейсную сютэму ідэалау і каштоунасцей, апора на якія як на найвышэйшыя ва усёй іерархіч- най сютэме ідэалау дазваляе вырашыць асноуныя супярэчнасщ сучаснага грамадства і пры- весці да гармоніі паміж асабістым і грамадскім, дзяржауным рэгуляваннем і рынкам, плана- васцю і прыватнай шщыятывай, нацыянальнай щэяй і ментальнасцю «савецкага чалавека» і інш.

Хрысціянскія щэалы, заснаваныя на абсалютных і вечных каштоунасцях, выступаюць крыніцай свабоды, якая у індывідуальна-асабовым плане прадукуе не пачуццё ізаляцыі і бяс- сілля, што урэшце вядзе да дэградацын і грамадства, і асобы, але сацыяльную актыунасць, што грунтуецца на пачуцці адказнасці і годнасці. Як пісау Уладзімір Самойла у вядомым эсэ «Гэтым пераможаш!..», усюды у барацьбе перамагаюць формы вышэйшай духоунай актыунасщ і няма нічога, дадзенага жыццю раз і назаусёды: патрабуецца штохвіліннае духоунае развіццё [1].

Разам з тым сучасная шфармацыйная прастора, штэнстуна разбураючы традыцыйныя сі- стэмы каштоунасцей, актыуна прапагандуе антыхрысціянскія каштоунасці і щэалы, прапануе трактаванне жыцця як пошуку асалоды, што нясе з сабой пагрозу рэзкага падзення маралі грамадства, паралізацыі яго духоунага і сацыякультурнага патэнцыялу. Остэма хрысціянскіх каштоунасцей і щэалау усё часцей замяняецца штучнымі рэгулятывамі паводзін, у аснове якіх ляжаць прагматызм, рацыяналізм і асабістая выгада.

Адначасова у сучасных грамадствах самых розных культурных традыцый паступова вы- спявае ідэя аб тым, што далейшая эвалюцыя чалавека будзе звязана з пошукам новых духоу- ных рэсурсау. Дваццатае стагоддзе яскрава засведчыла, што чалавек больш не можа разлічваць на прагрэс знешніх сродкау пераутварэння свету. АсноУнымі фактарамі эвалюцып чалавека бачацца фактары духоуныя, а не эканамічныя, палітычныя ці прававыя.

Духоуныя [дэалы, ахопліваючы усе сферы жыццядзейнасщ грамадства, выходзяць за межы высокай элітарнай культуры і садзейнічаюць пераадоленню існуючай дыстанцыі паміж ёю і чалавекам масавым. І у гэтым велізарную ролю адыгрывае такая тыповая для Беларусі з’ява, як асветніцтва, якая забяспечвае не толькі пераемнасць і развщцё нацыянальных культурных традыцый і гэтым — захаванне культурнай самабытнасщ беларускага народа ва умовах гла- балізацыі, але і супрацьдзеянне ладу жыцця уседазволенасці і задавальнення сваіх шстынктау замест устрымання, самаабмежавання і самавыхавання.

Беларускае асветніцтва гютарычна носіць пераважна хрысціянскі характар.

Хрысщянсюя каштоунасці і ідэалы з прычыны таго, што носяць трансцэндэнтны характар, увасабляюць щэю універсалізму і з’яуляюцца сутнаснай характарыстыкай беларускай культуры, утвараюць вось каардынат, якая забяспечвае Беларусі устойлівае сацыякультурнае развщцё і адпаведны узровень маральнасці і стабільнасці грамадства. Беларускія духоуныя щэалы — гэта у першую чаргу щэалы хрысціянскія, рэалізаваныя у кантэксце беларускага нацыянальна-культурнага жыцця і народнага быцця.

Духоунае развіццё сучаснага грамадства грунтуецца, па-першае, на культурным вопыце, пстарычнай памяці і нацыянальных традыцыях, па-другое, на ідэі кансалідацыі сучаснага беларускага грамадства на аснове духоунай спадчыны беларускага народа, па-трэцяе, на ад- крытасці да культурных каштоунасцей шшых нацый і народау, па-чацвёртае, на задачах выха- вання свабоднай, творчай, патрыятычнай, актыунай асобы.

літаратура 1.

Самойла У. «Гэтым пераможаш!..» // Беларуская думка XX ст.: Філасофія, ралігія, культура: Анталогія / Уклад., прадм. і апрац. Ю. Гарбінскага. — Варшава, 1998.— С. 102—159.

<< | >>
Источник: Байдаров Е.У. и др.. Духовно-нравственное воспитание на основе отечественных культурно-исторических и религиозных традиций и ценностей : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Жировичи, 27 мая 2010 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Белорус. Экзархат Моск. Патриархата Рус. Правосл. Церкви; науч. ред. совет: М. В. Мясникович, Высокопреосвящ. Филарет [и др.]. — Минск : Беларус. навука. — 389 с.. 2010

Еще по теме Л. М. Уладыкоуская ДУХОУНЫЯ 1ДЭАлЫ ЯК АСНОВА МАРАлЬНАГА ЗДАРОУЯ СУЧАСНАГА БЕлАРУСКАГА ГРАМАДСТВА:

  1. Л. М. Уладыкоуская ДУХОУНЫЯ 1ДЭАлЫ ЯК АСНОВА МАРАлЬНАГА ЗДАРОУЯ СУЧАСНАГА БЕлАРУСКАГА ГРАМАДСТВА
- Коучинг - Методики преподавания - Андрагогика - Внеучебная деятельность - Военная психология - Воспитательный процесс - Деловое общение - Детский аутизм - Детско-родительские отношения - Дошкольная педагогика - Зоопсихология - История психологии - Клиническая психология - Коррекционная педагогика - Логопедия - Медиапсихология‎ - Методология современного образовательного процесса - Начальное образование - Нейро-лингвистическое программирование (НЛП) - Образование, воспитание и развитие детей - Олигофренопедагогика - Олигофренопсихология - Организационное поведение - Основы исследовательской деятельности - Основы педагогики - Основы педагогического мастерства - Основы психологии - Парапсихология - Педагогика - Педагогика высшей школы - Педагогическая психология - Политическая психология‎ - Практическая психология - Пренатальная и перинатальная педагогика - Психологическая диагностика - Психологическая коррекция - Психологические тренинги - Психологическое исследование личности - Психологическое консультирование - Психология влияния и манипулирования - Психология девиантного поведения - Психология общения - Психология труда - Психотерапия - Работа с родителями - Самосовершенствование - Системы образования - Современные образовательные технологии - Социальная психология - Социальная работа - Специальная педагогика - Специальная психология - Сравнительная педагогика - Теория и методика профессионального образования - Технология социальной работы - Трансперсональная психология - Философия образования - Экологическая психология - Экстремальная психология - Этническая психология -